«Сьлед матылька. Освальд у Менску». Так называецца новая кніга, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». На яе старонках аўтар — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук — зьдзейсьніў дакумэнтальнае падарожжа ў Менск пачатку 1960-х.
Тады там жыў малады амэрыканскі перабежчык, якога па вяртаньні на радзіму зьвінавацяць у забойстве прэзыдэнта Кенэдзі. Кніга будзе прэзэнтаваная ў Менску 13 кастрычніка ў кнігарні «логвінаЎ». Сваімі чытацкімі ўражаньнямі пра новае выданьне «Бібліятэкі Свабоды» дзеліцца ягоны рэдактар Сяргей Дубавец.
«Я як рэдактар працаваў над кнігай год, і працаваў зь вялікім задавальненьнем, таму што сам матэрыял і тое, як ён пададзены аўтарам, у беларускай літаратуры бадай што беспрэцэдэнтны, калі ў беларускі кантэкст пасяляецца постаць сусьветнага маштабу. Освальд лічыцца забойцам амэрыканскага прэзыдэнта Кенэдзі, і дзякуючы гэтаму яго імя ведаюць ва ўсім сьвеце. А тое, што ён некалькі гадоў жыў у Менску, як бы падцягвае Менск, нашу рэчаіснасьць да сусьветнага маштабу.
Што яшчэ можна сказаць? Тое, што я кажу „лічыцца забойцам прэзыдэнта“, бо вельмі многія людзі схільныя яго такім не лічыць, схільныя думаць, што гэта пэўная фальсыфікацыя. Але каб даведацца праўду — трэба прачытаць гэтую кнігу».
Пачатак прэзэнтацыі кнігі Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька. Освальд у Менску» 13 кастрычніка а 19-й у кнігарні «логвінаЎ» (пр.Незалежнасьці, 37а).