Сёньня прадстаўнікі аргкамітэтаў народных сходаў з розных гарадоў Беларусі падводзілі вынікі сваёй акцыі 8 кастрычніка і абмяркоўвалі пляны наступнай, прызначанай на 12 лістапада. На нарадзе ў офісе прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці пабываў наш карэспандэнт.
У мінулую суботу народныя сходы прайшлі ў 10 гарадах Беларусі. Яны не былі шматлюднымі. Іх правядзеньню рознымі спосабамі перашкаджалі мясцовыя ўлады, міліцыя, пракуратура. Было затрымана і асуджана больш за 15 сябраў аргкамітэтаў, рэпрэсіі працягваюцца. Сустаршыня рэспубліканскага аргкамітэту народных сходаў Генадзь Фядыніч перакананы:
"Гэта не правал акцыі. Ніхто яшчэ ніколі адначасова ў розных гарадах не праводзіў падобнае мерапрыемства. Мы недзе самі яшчэ недапрацавалі, нам не хапіла рэсурсаў людзкіх, інфармацыйных. Тым ня меней людзі, якія выйшлі ў Менску і іншых гарадах, — гэта не прадстаўнікі апазыцыйных партыяў, гэта грамадзянская ініцыятыва".
Паводле спадара Фядыніча, прэвэнтыўныя захады ўладаў, каб не дапусьціць правядзеньня мясцовых сходаў, былі надзвычай маштабнымі, і гэта было парушэньнем закону "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах":
"Паважаныя спадары ад улады! Гэта ня масавыя мерапрыемствы, гэта мясцовыя сходы людзей, і яны будуць працягвацца, калі на гэта будзе добрая воля грамадзян".
Прадстаўнікі розных гарадоў Беларусі падрабязна апісвалі, які іх за народны сход затрымлівалі міліцыянты, як канфіскоўвалі ўлёткі, гукаўзмацняльную тэхніку, як судзілі. Зінаіду Міхнюк зь Берасьця абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы, у Віктара Калесьніка з Полацку ДАІ забрала машыну на падставе нібыта падазрэньня ва ўгоне, а Ірына Яскевіч зь Віцебску за суткі перад сходам, хаваючыся ад міліцыі, не начавала дома. Віктар Болдзін з Магілёва сьведчыць пра агульную атмасфэру перад сходам:
"У людзей пануе страх, гэта як эпідэмія, ён нават перадаецца. Калі я першым заходзіў на народны сход у Магілёве, а сход быў на стадыёне, гэта выглядала, як стадыён у Сант'яга — аточаны міліцыянтамі, вакол, не саромеючыся, расставілі аўтазакі, аўтобусы".
Тым ня меней актывісты заяўляюць, што адчулі падтрымку насельніцтва, што на сходы да іх прыйшлі новыя людзі. Гаворыць Анатоль Юрэвіч са Слуцку:
"Народ ня проста падтрымлівае нас — людзі кажуць, што калі ім не дапаможа апазыцыя, то не дапаможа больш ніхто, і Бог не дапаможа. Бабулькі нам нават казалі: "Хлопчыкі, што вы кажаце, за вілы трэба брацца!".
Сустаршыня рэспубліканскага аргкамітэту Віктар Івашкевіч заявіў пра збор сродкаў для кампэнсацыі штрафаў, прысуджаных актывістам кампаніі:
"Сход мае і сацыяльны эфэкт, таму што ўлады, каб сарваць масавасьць сходаў, зрабілі індэксацыю заробкаў, рабілі сацыяльныя выплаты… Папярэдняя выснова, якую мы тут абмяркоўвалі, палягае ў тым, што гэтую справу трэба працягваць і паглыбляць. І мы яе ня кідаем, ніякія рэпрэсіі нас на гэтым ня спыняць".
Арганізатары народных сходаў сабралі тэксты рэзалюцый, ухваленых у розных гарадах, і зьбіраюцца перадаць іх у наступную сераду ўва ўрад. А празь месяц, 12 лістапада, плянуюць наладзіць новыя сходы, каб заслухаць адказ уладаў на патрабаваньні людзей.
На сходах ухваленыя рэзалюцыі з патрабаваньнямі пераважна сацыяльна-эканамічнага характару, а таксама — вызваліць палітвязьняў і правесьці вольныя выбары.