Паўлу Севярынцу прапаноўвалі «хімію» па месцы жыхарства ўзамен на падпісаньне заявы з прызнаньнем сваёй віны. Андрэя Саньнікава трымаюць у адзіночцы і на волю прапускаюць ад яго толькі казкі для сына. Мікалаю Статкевічу далі нары на ніжнім ярусе. Зьмітру Дашкевічу перадалі харчы і цёплыя рэчы.
Сустаршыня аргкамітэту партыі БХД палітвязень Павал Севярынец адмовіўся пісаць заяву аб пераводзе на «хімію» па месцы жыхарства. Ён адбывае два гады «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Паводле палітвязьня, яму абяцалі зьмяніць месца адбыцьця пакараньня, калі б ён прызнаў віну:
«Кажуць, адну паперку падпішыце — і паедзеце да хаты. Я не пагадзіўся. Тады прапанавалі павініцца хаця б на словах, перад гэтак званай радай выхавацеляў. Але я ўсё роўна не пагадзіўся. Навошта? Калі я ў КДБ не прызнаваў сябе вінаватым на допытах, чаму тут буду вініцца? Людзі і ў горшых умовах трымаюцца. Сказаў: не».
Павал Севярынец працуе на складзе аўтазапчастак ў фэрмэрскай гаспадарцы «Бардо»: прымае і выдае запчасткі, афармляе на іх дакумэнты. Працоўнае месца палітвязьня — у вялікім ангары, дзе раней знаходзіліся танкі савецкай танкавай дывізіі. «Зараз усё халадней, але праца не дае замерзнуць», — кажа Севярынец.
Па суботах ці нядзелях да вязьня прыяжджаюць госьці, зь якімі ён сустракаецца ў альтанцы перад камэндатурай: «Вось і сёньня абяцалі прыехаць мае адзінадумцы зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».
Шанцы на сваё датэрміновае вызваленьне ў блізкім часе Павал ацаніў як 50 на 50. Ён лічыць, што раней за яго, зь меркаваньняў стану здароўя, могуць вызваліць каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку.
Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава трымаюць у адзіночнай камэры Бабруйскай калёніі. Паводле жонкі палітвязьня журналісткі Ірыны Халіп, зьмяшчэньне ў адзіночку тлумачаць наяўнасьцю пагрозы жыцьцю і здароўю вязьня:
«На этапе яму пагражалі, што можа не даехаць, што на яго нібыта ёсьць пэрсанальная замова, яго могуць забіць. Таму, маўляў, гэта трэба праверыць, і таму яго трымаюць у адзіночцы, пакуль не прыедуць правяраючыя з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і не правераць гэтыя заявы».
Звычайныя лісты ад Андрэя Саньнікава не даходзяць, сям’я атрымлівае толькі ягоныя казкі, напісаныя для чатырохгадовага сына Даніка, паведаміла Ірына Халіп.
Зь Мікалаем Статкевічам у Шклоўскай калёніі пабачыўся ягоны бацька Віктар Статкевіч.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня: «Мікалай трымаецца бадзёра, на здароўе ня скардзіўся, рука, параненая на лесапілцы, зажывае. Паказваў тату даведку, што можна ўжо і працаваць. Ён і працуе, дзякуй, што не цягае бярвеньні, як раней, — далі больш лёгкую працу. Яшчэ далі яму месца спаць на ніжнім ярусе — відаць, таксама пасьля шуму ў мэдыях, калі мы абураліся, што даводзіцца з хворай рукой лазіць угору».
А вось лістоў ад Мікалая сваякі амаль не атрымліваюць, бо турэмная цэнзура па-ранейшаму чыніць перашкоды:
«Яны натуральна стаяць і кажуць, што вось пра гэта не пісаць, а пра гэта пісаць, што „ўсё ў шакалядзе“. І вось такія лісты, калі яны пачынаюць усё крэмзаць і ўмешвацца, ён проста адмаўляецца адпраўляць увогуле».
Мікалай Статкевіч прасіў перадаць падзяку ўсім, хто дасылае яму паштоўкі і лісты з падтрымкай. Экс-кандыдат на прэзыдэнта выбачаецца, што ня можа падзякаваць асабіста — з-за пэўных праблем. Марына Адамовіч паведаміла, што Мікалаю Статкевічу нават не давалі ўбачыць раздрукоўку ягонага турэмнага рахунку і таму ён ня ведаў, што на гэты рахунак людзі дасылаюць яму грошы, каб падтрымаць. Марына Адамовіч выказала гэтым людзям асаблівую падзяку.
У адзіночнай камэры, як і Андрэй Саньнікаў, знаходзіцца пасьля пераводу з калёніі ў Горках ў турму ў Глыбокім лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Нявеста актывіста Наста Палажанка паведаміла, што разам з бацькам Зьмітра днямі яна перадала яму пасылку з харчамі і цёплымі рэчамі. Ці стала што вядома новага пра ўмовы, у якіх трымаюць палітвязьня?
Наста Палажанка: «Дакладна пра ўмовы ён нічога ня піша, і нам нічога высьветліць не ўдалося. Але галоўнае, што ён ня скардзіцца, гэта крыху супакойвае».
У наступным месяцы бацька Зьмітра плянуе сустрэцца зь ім у турме — яму мусяць даць кароткае і доўгае спатканьні. Наста Палажанка кажа, што спатканьні яны разьмяжуюць па часе, каб было больш карысна Зьмітру.

