У беларускага абываталя можа скласьціся ўражаньне, што Ўладзімер Някляеў хоча вярнуцца ў турму. За мяжу яму выяжджаць нельга, а ён выяжджае, у масавых акцыях удзельнічаць забаронена, а ён удзельнічае. За што і атрымлівае афіцыйныя папярэджаньні ад улады. Тактыку свах паводзінаў палітык і паэт патлумачыў у «Вольнай студыі».
— Уладзімер Пракопавіч, чаму вы ідзяце на такія крокі?
— Ну, зусім не таму, што ў турму хачу. Я там ужо быў. Дайце веры, нічога добрага там няма. Мае дзеяньні зьвязаныя з маёй пазыцыяй у адносінах да суду, да ягонага выраку. Прычым, ня толькі да таго выраку, які маю я, але і да выракаў, якія маюць Саньнікаў, Статкевіч і ўсе тыя, хто асуджаны за Плошчу. Калі я буду выконваць тыя абмежаваньні, якія ўстаноўленыя мне дадатковым судом, — не выяжджаць, не сустракацца, сядзець дома — значыць, я буду разам зь імі, з тымі, хто хоча зрабіць зь людзей, ня згодных зь сёньняшнім рэжымам, злачынцаў. Ну, сапраўды, калі ты згадзіўся з тымі абмежаваньнямі, якія на цябе наклалі, значыць, ты згаджаесься і са сваёй віной. Але я ня ў чым не вінаваты і маю абсалютнае маральнае права жыць як вольны чалавек. Адпаведна з гэтымі пераканьнямі я і дзейнічаю.
— Вынесенае вам за ўдзел у Народным сходе папярэджаньне — апошняе?
— Кожнае папярэджаньне — нібы апошняе. Там нямашака, па-мойму, нормы, і не прадпісана, пасьля якога па ліку папярэджаньня мне могуць сказаць: «Пара вас у кутузку кідаць, Уладзімер Пракопавіч». Але тая тэчка, якая на мяне заведзеная, пухне і пухне. І робіцца гэта дзеля таго, каб у тым, тэарэтычным пакуль, судзе, які мяне будзе скіроўваць у турму, прад’явіць зьмесьціва той тэчкі як доказ. Ім жа трэба ўсё антызаконнае пабудаваць нібыта на законе, вось яны дзеля гэтага і завіхаюцца.
— У Беларусі цяпер даволі дзіўная сытуацыя. У кожнай краме людзі лаюць уладу, але пратэставаць на вуліцу не выходзяць. А што ўрэшце павінна адбыцца, каб выйшлі?
— Не выходзяць людзі тады, калі ня бачаць канкрэтнай мэты. Што і адбылося ў выпадку з Народным сходам. Людзі разумеюць: усе тыя патрабаваньні, якія былі агучаныя на сходзе, ніколі ня будуць выкананыя гэтай уладай. Напішы ты хоць сто разоў, што патрабуеш свабоды слова, падвышэньня заробкаў, што заўгодна напішы, — усе патрабаваньні застануцца ў тых, хто іх напісаў. Ну, можа быць, пачуюць на сходзе тыя, хто прыйшоў. Але ўладай да ведама гэта ня будзе прынята, адпаведна — ня будзе нічога зроблена. Таму людзі пойдуць толькі туды, дзе можа быць вырашана карэннае пытаньне, найгалоўнейшае — пытаньне самой улады. Калі яна зьменіцца, тады будуць магчымыя ўсе тыя зьмены, якія зыходзяць ад любога народнага сходу.
— Дык што, вулічныя акцыі на дадзены момант ня маюць сэнсу?
— Не, любая вулічная акцыя мае сэнс. Сытуацыя ў краіне, эканамічная і палітычная, такая, што ёсьць умовы для сацыяльнага выбуху. І тут важна не прапусьціць момант, калі грамадзтва акажацца гатовым да супраціву, і апынуцца калі не паперадзе, то ня ззаду той калёны, якая рушыць у будучыню. На жаль, тут немагчыма абазначыць дзень і гадзіну рэвалюцыі, якая прывядзе да выніку. Але адчуваць гэты момант неабходна, хто адчуе — будзе мець посьпех.
