Пасьля масавага пратэсту 19 сьнежня мінулага году сярод арыштаваных была намесьніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка. Яна правяла пяць месяцаў у турме КДБ і сёлета ў траўні яе асудзілі на год зьняволеньня з адтэрміноўкай на адзін год. Ад часу вызваленьня яна ўжо двойчы адбывала адміністрацыйныя арышты – на 10 і 11 сутак. Апошні раз яе затрымалі разам з былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам, калі яны меліся вывесіць у Менску нацыянальныя сьцягі і на волю Наста выйшла 30 верасьня. У панядзелак Насту Палажанку выклікалі ў Першамайскае РУУС, дзе яна стаіць на ўліку. Ёй вынесьлі апошняе папярэджаньне за актыўную дзейнасьць.
Знаткевіч: Наста, ці варта ў вашай сытуацыі удзельнічаць у акцыях, так бы мовіць, падстаўляцца?
Палажанка: Гэта не "падстаўляньне", гэта звычайная грамадзка-палітычная воля. У прынцыпе, сапраўды ёсьць моманты, дзе ня варта рызыкаваць. Але ёсьць і моманты досыць прынцыповыя. Напрыклад, апошняе мерапрыемства такім не было, і я была вельмі зьдзіўленая, што была адпраўленая на адміністрацыйны арышт. Я зьвязваю гэта з тым, што адбывалася паралельна са Зьмітром Дашкевічам - менавіта ў гэты дзень яго пераводзілі ў іншую калёнію, а яны ведаюць, што я актыўна сачу за ягоным лёсам, сачу, каб усё было ў парадку, у межах заканадаўства. Я амаль перакананая, што менавіта з гэтай прычыны мяне ў гэты дзень арыштавалі, бо ўжо сёньня ў Менгарсудзе адбылося паседжаньне паводле маіх скаргаў на апошні адміністрацыйны арышт. І сёньня суд абвясьціў, што справа накіроўваецца на перагляд для дадатковага збору інфармацыі. Такога яшчэ ніколі не было. Я - прыхільніца таго, што варта змагацца за сваё права ці хоць бы за сваю годнасьць.
Знаткевіч: Апошнім тыднямі прыходзілі вельмі трывожныя паведамленьні пра ціск у зьняволеньні на лідэра «Маладога фронту», вашага жаніха Зьмітра Дашкевіча. Сёньня зь ім сустракалася адвакатка, якія ад яго навіны?
Палажанка: Сёньня сустрэча адбылася досыць пазытыўна. Не скажу, што ўсё там у яго наладзілася, але сытуацыя ўжо спакойная. Дагэтуль сытуацыя ў Горацкай калёніі была проста жахлівая, людзі, якія называюць сябе адміністрацыяй - гэта звычайныя бандыты, якія мусяць памяняцца месцамі з асуджанымі. Зьмітру сапраўды былі створаныя невыносныя ўмовы ўтрыманьня.
Зьміцер каля двух месяцаў не выходзіў з штрафнога ізалятара, на яго складаліся бясконцыя адміністрацыйныя спагнаньні, яго выводзілі ўначы на расьцяжку дзеля таго, каб нейкім чынам абразіць ягоную годнасьць, спрычыніць яму фізычны боль. Адміністрацыя сьвядома стварала канфлікты і настройвала асуджаных унутры калёніі супраць Зьмітра. Этап у жыцьці зьняволенага - адно з самых складаных выпрабаваньняў. Мала таго, што гэта зьвязана зь невядомасьцю, якая чакае цябе наперадзе, гэта яшчэ і псыхалягічны і маральны выклік. Сыстэма не мянялася са сталінскіх часоў, гэта тыя самыя "сталыпінскія" вагоны, зброя ў сьпіну, сабачы брэх - гэта жахліва.
І праводзіць этап, які працягваецца тыдзень і болей - гэта ня проста зьдзек, гэта катаваньне. Пры гэтым блізкім і сваякам не давалі ніякай інфармацыі. Падобная сытуацыя была і з Саньнікавым, і яны нездарма сустрэліся ў Віцебскім сьледчым ізалятары і нездарма да абодвух падыходзілі людзі, якія пагражалі ім сьмерцю.
Знаткевіч: З вашага досьведу зьняволеньня, ці могуць людзі на волі нечым дапамагчы вязьням у такой сытуацыі?
Палажанка: Безумоўна. Як мінімум - тэлеграмамі, словамі падтрымкі. Гэта ня толькі падтрымлівае вязьня асабіста, гэта дае зразумець адміністрацыі калёніі, што за гэтым чалавекам сочаць, і гэта скоўвае іх рукі. Ну і міжнародная супольнасьць - заявы, лісты - гэта вельмі моцна псыхалягічна ўзьдзейнічае.
Знаткевіч: Прабачце, што задам такое асабістае пытаньне. Адзін са зьняволеных па справе аб сьнежаньскіх пратэстах Павал Вінаградаў гэтым летам ажаніўся ў калёніі – тады было невядома, як доўга яшчэ будуць палітвязьні за кратамі, і ягоная нявеста пайшла на гэты крок, каб мець магчымасьць спатканьняў. Вы са Зьмітром не абмяркоўвалі такой магчымасьці, ці ў вас ужо ёсьць адчуваньне, што міжнародны ціск дасьць плён і Зьмітра хутка выпусьцяць на волю?
Палажанка: Мы такую магчымасьць абмяркоўвалі і былі да яе гатовыя, але праблема ў тым, што КДБ не "соізволіл" даслаць Зьмітру Дашкевічу ягоны пашпарт. Мы жартавалі, што гэта яны, маўляў, ствараюць часовыя нязручнасьці, каб ня даць нам ажаніцца, але ж грамадзянства Зьмітра яшчэ ніхто не пазбяўляў.
Так што ў нас была чыста тэхнічная праблема - пашпарт ня быў дастаўлены ў калёнію. І гэта дагэтуль так, нягледзячы на ўсе нашыя заявы. Нас гэтая сытуацыя ўжо больш замілоўвае, чым раздражняе, і мы нават падумалі, што можа так яно і да лепшага - спадзяюся, што Зьміцер у найбліжэйшым часе будзе дома.
Наста Палажанка ў праграме "Вынікі дня"
Your browser doesn’t support HTML5