У судзе Маскоўскага раёну Менску завершыўся суд над Сьвятаславам Барановічам — удзельнікам акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сьвятаслаў Барановіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня.
Сьвятаслава Барановіча зьвінавацілі паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу «удзел у масавых беспарадках», паводле якога абвінавачанаму пагражала зьняволеньне тэрмінам ад трох да васьмі гадоў. Супраць яго сьведчылі 29 пацярпелых спэцназаўцаў, бальшыня зь якіх давалі няпэўныя паказаньні альбо казалі, што ня бачылі пацярпелага і ня маюць да яго прэтэнзій. На завяршэньне судовых спрэчак пракурор Яўген Серакоў падкрэсьліў, што Сьвятаслаў Барановіч удзельнічаў у масавых непарадках, але ягоны ўдзел ня меў цяжкіх наступстваў, і папрасіў абвінавачанаму тры гады так званай «хатняй хіміі». Судзьдзя Алена Рудніцкая задаволіла просьбу дзяржаўнага абвінаваўцы.
Сьвятаслаў Барановіч: «Адносна мяккі прысуд зьвязаны з крызісным становішчам — у турмах таксама людзей карміць трэба. Усе таксама добра разумеюць, што не такія мы злачынцы, каб нас у турмы садзіць. Бо мы выйшлі зь мірнай мэтай і хацелі дамагчыся ўсяго толькі справядлівасьці, якой у нашай краіне дамагчыся нерэальна. Ну, любяць у нас душыць людзей і адначасна дэманстраваць: ай, якія мы добрыя — амаль усіх палітычных вязьняў выпусьцілі».
Сьвятаслаў Барановіч — сярод апошніх фігурантаў падзей на плошчы Незалежнасьці ў Менску, супраць якога была распачатая крымінальная справа. Яго затрымалі і зьмясьцілі ў турму на вуліцы Валадарскага 15 чэрвеня, калі бальшыня з абвінавачаных у так званых «масавых беспарадках» ужо атрымалі турэмныя тэрміны і адбывалі пакараньне. Два месяцы Сьвятаслаў Барановіч заставаўся за кратамі, затым быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе і ня мог пабываць дома і пабачыцца з матуляй, якая жыве ў Вялейскім раёне. Хатняя хімія для Сьвятаслава — гэта яшчэ і магчымасьць пабачыцца з роднымі, кажа сястра Натальля Шчацько:
«Зараз ён можа зьезьдзіць дахаты з мамай пабачыцца, бо ён там паўгода ўжо ня быў. Я ўжо ўсім сваім сваякам і знаёмым патэлефанавала і паведаміла, што нікуды ён не паедзе далей, чым дадому».
Прысуд Сьвятаславу Барановічу — абмежаваньне волі без турэмнага зьняволеньня — праваабаронца Ўладзімер Лабковіч называе вынікам зьнешнепалітычнага ціску на ўлады з-за наяўнасьці палітычных вязьняў у краіне:
«Сьвятаславу Барановічу пашанцавала, бо паўгода таму ён атрымаў бы вялікі тэрмін, зьвязаны з пазбаўленьнем волі. Але зараз каньюнктура і палітычны гандаль палітвязьнямі складваецца так, што ўладам няма патрэбы набіраць сабе новых палітвязьняў, бо трэба прадаваць гэтых. Таму ён атрымаў прысуд, не зьвязаны з пазбаўленьнем волі».

Усе таксама добра разумеюць, што не такія мы злачынцы, каб нас у турмы садзіць..