10 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе такое пакараньне ўжываецца. Стаўленьне беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы да бацькоў, чые дзеці атрымалі гэты вырак, экспэрты ААН прыроўніваюць да катаваньняў.
Асабіста я дзясяткі гадоў жыву пад уражаньнем аднаго сюжэту з жыцьця маці пакаранага сьмерцю сына.
…Яна была вядомай журналісткай, і ўсе мы, студэнты, якія праходзілі ў яе практыку, былі ў захапленьні ад гэтай жанчыны. Магчыма, яна была з так званых "былых". Стыльная інтэлектуалка зь бездакорным выхаваньнем і манерамі. Да таго ж вельмі надзейны і прыстойны чалавек. Пра прафэсіяналізм і ўвогуле не кажу. Яе асоба не магла не гіпнатызаваць нас, студэнтак. Як і іншыя, я глядзела на яе раскрыўшы рот. Мы ведалі, што ў яе быў другі шлюб, і, як казалі, ня надта ўдалы. Ад гэтага шлюбу ў яе была дачка, а ад першага — сын. Мы ведалі, што яна чакае яго з войска. Адчувалася, што з сынам у яе была асабліва цесная сувязь. Празь нейкі час усіх ашаламіла дзікая навіна: неўзабаве пасьля вяртаньня з войска сын быў запрошаны на нейкае вясельле, пазнаёміўся там зь дзяўчынай, пайшоў праводзіць яе дадому, а ў пад’езьдзе згвалтаваў і забіў.
Калектыў, дзе працавала журналістка, быў жаночы. Ва ўсялякім разе, мэнтальна. Падрабязнасьці гісторыі днямі абсмоктваліся ці не ўва ўсіх кабінэтах. Жанчыну абвінавачвалі ў тым, што недагледзела, недавыхавала, што ня тым займалася, што ёй, такой няправільнай маці, увогуле трэба звальняцца. Яна, зразумела, не магла гэтага ня чуць. Аднак трымалася годна. Яе сьлёз ніхто ня бачыў. Хоць дзень пры дні яна ўсё больш чарнела і чэзла як сьвечка.
Аднойчы я сутыкнулася зь ёй у калідоры і павіталася. Знаёмая, якая была побач, зрабіла выгляд, што не заўважыла яе, і зьдзівілася, што гэтага не зрабіла я.
Дзякуй Богу, у яе ўсё ж былі сябры сярод калегаў. Ад адной зь іх я пачула, якія лісты пісала жанчына ў камэру свайму сыну і што той пісаў ёй у адказ, яшчэ пра прамову, якую сказала маці ў залі суду. У той час быў татальны атэізм, дапамога псыхолягаў у вязьніцы не практыкавалася, і маці сама, маючы вельмі невялікія магчымасьці, імкнулася дапамагчы сыну зьмірыцца зь лёсам і годна прыняць сьмяротны вырак.
На маё пытаньне, чаму такое магло здарыцца з гэтай выдатнай жанчынай, калега адказала — і яе словы нечакана сталі ключом да той тэмы, якой я займаюся цяпер:
"Інстытут сям’і разбураны. Збольшага роля бацькі, нават у поўных сем’ях, аніякая. А жанчына пастаўленая ў такія абставіны, што ў яе не хапае часу быць маці. Яна павінна працаваць, быць хатняй гаспадыняй, цягнуць сям’ю матэрыяльна".
Як і ўсе астатнія маці сьмяротнікаў, журналістка даведалася пра зьдзяйсьненьне пакараньня не адразу. Дзе пахаваны сын, як і належала ў адпаведнасьці з правіламі, ёй не паведамілі. Чула, што ў кагосьці празь неверагодныя сувязі ды грошы яна ўсё ж здабыла гэтыя зьвесткі. Хаця хто ведае, наколькі яны былі дакладныя. Прыбыўшы да невядомай магілы, жанчына кінулася на зямлю і пачала рыць яе рукамі. Пакуль не самлела.
Потым мне казалі, што яна зьехала зь Беларусі. А на новым месцы пражыла нядоўга.
Ня так даўно ў інтэрнэце зьявіўся незвычайны для Беларусі відэафільм "Прычына сьмерці — прочырк". Ён прысьвечаны маці сьмяротнікаў і створаны з ініцыятывы праваабарончага цэнтру "Вясна". Сёньняшняя сытуацыя практычна не адрозьніваецца ад той, што была ў савецкія часы. У Беларусі, цяпер адзінай у Эўропе краіне, дзе яшчэ караюць сьмерцю, па-ранейшаму пра выкананьне прысуду сваякам могуць паведаміць тады, калі яны прыяжджаюць у СІЗА на "Валадарку" з чарговай перадачай. Па-ранейшаму бацькам пра месца пахаваньня дзяцей ведаць не дазволена. На рукі ім выдаюцца сынавы рэчы ды папера, дзе ў графе "прычына сьмерці" стаіць прочырк.
Стан, у якім знаходзяцца бацькі, асабліва маці асуджаных на сьмерць дзяцей, псыхоляг, маці былога палітвязьня Фёдара Мірзаянава — Людміла Мірзаянава называе глыбокім псыхалягічным шокам.
Мірзаянава: "Апошнім часам ідуць адкрытыя судовыя паседжаньні, на якіх разглядаецца магчымасьць зьдзяйсьненьня тэракту двума маладымі людзьмі. У цэнтры ўвагі грамадзкасьці апынуліся іх маці. Увесь эмацыйны фон у іх — толькі негатыўны. Самае страшнае, што іх дзяцей могуць незаконна асудзіць. І тут яшчэ больш інтэнсіўныя перажываньні".
Працяг інтэрвію Людмілы Мірзаянавай і апавяданьня пра тое, якія катаваньні перажываюць маці зьняволеных — у новай праграме "Свабода ў турмах" у наступныя выходныя.