У Цэнтральным РАУС Гомеля на аднаго з арганізатараў Народнага сходу Ўладзімера Кацору складзены пратакол на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства).
Кацора быў затрыманы 8 кастрычніка прыблізна ў 12.00, калі накіроўваўся на сход. Затрыманых разам з Кацорам апазыцыянэра Васіля Палякова і праваабаронцу Леаніда Судаленку адпусьцілі. "У міліцыі сказалі, што да суду, гэта значыць да панядзелка, 10 кастрычніка, Кацора будзе ў ІЧУ. Уладзімер Аляксандравіч на знак пратэсту супраць незаконнага затрымання аб'явіў сухую галадоўку", — паведаміў БелаПАН Палякоў.
У ІЧУ знаходзіцца таксама член АГП Уладзімер Няпомняшчых, які быў затрыманы 7 кастрычніка за распаўсюджваньне інфармацыйных матэрыялаў да Народнага сходу.