Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму — у чаканьні новага кіраўніцтва. Вострая крытыка на адрас першых асобаў сталіцы з боку Аляксандра Лукашэнкі спрычынілася да адстаўкі галоўнага архітэктара гораду Віктара Нікіціна і ягонага першага намесьніка Аляксея Мартынава. За якія нерэалізаваныя праекты найбольш крыўдуе на чыноўнікаў Лукашэнка?
Многія спэцыялісты архітэктурна-будаўнічай галіны ўхвалілі захады Аляксандра Лукашэнкі, скіраваныя на кадравую чыстку ў Менгарвыканкаме. На іх думку, у кабінэтах асобных чыноўнікаў квітнеюць пратэкцыянізм і келейнасьць, мэханізмы адбору праектаў не паддаюцца лёгіцы, а дзеля парковак і офісаў татальна зьнішчаецца спадчына гістарычнага цэнтру.
Гаворыць старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, які ўсе апошнія гады бясплённа абіваў парогі ведамства, якім кіраваў Нікіцін:
"Асноўнай матывацыяй, калі Нікіціна і Мартынава фактычна выгналі з працы, было тое, што яны ставілі бюракратычныя рагаткі інвэстарам. Шчыра кажучы, гэтых асобаў даўным-даўно трэба было гнаць паганай мятлой са сваіх пасадаў, але ж я лічу наадварот: якраз іх галоўная віна ў тым, што яны давалі зялёнае сьвятло ў гістарычным цэнтры. Менавіта ў бытнасьць Нікіціна ўсе гэтыя незаконныя "касякі" прымаліся ў Камітэце архітэктуры, затым, карыстаючыся тым, што ён досыць уплывовая асоба ды яшчэ ўваходзіў у склад Навукова-мэтадычнай рады ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны, усё гэта праціскалася празь Міністэрства культуры. З аднаго боку — так, яны не павінны займаць гэтыя пасады, а з другога — вельмі страшна, што зараз увогуле любыя абмежаваньні, вызначаныя законам і іншымі нарматыўнымі дакумэнтамі, будуць сьпісваць на бюракратычныя рагаткі для інвэстараў. Сытуацыя вельмі небясьпечная, і як бы яна не пагоршылася".
Разбору з кіраўніцтвам горадабудаўнічай галіны, як сьцьвярджаюць крыніцы, папярэднічала скарга некага з пакрыўджаных інвэстараў у адміністрацыю прэзыдэнта. Па падліках аналітыкаў, найбольш ласы кавалак сталіцы — 0,3% гарадзкой тэрыторыі, разьмешчанай у цэнтры. Менавіта тут замежныя і беларускія бізнэсоўцы намагаюцца будаваць гатэлі і офісы, гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры. Аднак месца мала, і на ўсіх яго не хапае. Разгараюцца канфлікты, якія, ня выключана, зачапілі і нейкія інтарэсы вышэйшага кіраўніцтва. Таму, як лічыць колішні супрацоўнік гарвыканкаму, які шмат гадоў прысьвяціў спробам супрацоўніцтва зь цяперашняй адміністрацыяй, новыя людзі на чале камітэту нічога зьмяніць ня ў стане, бо застаюцца ўсё тымі ж марыянэткамі:
"Парабкі ня ў стане працаваць пазытыўна ў прынцыпе. Пакуль краіна ня вернецца ў прававое поле і не пачне працаваць закон — усе інвэстыцыі будуць незаконныя. Бо сыстэма спрэс карумпаваная, і нават пазытыўных інвэстараў яны саб'юць з тропу ды ўцягнуць у каламуць. Ня кажучы ўжо пра купку набліжаных да "імпэратара", якія ўвесь рэй вядуць на будаўнічым рынку. Найбольш наглядныя прыклады — "Трайпл", "Сулона", "Паркінг" ды іншыя. Зьяўленьне новых людзей — недастатковая ўмова, калі элемэнтарныя нормы ў дзяржаўным падыходзе да вырашэньня пытаньняў пераважна не выконваюцца. А калі на версе ўсёй гэтай піраміды той, хто нібыта змагаецца з сабе падобнымі, — то безнадзейная: 17 гадоў "досьведу" не пакідаюць спадзяваньняў на іншы вэрдыкт".