— Выгодна гандляваць нафтай і газам. Выгодна гандляваць калійнымі ўгнаеньнямі. Але найвыгодней гандляваць палітзьняволенымі і палітычнымі свабодамі. Вось ізноў Лукашэнку паабяцана з боку Эўропы 9 мільярдаў рублёў — за лібэралізацыю. Няўжо Эўропа не разумее, што аніякага гандлю тут быць ня можа?
— Першае — разуменьне ёсьць. Другое — аніякага гандлю няма. Неразуменьне толькі ў тым, пра якія грошы ідзе гаворка. Ніхто не прапаноўвае Лукашэнку 9 мільярдаў. Ніхто Лукашэнку аніякіх грошай ня дасьць. Тое, што агучыў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск — гэта толькі частка з пакету той дапамогі, які сфармаваны для будучай Беларусі. І гэты пакет будзе ўключаны ў дзеяньне толькі ў тым выпадку, калі палітзьняволеныя будуць выпушчаныя без аніякіх умоваў. Калі яны будуць рэабілітаваныя, каб маглі прымаць нармальны ўдзел у палітычным жыцьці. Калі Лукашэнка правядзе рэформы — найперш заканадаўчыя.
Калі будзе забясьпечаная база для выбараў — справядлівых і незалежных. Толькі ў гэтым выпадку будзе задзейнічаны названы пакет дапамогі. 9 мільярдаў — гэта толькі папярэдняя сума, размова будзе ісьці пра больш значныя сродкі, размова будзе ісьці пра кошт квітка Беларусі ў Эўразьвяз. І папярэднія перамовы наконт гэтага з кіраўнікамі Эўразьвязу намі праведзеныя. Дзякуй Богу, сёньня зьявіліся палітыкі ў той жа Радзе Эўропы, зь якімі мы размаўлялі, якія разумеюць, што Лукашэнка — гэта падманшчык, што зь ім можна размаўляць толькі на такіх умовах: спачатку зрабі — а пасьля грошы. Ніхто іначай з кіраўніком Беларусі размаўляць ня будзе.
— Вы кажаце, што Эўропа нарэшце зразумела, з кім мае справу. А вось вы самі ці не адзіны з апазыцыйных лідэраў, які настойвае на дыялёгу з Лукашэнкам. Пасьля ўсяго, што адбылося пасьля 19 сьнежня, пра што вы хочаце зь ім дамаўляцца?
— Я зыходжу з таго, што ў адносінах да Лукашэнкі нельга сёньня карыстацца адным падыходам, адным мэтадам. І я асабіста даводзіў у Эўразьвязе, што палітыка павінна будаваца так, як будуецца рух на трасе: адна калёна рухаецца на захад, другая — на ўсход. І тое, што мы прапаноўваем перамовы, — гэта рух насустрач. Але павінен быць яшчэ і адваротны рух — рух ціску. Вось з гэтых двух складнікаў і павінна складацца палітыка ў адносінах да Лукашэнкі. Па сутнасьці, Эўропа так і робіць. Яна выступае з прапановамі, у выніку якіх і апынуліся на волі палітвязьні. А яны маглі б сядзець у вязьніцах да гэтай пары. З другога боку, Эўразьвяз днямі пашырыў сьпіс неўязных. Гэта нібыта драбяза, але гэта сыгнал. Эўропа такім чынам сыгналізуе (тут я магу вам адкрыць невялічкую таямніцу), што калі вы, спадар Лукашэнка, будзеце і далей намагацца нас абдурыць, то мы ўключым апроч сымбалічных санкцый санкцыі рэальныя. Сёньня ідуць перамовы ў Эўропе паміж палітычнымі лідэрамі, каб Эўразьвяз далучыўся да рэальных эканамічных санкцый — кшталту тых, якія ўведзеныя ЗША.
