Сустрэчу арганізатараў Народнага сходу з уладамі здымалі на відэа

Віктар Івашкевіч

Сустаршыні аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч сустрэліся са старшынём гарвыканкаму перад відэакамэрамі БТ.

Сустаршыні аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч былі выкліканыя сёньня на гутарку да старшыні Менгарвыканкаму. На сустрэчы прысутнічалі Мікалай Ладуцька, ягоныя намесьнікі, а таксама апэратары беларускага тэлебачаньня.

Мікалай Ладуцька па паперцы зачытаў афіцыйнае меркаваньне гарвыканкаму, што сход 8 кастрычніка на Бангалоры зьяўляецца не мясцовым сходам, а масавым мерапрыемствам, папярэдзіў арганізатараў пра парушэньне заканадаўства і сышоў, адмовіўшыся ад размовы.
Калі арганізатары, па незалежных ад іх прычынах, ня дойдуць да месца правядзеньня сходу, то ёсьць людзі, якія яго правядуць

Прадстаўнік ГУУС гарвыканкаму запэўніў арганізатараў, што ўлады не плянуюць разгону мерапрыемства.

“Такім чынам, людзям няма чаго баяцца, яны могуць спакойна прыходзіць, сход пройдзе ўсё роўна. А пасьля сходу арганізатары гатовыя несьці прэрсанальную адказнасьць, калі ўлады прымуць такое рашэньне”, - сказаў у інтэрвію Свабодзе Віктар Івашкевіч.

“Калі арганізатары, па незалежных ад іх прычынах, ня дойдуць да месца правядзеньня сходу, то ёсьць людзі, якія яго правядуць,” – дадаў Івашкевіч.