Якія стратэгічныя праекты выклікалі найбольшую крытыку з боку кіраўніка краіны? Перадусім — разрэклямаваная "будоўля стагодзьдзя": дзелавы цэнтар "Мінск-Сіці" на месцы аэрапорту "Менск-1". Тэрміны пачатку будаўніцтва ўвесь час пераносяцца, і хто тут больш вінаваты — чыноўнікі ці забудоўнікі з расейска-сэрбскага альянсу "Ітэра-Астра" — Лукашэнка і загадаў разабрацца. Дарэчы, гэты ж тандэм узяўся здаць пад ключ цэнтар "Маяк Менску" і жылы комплекс "Вівальдзі". Даччыная структура "Ітэры" — "Ітэрабелбуд" — заказчык бізнэс-цэнтру на вуліцы Танка. Наконт усіх гэтых ды іншых аб'ектаў — такіх, як "Каскад" на Кальварыйскай, "Магніт" у раёне Нацыянальнай бібліятэкі, шэраг зоркавых гатэляў, што павінны зьявіцца да хакейнага чэмпіянату сьвету-2014 — у прэзыдэнцкай адміністрацыі цэлы стос пытаньняў.
Пры гэтым шмат хто крытыкуе ўлады за спробы ўціснуць усе здабыткі цывілізацыі выключна ў адзін толькі Менск. На думку архітэктара Лявонція Зданевіча, такая палітыка якраз і вядзе да таго, што карупцыя буяе і, адпаведна, бюракраты багацеюць:
"Я ўвесь час кажу: праблема аб'ектыўная. Я ў гэтым сэнсе падтрымліваю
думку — хопіць ужо бескантрольна павялічваць Менск, пашыраць яго, ушчыльняць, утрамбоўваць і г.д. Як я кажу фігуральна, зьбіраць палову насельніцтва краіны ў адным горадзе — гэта глупства, абсалютнае глупства. І мы назіраем ужо праблемы гэтых аўтамабільных затораў, перапоўненасьці ў грамадзкім транспарце. То бок відавочна адчуваем усе гэтыя праблемы. Але ж разьвязаньне ўсіх гэтых праблемаў ляжыць не на ўзроўні нейкіх дырэктываў, гэта павінна быць сыстэмная і супольная дзейнасьць дзяржаўных органаў з тымі ж самымі архітэктарамі, горадабудаўнікамі. Але самае галоўнае — гэта эканамічныя пытаньні".
Тым часам адмыслоўцы зьвяртаюць увагу, што за глябальнымі праблемнымі праектамі ціха хаваюцца тыя, што рэалізуюцца ў цэнтры сталіцы. Гэта тычыцца так званага "ўшчыльненьня новай забудовай" гістарычных раёнаў. Так, па зьвестках Антона Астаповіча, на замову блізкай да ўладаў кампаніі "Трайпл" распрацоўваецца праект асваеньня тэрыторыі, унесенай у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Гэта хлебазавод № 1 па вуліцы Ракаўскай, 21. Побач, дарэчы, месьціцца рэстаран "Ракаўскі бровар", які таксама належыць гаспадару "Трайпла" Юрыю Чыжу. Комплекс хлебазаводу сфармаваны з шэрагу будынкаў, узьведзеных у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, якія маюць гістарычную і архітэктурную каштоўнасьць. Аднак бізнэсоўцу нічога не замінае пашыраць зону ўплыву. Зрэшты, як кажа спадар Астаповіч, статус "абранага інвэстара" не дае 100-працэнтнай індульгенцыі, пра што сьведчыць досьвед іншых забудоўшчыкаў:
"Вось гэтая пляцоўка Гістарычнага цэнтру, калі прааналізаваць, — яна ўся наскрозь карумпаваная. Ёсьць жа яскравыя прыклады: Сяргея Дземчука, заснавальніка "Паркінг-Інвэст Буд" — зараз судзяць. А Рымскі — кіраўнік кампаніі "Сулона", якая працуе якраз на Нямізе, — ва ўцёках. Вось вам і інвэстары, гэта ж таксама паказьнік — якога ўзроўню інвэстары там працуюць. А такіх вось фірмаў-аднадзёнак было вельмі шмат. Гэта можна пабачыць і ў выпадку з Чыжом. Напрыклад, для будаўніцтва гатэлю "Кемпінскі" на месцы зруйнаванай электрастанцыі ля цырку "Трайпл" выступае сузаснавальнікам кампаніі "Эліт Эстэйт". Хоць фактычна гэта ўсё той жа Чыж. Мэта — каб не сьвяціцца. Але гэта робіцца настолькі, прабачце мяне, калдырна, што ўсё роўна бачна, адкуль вушы растуць".
