Саўка і Грышка: Народны сход

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка рыхтуюцца да заплянаванага на 8 кастрычніка Народнага сходу.







Саўка і Грышка: Народны сход

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка і Грышка: Народны сход



Грышка:
Хутка вас, Савелій, мы прыцягнем да адказу
За жыцьцё бязрадаснае і за ўсё адразу.
На народным сходзе вам задамо пытаньні,
А тады паслухаем ваша лепятаньне.

Саўка:
Ты не падмяняй паняцья вераломна!
Эта не народны сход, а пятая калона.
Чалавек нармальны – он проста не пайдзёт
На так называемый ваш народны сход.

Грышка:
А чаго забегалі вочкі так, Савелій?
Вы ў сваім урадзе канчаткова знахабнелі.
Зараз дзіка дорага, хоць і было ня танна.
Карацей, адкажаце на вострыя пытаньні.

Саўка:
Хлебам не кармі, а толька дай вам пабароцца.
Мы яшчэ пасмотрым, скока вас там сабяроцца.
Чалавек разумны – он проста не пайдзёт
На этат амярзіцельны ваш народны сход.

Грышка:
Cаўка, вы працуеце слаба, дрэнна, груба.
Восьмага пачуеце ўсе пытаньні рубам.
Хопіць ужо зьдзеквацца і маніць народ!
Зьмены непазьбежныя. Жыве народны сход!

Саўка:
Нам пляваць на эці вашы острыя вапросы.
Вы не панімаеце, дзе жывёце проста.
Проціў вас есьць множаства ўсякіх срэдств у нас –
КГБ, міліцыя і АМОН,сьпецназ.