Гэтым разам Грышку давялося беспасьпяхова супакойваць Саўку, якога дужа расхвалявалі словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.
Саўка:
Вот аказваецца, Польшча
Запад наш атцяпаць хоча.
Глаўная мячта палякаў –
Каб граніцу – зноў пад Ракаў.
Грышка:
Нешта ты, Савелій, трызьніш.
Глянь - даляр вунь – восем тысяч…
Дзе там восем! Нават больш чым
Восем тысяч. Кінь ты Польшчу!
Саўка:
Не, тут разабрацца нада.
Ужэ заўтра войска НАТА
Можа хлынуць праз граніцу.
Нада нам вааружыцца,
Каб адпор ім даць дастойны!
Грышка:
Ты, хіба што, хворы сёньня?
Вунь даляр да столі лезе!
Мы яго трымаем ледзьве.
Саўка:
Нам ня нада іх даляраў!
Арцілерыяй ударым,
З самалётаў збросім бомбы,
Непавадна была штобы!
Грышка:
Саўка, ты даруй мне, сябра,
Выклікаю санітараў.
Хай вязуць да псыхіятра.
Саўка:
Вот увідзіш, Грышка, заўтра
Польшча нам вайну аб’явіць.
Нада міны нам паставіць
Па пярыметру граніцы,
Што б ім, гадам падавіцца
Нашай роднаю зямлёю…
Што вы робіце са мною?
Што за скорая тут помашч?
Я ўсё поняў! Эта Польшча!
Эта іхнія спяцслужбы!
Грыша, радзі нашай дружбы
Расскажы жане і дзецям,
Што за родзіну ў атвеце
Быў іх папа і геройскі
На вайне загінуў польскай.
Саўка ды Грышка. Вайна з Польшчай
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка:
Вот аказваецца, Польшча
Запад наш атцяпаць хоча.
Глаўная мячта палякаў –
Каб граніцу – зноў пад Ракаў.
Грышка:
Нешта ты, Савелій, трызьніш.
Глянь - даляр вунь – восем тысяч…
Дзе там восем! Нават больш чым
Восем тысяч. Кінь ты Польшчу!
Саўка:
Не, тут разабрацца нада.
Ужэ заўтра войска НАТА
Можа хлынуць праз граніцу.
Нада нам вааружыцца,
Каб адпор ім даць дастойны!
Грышка:
Ты, хіба што, хворы сёньня?
Вунь даляр да столі лезе!
Мы яго трымаем ледзьве.
Саўка:
Нам ня нада іх даляраў!
Арцілерыяй ударым,
З самалётаў збросім бомбы,
Непавадна была штобы!
Грышка:
Саўка, ты даруй мне, сябра,
Выклікаю санітараў.
Хай вязуць да псыхіятра.
Саўка:
Вот увідзіш, Грышка, заўтра
Польшча нам вайну аб’явіць.
Нада міны нам паставіць
Па пярыметру граніцы,
Што б ім, гадам падавіцца
Нашай роднаю зямлёю…
Што вы робіце са мною?
Што за скорая тут помашч?
Я ўсё поняў! Эта Польшча!
Эта іхнія спяцслужбы!
Грыша, радзі нашай дружбы
Расскажы жане і дзецям,
Што за родзіну ў атвеце
Быў іх папа і геройскі
На вайне загінуў польскай.