— Апошнім часам ваша роднае Крэва ператварылася ў адзін зь літаратурных цэнтраў Беларусі. Толькі сёлета там зьявілася Дрэва паэзіі, быў праведзены Крэўскі кірмаш з вызначэньнем найлепшага крэўскага паэта, а неўзабаве ў Крэве маюць адбыцца Літаратурныя дажынкі. Гэта ўсё кім інсьпіруецца? Часам ня вамі?
— Якраз ня я ўсё гэта інсьпіраваў, як вы кажаце, але я вельмі рады, што такое адбываецца, бо я папросту люблю Крэва. Па сутнасьці, усё, што я напісаў, у маёй сьвядомасьці, у той момант, калі я сядзеў за пісьмовым сталом, адбывалася ў Крэве. Дзе б яно насамрэч ні адбывалася — у Стакгольме, у Нью-Ёрку, у Парыжы ці нават у Індыі — усё адбывалася ў Крэве. Таму што крэўскі, я — беларус, таму што крэўскі, я — паэт, таму што крэўскі, я раблю тое, што сёньня раблю. Я стаяў і стаяць буду за тое, каб Крэва набыло калі ня тую славу, якую яно мела ў часы ВКЛ, калі туды зьяжджаліся ўладары Эўропы, то хоць бы палову яе. І я спадзяюся яшчэ дажыць да гэтага часу.
— Да выдадзенай летась вашай кнігі «Окно» (пераклады на расейскую) прадмову напісаў Яўгеній Еўтушэнка. Дык вось ён там з заўважным шкадаваньнем піша: ну, ня выйшла ў Някляева супрацоўніцтва зь беларускай уладай, дык у тым вінаватыя беларускія нацыяналісты… Калі б гэта Праханаў напісаў, я б не зьдзівіўся, але Еўтушэнка…
— Заўважу, што прадмова была напісаная задоўга да 19 сьнежня і ўсяго таго, што адбылося пасьля. Магчыма, сёньня Еўтушэнка напісаў бы па-другому. Але тут насамрэч існуе праблема. Яшчэ з Быкавым Васілём Уладзімеравічам я неаднаразова езьдзіў у Маскву. Тады, пасьля 1991 году, ішло станаўленьне Беларусі, і нам трэба было, каб нехта падтрымаў нас, сказаў: малайцы, беларусы, давайце расьціце, у вас гэта гожа і добра выходзіць. І ўсё ў нас добра і гожа ў той Маскве выходзіла — да той пары, пакуль мы не пачыналі размову пра беларускую незалежнасьць. Тут нашае паразуменьне з расейскім пісьменьнікамі заканчвалася. Можа, пару чалавек нас разумелі. Прыкладам, Віктар Някрасаў нас падтрымліваў, я помню размову зь ім у Цэнтральным доме літаратара. І справа ня ў тым, што ён — сябра Быкава, ваяваў, як і Быкаў, на фронце. Проста Някрасаў разумеў, што вось ёсьць такі цуд — беларуская мова, беларуская культура, і няхай ён — будзе, давайце дапамагаць яму квітнець. А большасьць маскоўскіх пісьменьнікаў разводзіла рукамі і казала нам з Быкавым: «Ну, извините, пацаны! Ну, что вам ещё нужно? Всё у вас и так есть».
Памятаю, я напісаў тады ў паэме «Русский поезд»: «Чем фигово тебе в русском стане? Та же кровь, тот же дух, та же речь. И серебряный есть подстаканник — пить культурно и пальцы не жечь»… Так што вельмі даўняя гэтая праблема. Прычым, ня толькі ў адносінах з Усходам, але і ў адносінах з Захадам. І вось калі мы вырашым гэтую праблему, калі ніхто ня будзе зьдзіўляцца з таго, што ў нас ёсьць прэтэнзіі на раўнапраўнае існаваньне ў сьвеце — з усімі астатнімі, тады мы і станем беларусамі.
