У судзе над Алесем Яўдахам -- працяг допыту сьведкаў

Алесь Яўдаха

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску пасьля перапынку працягнецца суд над заснавальнікам інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алесем Яўдахам.

14 кастрычніка будзе прадоўжыўся допыт сьведкаў, якіх з боку абвінавачаньня замоўлена 230 чалавек. Гэта менчукі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі, якія набывалі беларускія кнігі з дапамогай Алеся. На гэты момант дапытана каля чатырох дзесяткаў чалавек.

Заснавальніка інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, а менавіта — распаўсюдзе беларускіх кнігаў праз пошту. Яму абраная мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі пра ня выезд. Алесь Яўдаха вінаватым сябе не прызнае. Перапынак у судовым працэс доўжыўся ад 29 верасьня.