На этапе яму пагражалі, што можа не даехаць, што на яго нібыта ёсьць пэрсанальная замова, яго могуць забіць.

Павал Севярынец
Павал Севярынец
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачатак цікавасьці да палітыкі — абраньне ў 10 клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994—1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Васіля Быкава "За свабоду думкі".
У 1999—2003 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 гг. — старшынём "Маладога Фронту", цяпер — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Быў арыштаваны 20 сьнежня і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня яму прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 4 красавіка замест гэтага прад'яўлена іншае абвінавачаньне (арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 года. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Валодае чатырма мовамі. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.
У 1995-1996 гг. — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996 год на знак пратэсту супраць правядзеньня рэферэндуму. У лістападзе 1997 году стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97».
У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».
Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).
Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010.

Мікола Статкевіч
- 12 жніўня 1956 году Нарадзіўся ў вёсцы Лядна Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сям'і настаўнікаў.
- 1978 Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню.
- 1986 Абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
- Працаваў выкладчыкам Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітна-ракетнай вучэльні.
- Люты 1991 На знак пратэсту супраць падзей у Вільні выйшаў з КПСС.
- 1991 Сябра Цэнтральнай рады і выканаўчага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
- 1995 Старшыня БСДП (НГ).
- 1991-1995 Стваральнік і кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.
- 2000 Удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў.
- 2005 Асуджаны на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю 18-19 кастрычніка 2004 году ў Менску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Па амністыі тэрмін абмежаваньня волі быў скарочаны на год.
- Кіраўнік аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
- 2010 Статкевіч вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты. Пасьля пратэстаў на Плошчы яго арыштавалі і затым асудзілі да 6 гадоў з адбыцьцём тэрміну пакараньня на падставе ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады). З тэрміну ён адседзеў 5 гадоў, катэгарычна адмовіўся пісаць на імя Лукашэнкі прашэньне аб памілаваньні, аднак усё адно выйшаў на волю пасьля ўказу апошняга.
- 2011 Адбываючы тэрмін зьняволеньня, Мікола Статкевіч узяў шлюб з Марынай Адамовіч. Дзьве ягоныя дачкі ад першага шлюбу жывуць у Нямеччыне.
- 2017 Статкевіча затрымліваюць і зьмяшчаюць у СІЗА перад Днём Волі.
- 31 траўня 2020 Статкевіча затрымалі па дарозе на выбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай. Спачатку яго пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак, да якіх пасьля дадалося яшчэ столькі ж. Аднак па адбыцьці гэтага тэрміну палітыка ня вызвалілі, а перавялі ў СІЗА № 1 Менска і выставілі абвінавачаньне паводле крымінальнага артыкулу 342. Ён зноў адмаўляецца пісаць Лукашэнку прашэньне на памілаваньне, называе яго ўзурпатарам і дыктатарам, вітае канвой на закрытым судзе ў Гомлі нацыянальным воклічам «Жыве Беларусь!».
Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў у Расеі на Далёкім Усходзе. Потым сям’я перабралася ў Старыя Дарогі. Там скончыў школу № 2. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 2001 годзе прыйшоў у "Малады фронт". Увосень 2001 г. быў адным з абаронцаў Курапатаў. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі. Быў абраны кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі "Маладога фронту". Актыўны ўдзельнік і арганізатар масавых акцыяў і мерапрыемстваў. За сваю палітычную дзейнасьць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. У 2004 г. абраны старшынём "Маладога фронту".