— Адзін з маскоўскіх тэтраў анансаваў пастаноўку п’есы, сюжэт якой — паэт пад хатнім арыштам, пад наглядам спэцслужбаў. А вас самога гэты сюжэт не натхніў на паэму ці аповесьць?
— Каб пра нешта якасна напісаць, трэба адысьціся ад таго, што адбылося ў пэўным часе, у адпаведным месцы — на нейкую адлегласьць. Ёсьць сюжэт і ёсьць фабула — гэта розныя рэчы. І тое, што ў табе, гэта яшчэ фабула, гэта не сюжэт. Сюжэт трэба яшчэ выбудаваць. Я думаў пра тое, каб пра гэта напісаць, але, дайце веры, аніякай магчымасьці ў сёньняшнім маім штодзённым жыцьці для гэтага няма. Вось у турме я знайшоў час для творчасьці, там мне ня трэба было думаць пра абмежаваньні. Там было адно абмежаваньне — ты ў турме , і яно было непарушнае. Я зараз дагаваруся да таго, што назад у турму хачу…
— Ваш паплечнік па кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Фядута выйшаў на волю з трыма сшыткамі напісаных за кратамі твораў. Нават кнігу вершаў напісаў.
— Не, столькі я ў турме не напісаў. Я напісаў там нізку вершаў, нешта каля 30, і невялічкую паэмку, якая так і называецца — «Турма».
— На нядаўняй прэс-канфэрэнцыі на пытаньне расейскай журналісткі: «А дзе ж вашыя пісьменьнікі?», Аляксандар Лукашэнка сказаў, што нікога вартага ня бачыць. Ня бачыць ён, значыць — ня бачыць і ўся ўладная вэртыкаль. Скажыце, як доўга нацыянальная літаратура можа існаваць у такім непрызнаваным уладай статусе?
— Колькі заўгодна. Для літаратуры гэта ня ёсьць вялікай пагрозай. Пагрозай гэта ёсьць, хутчэй, для грамадзтва, калі заўгодна — для народу. Я праехаў усю Беларусь і ведаю, што нашыя людзі захавалі галоўнае — духоўнасьць. І безь літаратуры, без нацыянальнай культуры ім цяжка, грамадзтва бяз гэтага задыхаецца. У свой час я наладзіў сустрэчу Лукашэнкі з радай тады яшчэ адзінага Саюзу пісьменьнікаў, стараючыся неяк яго пераляпіць, усё ж схіліць да беларускасьці. Я думаў — ён жа беларус, ён не зваліўся на нас зь Месяца, не з Кітаю да нас прыехаў. Дык адкуль у яго такая нянавісьць да ўсяго беларускага? Думаў — нехта яму мазгі ня так управіў, нешта скасіў, ну, дай я паспрабую адправіць, адкасіць. Нічога ня выйшла. Гуляўся ён са мною, усякія абяцанкі-цацанкі былі зь яго боку. Лукашэнка сёньня каго заўгодна, нейкага расейскага папсавіка будзе віншаваць з днём народзінаў, цалаваць і абдымаць. А да таго, каб прызнаць, што праўда не на ягоным баку, ён апусьціцца ня можа. Да таго, каб у Беларусі зьявілася вуліца Васіля Быкава, ён ня можа апусьціцца. Быкаў для Лукашэнкі таксама аніякі не пісьменьнік, бо Быкаў — не за яго. А сёньня ў Беларусі ёсьць вельмі якасная літаратура — і паэзія, і проза. Улада проста ня хоча яе заўважаць. Для Лукашэнкі ўсе пісьменьнікі, апроч некаторых з прыўладнага пісьменьніцкага саюзу, якія вылізваюць яму адно месца, гэта нацыяналісты і ворагі а priori, па сваім вызначэньні. У ім была і застаецца пагарда чалавека неадукаванага да ўсяго, што ёсьць сапраўдная культура. Вось чаму ўладу гэтую трэба мяняць, а ня толькі з прычынаў эканамічных.
