Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень дзевятнаццаты

17:00 Пасьля абеду ў абвінавачанага Ўладзіслава Кавалёва ўзялі тлумачэньні адносна супярэчнасьцяў паміж тым, што ён кажа цяпер і што казаў на сьледзтве. Такіх супярэчнасьцяў — больш за 20. Раней Кавалёў адмовіўся шмат ад чаго, што ён прызнаваў на сьледзтве. Ён тлумачыў несупадзеньні і часта заяўляў: «Я гэта сказаў, бо мне так загадалі казаць ва ўправе па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю», альбо так яму казалі сьледчыя, альбо ён быў запалоханы. І яму пагражалі сьмяротным пакараньнем, і таму ён так і сказаў. Пры гэтым па некаторых эпізодах ён паведамляў такія падрабязнасьці, пра якія потым не сьцьвярджаў, што гэта сьледчыя яму казалі. І тады судзьдзя і пракурор пыталіся, чаму ён паведамляў гэтыя падрабязнасьці. Гэта ён патлумачыў няўцямна.

Пасьля абеду таксама прагучала інфармацыя, што ў бомбе, якая выбухнула ў 2008 годзе на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці, былі знойдзены адбіткі пальцаў ня толькі Канавалава. Гэта вынікае з пытаньня, якое задаў адвакат Кавалёву. Калі адвакат спытаў, што ён ведае пра іншыя адбіткі пальцаў, той адказаў, што ня ведае, чые яны. Там яшчэ быў знойдзены эпітэлій — біялягічнае рэчыва нейкага чалавека.

Пасьля гэтага пачалі зачытваць матэрыялы справы, хоць адвакаты былі супраць гэтага, бо яшчэ не дапытаныя ўсе сьведкі, і з матэрыялаў прэсы яны могуць даведацца, пра што ідзе гаворка ў судзе, і зьмяніць свае паказаньні. Але судзьдзя вырашыў агалошваць, і цяпер зачытваюць матэрыялы справы па выбухах 2005 году ў Віцебску. Першая бомба, якая ўзарвалася 14 верасьня ў Віцебску, была начыненая рознымі паражальнымі элемэнтамі, якіх было больш за 150.

13:00 Адвакат Кавалёва Абразей заявіў, што фотаздымкі чалавека з торбай у дзень выбуху і Канавалава на сьледчым экпэрымэнце не супадаюць. Ён заявіў, то зь іншага чалавека зьвісае куртка, а таксама, што рост гэтых аб’ектаў не супадае. Здымкі паказалі на вялікім экране. Абразей дэманстраваў гэтыя несупадзеньні.

Пасьля гэтага судзьдзя Федарцоў зачытаў вынікі экспэртызы ФСБ. Адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што вызначыць асобу па твару і асаблівасьцям паводзінаў немагчыма, але супадае адзеньне. Таксама няма прыкметаў мантажу і рэтушы.

Your browser doesn’t support HTML5

«Ня веру ў віну гэтых хлопцаў»


15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
Суд за тэракты. Дзень чатырнаццаты
Суд за тэракты. Дзень пятнаццаты
Суд за тэракты. Дзень шаснаццаты
Суд за тэракты. Дзень сямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень васямнаццаты