Пасьля вымушанай адстаўкі галоўнага архітэктара Менску Віктара Нікіціна ягоныя абавязкі да прызначэньня новага кіраўніцтва выконвае былы ягоны намесьнік Уладзімер Куршын. На сайце Менгарвыканкаму ў разьдзеле "Старшыня Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва" — пакуль што пустое месца.
Многія спэцыялісты архітэктурна-будаўнічай галіны ўхвалілі захады Аляксандра Лукашэнкі, скіраваныя на кадравую чыстку ў Менгарвыканкаме. На іх думку, у кабінэтах асобных чыноўнікаў квітнеюць пратэкцыянізм і келейнасьць, мэханізмы адбору праектаў не паддаюцца лёгіцы, а дзеля парковак і офісаў татальна зьнішчаецца спадчына гістарычнага цэнтру.
Гаворыць старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, які ўсе апошнія гады бясплённа абіваў парогі ведамства, якім кіраваў Нікіцін:
Разбору з кіраўніцтвам горадабудаўнічай галіны, як сьцьвярджаюць крыніцы, папярэднічала скарга некага з пакрыўджаных інвэстараў у адміністрацыю прэзыдэнта. Па падліках аналітыкаў, найбольш ласы кавалак сталіцы — 0,3% гарадзкой тэрыторыі, разьмешчанай у цэнтры. Менавіта тут замежныя і беларускія бізнэсоўцы намагаюцца будаваць гатэлі і офісы, гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры. Аднак месца мала, і на ўсіх яго не хапае. Разгараюцца канфлікты, якія, ня выключана, зачапілі і нейкія інтарэсы вышэйшага кіраўніцтва. Таму, як лічыць колішні супрацоўнік гарвыканкаму, які шмат гадоў прысьвяціў спробам супрацоўніцтва зь цяперашняй адміністрацыяй, новыя людзі на чале камітэту нічога зьмяніць ня ў стане, бо застаюцца ўсё тымі ж марыянэткамі:
"Парабкі ня ў стане працаваць пазытыўна ў прынцыпе. Пакуль краіна ня вернецца ў прававое поле і не пачне працаваць закон — усе інвэстыцыі будуць незаконныя. Бо сыстэма спрэс карумпаваная, і нават пазытыўных інвэстараў яны саб'юць з тропу ды ўцягнуць у каламуць. Ня кажучы ўжо пра купку набліжаных да "імпэратара", якія ўвесь рэй вядуць на будаўнічым рынку. Найбольш наглядныя прыклады — "Трайпл", "Сулона", "Паркінг" ды іншыя. Зьяўленьне новых людзей — недастатковая ўмова, калі элемэнтарныя нормы ў дзяржаўным падыходзе да вырашэньня пытаньняў пераважна не выконваюцца. А калі на версе ўсёй гэтай піраміды той, хто нібыта змагаецца з сабе падобнымі, — то безнадзейная: 17 гадоў "досьведу" не пакідаюць спадзяваньняў на іншы вэрдыкт".
Якія стратэгічныя праекты выклікалі найбольшую крытыку з боку кіраўніка краіны? Перадусім — разрэклямаваная "будоўля стагодзьдзя": дзелавы цэнтар "Мінск-Сіці" на месцы аэрапорту "Менск-1". Тэрміны пачатку будаўніцтва ўвесь час пераносяцца, і хто тут больш вінаваты — чыноўнікі ці забудоўнікі з расейска-сэрбскага альянсу "Ітэра-Астра" — Лукашэнка і загадаў разабрацца. Дарэчы, гэты ж тандэм узяўся здаць пад ключ цэнтар "Маяк Менску" і жылы комплекс "Вівальдзі". Даччыная структура "Ітэры" — "Ітэрабелбуд" — заказчык бізнэс-цэнтру на вуліцы Танка. Наконт усіх гэтых ды іншых аб'ектаў — такіх, як "Каскад" на Кальварыйскай, "Магніт" у раёне Нацыянальнай бібліятэкі, шэраг зоркавых гатэляў, што павінны зьявіцца да хакейнага чэмпіянату сьвету-2014 — у прэзыдэнцкай адміністрацыі цэлы стос пытаньняў.
Пры гэтым шмат хто крытыкуе ўлады за спробы ўціснуць усе здабыткі цывілізацыі выключна ў адзін толькі Менск. На думку архітэктара Лявонція Зданевіча, такая палітыка якраз і вядзе да таго, што карупцыя буяе і, адпаведна, бюракраты багацеюць:
"Я ўвесь час кажу: праблема аб'ектыўная. Я ў гэтым сэнсе падтрымліваю
падтрымліваю думку — хопіць ужо бескантрольна павялічваць Менск ...