— Уладзімер Пракопавіч, чаму вы ідзяце на такія крокі?
— Ну, зусім не таму, што ў турму хачу. Я там ужо быў. Дайце веры, нічога добрага там няма. Мае дзеяньні зьвязаныя з маёй пазыцыяй у адносінах да суду, да ягонага выраку. Прычым, ня толькі да таго выраку, які маю я, але і да выракаў, якія маюць Саньнікаў, Статкевіч і ўсе тыя, хто асуджаны за Плошчу. Калі я буду выконваць тыя абмежаваньні, якія ўстаноўленыя мне дадатковым судом, — не выяжджаць, не сустракацца, сядзець дома — значыць, я буду разам зь імі, з тымі, хто хоча зрабіць зь людзей, ня згодных зь сёньняшнім рэжымам, злачынцаў. Ну, сапраўды, калі ты згадзіўся з тымі абмежаваньнямі, якія на цябе наклалі, значыць, ты згаджаесься і са сваёй віной. Але я ня ў чым не вінаваты і маю абсалютнае маральнае права жыць як вольны чалавек. Адпаведна з гэтымі пераканьнямі я і дзейнічаю.
— Вынесенае вам за ўдзел у Народным сходе папярэджаньне — апошняе?
— Кожнае папярэджаньне — нібы апошняе. Там нямашака, па-мойму, нормы, і не прадпісана, пасьля якога па ліку папярэджаньня мне могуць сказаць: «Пара вас у кутузку кідаць, Уладзімер Пракопавіч». Але тая тэчка, якая на мяне заведзеная, пухне і пухне. І робіцца гэта дзеля таго, каб у тым, тэарэтычным пакуль, судзе, які мяне будзе скіроўваць у турму, прад’явіць зьмесьціва той тэчкі як доказ. Ім жа трэба ўсё антызаконнае пабудаваць нібыта на законе, вось яны дзеля гэтага і завіхаюцца.
— У Беларусі цяпер даволі дзіўная сытуацыя. У кожнай краме людзі лаюць уладу, але пратэставаць на вуліцу не выходзяць. А што ўрэшце павінна адбыцца, каб выйшлі?
— Не выходзяць людзі тады, калі ня бачаць канкрэтнай мэты. Што і адбылося ў выпадку з Народным сходам. Людзі разумеюць: усе тыя патрабаваньні, якія былі агучаныя на сходзе, ніколі ня будуць выкананыя гэтай уладай. Напішы ты хоць сто разоў, што патрабуеш свабоды слова, падвышэньня заробкаў, што заўгодна напішы, — усе патрабаваньні застануцца ў тых, хто іх напісаў. Ну, можа быць, пачуюць на сходзе тыя, хто прыйшоў. Але ўладай да ведама гэта ня будзе прынята, адпаведна — ня будзе нічога зроблена. Таму людзі пойдуць толькі туды, дзе можа быць вырашана карэннае пытаньне, найгалоўнейшае — пытаньне самой улады. Калі яна зьменіцца, тады будуць магчымыя ўсе тыя зьмены, якія зыходзяць ад любога народнага сходу.
— Дык што, вулічныя акцыі на дадзены момант ня маюць сэнсу?
— Не, любая вулічная акцыя мае сэнс. Сытуацыя ў краіне, эканамічная і палітычная, такая, што ёсьць умовы для сацыяльнага выбуху. І тут важна не прапусьціць момант, калі грамадзтва акажацца гатовым да супраціву, і апынуцца калі не паперадзе, то ня ззаду той калёны, якая рушыць у будучыню. На жаль, тут немагчыма абазначыць дзень і гадзіну рэвалюцыі, якая прывядзе да выніку. Але адчуваць гэты момант неабходна, хто адчуе — будзе мець посьпех.
— Выгодна гандляваць нафтай і газам. Выгодна гандляваць калійнымі ўгнаеньнямі. Але найвыгодней гандляваць палітзьняволенымі і палітычнымі свабодамі. Вось ізноў Лукашэнку паабяцана з боку Эўропы 9 мільярдаў рублёў — за лібэралізацыю. Няўжо Эўропа не разумее, што аніякага гандлю тут быць ня можа?
— Першае — разуменьне ёсьць. Другое — аніякага гандлю няма. Неразуменьне толькі ў тым, пра якія грошы ідзе гаворка. Ніхто не прапаноўвае Лукашэнку 9 мільярдаў. Ніхто Лукашэнку аніякіх грошай ня дасьць. Тое, што агучыў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск — гэта толькі частка з пакету той дапамогі, які сфармаваны для будучай Беларусі. І гэты пакет будзе ўключаны ў дзеяньне толькі ў тым выпадку, калі палітзьняволеныя будуць выпушчаныя без аніякіх умоваў. Калі яны будуць рэабілітаваныя, каб маглі прымаць нармальны ўдзел у палітычным жыцьці. Калі Лукашэнка правядзе рэформы — найперш заканадаўчыя.
9 мільярдаў — гэта толькі папярэдняя сума, размова будзе ісьці пра больш значныя сродкі, размова будзе ісьці пра кошт квітка Беларусі ў Эўразьвяз.
— Вы кажаце, што Эўропа нарэшце зразумела, з кім мае справу. А вось вы самі ці не адзіны з апазыцыйных лідэраў, які настойвае на дыялёгу з Лукашэнкам. Пасьля ўсяго, што адбылося пасьля 19 сьнежня, пра што вы хочаце зь ім дамаўляцца?
— Я зыходжу з таго, што ў адносінах да Лукашэнкі нельга сёньня карыстацца адным падыходам, адным мэтадам. І я асабіста даводзіў у Эўразьвязе, што палітыка павінна будаваца так, як будуецца рух на трасе: адна калёна рухаецца на захад, другая — на ўсход. І тое, што мы прапаноўваем перамовы, — гэта рух насустрач. Але павінен быць яшчэ і адваротны рух — рух ціску. Вось з гэтых двух складнікаў і павінна складацца палітыка ў адносінах да Лукашэнкі. Па сутнасьці, Эўропа так і робіць. Яна выступае з прапановамі, у выніку якіх і апынуліся на волі палітвязьні. А яны маглі б сядзець у вязьніцах да гэтай пары. З другога боку, Эўразьвяз днямі пашырыў сьпіс неўязных. Гэта нібыта драбяза, але гэта сыгнал. Эўропа такім чынам сыгналізуе (тут я магу вам адкрыць невялічкую таямніцу), што калі вы, спадар Лукашэнка, будзеце і далей намагацца нас абдурыць, то мы ўключым апроч сымбалічных санкцый санкцыі рэальныя. Сёньня ідуць перамовы ў Эўропе паміж палітычнымі лідэрамі, каб Эўразьвяз далучыўся да рэальных эканамічных санкцый — кшталту тых, якія ўведзеныя ЗША.
— Апошнім часам ваша роднае Крэва ператварылася ў адзін зь літаратурных цэнтраў Беларусі. Толькі сёлета там зьявілася Дрэва паэзіі, быў праведзены Крэўскі кірмаш з вызначэньнем найлепшага крэўскага паэта, а неўзабаве ў Крэве маюць адбыцца Літаратурныя дажынкі. Гэта ўсё кім інсьпіруецца? Часам ня вамі?
— Якраз ня я ўсё гэта інсьпіраваў, як вы кажаце, але я вельмі рады, што такое адбываецца, бо я папросту люблю Крэва. Па сутнасьці, усё, што я напісаў, у маёй сьвядомасьці, у той момант, калі я сядзеў за пісьмовым сталом, адбывалася ў Крэве. Дзе б яно насамрэч ні адбывалася — у Стакгольме, у Нью-Ёрку, у Парыжы ці нават у Індыі — усё адбывалася ў Крэве. Таму што крэўскі, я — беларус, таму што крэўскі, я — паэт, таму што крэўскі, я раблю тое, што сёньня раблю. Я стаяў і стаяць буду за тое, каб Крэва набыло калі ня тую славу, якую яно мела ў часы ВКЛ, калі туды зьяжджаліся ўладары Эўропы, то хоць бы палову яе. І я спадзяюся яшчэ дажыць да гэтага часу.
— Да выдадзенай летась вашай кнігі «Окно» (пераклады на расейскую) прадмову напісаў Яўгеній Еўтушэнка. Дык вось ён там з заўважным шкадаваньнем піша: ну, ня выйшла ў Някляева супрацоўніцтва зь беларускай уладай, дык у тым вінаватыя беларускія нацыяналісты… Калі б гэта Праханаў напісаў, я б не зьдзівіўся, але Еўтушэнка…
— Заўважу, што прадмова была напісаная задоўга да 19 сьнежня і ўсяго таго, што адбылося пасьля. Магчыма, сёньня Еўтушэнка напісаў бы па-другому. Але тут насамрэч існуе праблема. Яшчэ з Быкавым Васілём Уладзімеравічам я неаднаразова езьдзіў у Маскву. Тады, пасьля 1991 году, ішло станаўленьне Беларусі, і нам трэба было, каб нехта падтрымаў нас, сказаў: малайцы, беларусы, давайце расьціце, у вас гэта гожа і добра выходзіць. І ўсё ў нас добра і гожа ў той Маскве выходзіла — да той пары, пакуль мы не пачыналі размову пра беларускую незалежнасьць. Тут нашае паразуменьне з расейскім пісьменьнікамі заканчвалася. Можа, пару чалавек нас разумелі. Прыкладам, Віктар Някрасаў нас падтрымліваў, я помню размову зь ім у Цэнтральным доме літаратара. І справа ня ў тым, што ён — сябра Быкава, ваяваў, як і Быкаў, на фронце. Проста Някрасаў разумеў, што вось ёсьць такі цуд — беларуская мова, беларуская культура, і няхай ён — будзе, давайце дапамагаць яму квітнець. А большасьць маскоўскіх пісьменьнікаў разводзіла рукамі і казала нам з Быкавым: «Ну, извините, пацаны! Ну, что вам ещё нужно? Всё у вас и так есть».
А большасьць маскоўскіх пісьменьнікаў разводзіла рукамі і казала нам з Быкавым: «Ну, извините, пацаны! Ну, что вам ещё нужно? Всё у вас и так есть».
— Адзін з маскоўскіх тэтраў анансаваў пастаноўку п’есы, сюжэт якой — паэт пад хатнім арыштам, пад наглядам спэцслужбаў. А вас самога гэты сюжэт не натхніў на паэму ці аповесьць?
— Каб пра нешта якасна напісаць, трэба адысьціся ад таго, што адбылося ў пэўным часе, у адпаведным месцы — на нейкую адлегласьць. Ёсьць сюжэт і ёсьць фабула — гэта розныя рэчы. І тое, што ў табе, гэта яшчэ фабула, гэта не сюжэт. Сюжэт трэба яшчэ выбудаваць. Я думаў пра тое, каб пра гэта напісаць, але, дайце веры, аніякай магчымасьці ў сёньняшнім маім штодзённым жыцьці для гэтага няма. Вось у турме я знайшоў час для творчасьці, там мне ня трэба было думаць пра абмежаваньні. Там было адно абмежаваньне — ты ў турме , і яно было непарушнае. Я зараз дагаваруся да таго, што назад у турму хачу…
— Ваш паплечнік па кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Фядута выйшаў на волю з трыма сшыткамі напісаных за кратамі твораў. Нават кнігу вершаў напісаў.
Для Лукашэнкі ўсе пісьменьнікі, апроч некаторых з прыўладнага пісьменьніцкага саюзу, якія вылізваюць яму адно месца, гэта нацыяналісты і ворагі а priori.