Ад пачатку кастрычніка зноў вырасьлі цэны на бэнзін і салярку, падвышаныя кошты на камунальныя паслугі, уведзены патроены тарыф на перарасход вады. Пры гэтым заробкі беларусаў застаюцца самымі нізкімі ў рэгіёне. Пакуль на рост коштаў рэагуюць толькі аўтааматары — сёньня ў розных гарадах краіны заплянаваная чарговая акцыя «Стоп-бэнзін».
Ад 1 кастрычніка тарыфы на электраэнэргію падвышаныя на 15%, на тэхнічнае абслугоўваньне жылых дамоў — на 3%, на ацяпленьне і гарачае водазабесьпячэньне — на 3,2%. Вызначаныя нормы спажываньня вады, звыш якіх давядзецца плаціць па рынкавых цэнах. За перавышэньне аб’ёму ў 140 літраў у суткі на чалавека, як гаворыцца ў тлумачэньні Савету міністраў, трэба будзе плаціць па коштах, якія забясьпечваюць «поўную кампэнсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў» — а гэта ўтрая даражэй, чым звычайны тарыф.
Эканаміст Іван Анташкевіч кажа, што пакуль беларусы за камунальныя паслугі сапраўды плацяць меней, чым жыхары іншых краінаў. Аднак і заробкі ў Беларусі адпаведныя:
«Трэба пераходзіць да нармальных цэнавых фактараў у эканоміцы, каб і
насельніцтва правільна плаціла, і прамысловасьць, і народная гаспадарка працавала ў правільнай, свабоднай коштавай палітыцы. Таму цалкам натуральна, што перакрыжавальнае субсыдыяваньне трэба адмяніць. Але зрабіць гэта выключна складана, паколькі тут жа заробкі павінны быць зусім іншыя. Прынамсі, я пакуль што такой пэрспэктывы ня бачу. Гэта я ня ведаю, з боку ўрада які будзе подзьвіг Геракла. Гэта трэба было рабіць даўно і паэтапна. А так столькі часу пайшло на папулісцкія размовы. Цяпер пад ціскам МВФ, іншых структур вымушаныя ісьці на непапулярныя меры. Таму ў такіх кроках заўсёды ёсьць элемэнт палітыкі. Часу шмат упусьцілі, але з гледзішча лёгікі задача правільная для любога ўраду».
Беларускія ўлады яшчэ раней абавязаліся падвысіць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ня меней чым на 10%, што ёсьць умовай пералічэньня другога траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры больш за 400 мільёнаў даляраў. Далей, як удакладнілі ва ўрадзе, тарыфы на паслугі ЖКГ будуць пасьлядоўна падвышацца да ўзроўню, які забясьпечыць пакрыцьцё за кошт сродкаў насельніцтва ня меней за 30% на іх аказаньне ў 2011 годзе. У 2013-м гэты паказьнік плянуецца давесьці да 40%, тады як яшчэ летась узровень кампэнсацыі складаў 25%.
Тым часам восьмы раз ад пачатку году падвышаныя кошты на паліва. 1 кастрычніка ў сярэднім на 5% вырасьлі цэны на аўтамабільны бэнзін і салярку. У канцэрне «Белнафтахім» крок тлумачаць пачаткам фармаваньня рынкавага курсу рубля: маўляў, нафтаперапрацоўчыя заводы набываюць валюту для закупкі нафтавай сыравіны на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы, што істотна перавышае афіцыйны курс.
Аднак аўтааматараў такія аргумэнты ня вельмі кранаюць: сёньня ў Менску ды іншых гарадах заплянаваная чарговая акцыя «Стоп-бензін», падчас якой кіроўцы зьбіраюцца выказаць сваю нязгоду з палітыкай цэнаўтварэньня на паліва. Па словах ініцыятараў акцыі, у той час, як на ўсясьветных біржах кошты на нафту імкліва зьніжаюцца, у Беларусі прадукцыя нафтаперапрацоўкі выключна расьце.
Эканамічны аглядальнік Тацьцяна Манёнак кажа, што тэарэтычна ўлады маглі б пайсьці насустрач аўтааматарам, зьнізіўшы падатковую нагрузку ў кошце на бэнзін і дызпаліва. Аднак наўрад ці гэта магчыма ва ўмовах фінансавага дэфіцыту:
«Сапраўды, ёсьць яшчэ іншая альтэрнатыва — гэта зьнізіць акцызы ў кошце нафтапрадуктаў, што таксама паспрыяе паляпшэньню фінансавага становішча нафтаперапрацоўчых заводаў. Але ж вядома, што такі бюджэт ужо сфармаваны, а падаткі ды акцызы — сацыяльныя складнікі бюджэту і пайсьці на гэта сёньня ўраду будзе вельмі складана. І я так разумею, што калі ня будзе знойдзенае нейкае іншае выйсьце ў гэтай сытуацыі, то і надалей нічога прынцыпова ня зьменіцца».
Экспэрты лічаць, што да новага вітка коштаў прывядзе падпісаньне газавых кантрактаў паміж Менскам і Масквой. Нягледзячы на абяцаньні ўвесьці для Беларусі «інтэграцыйны каэфіцыент», «Газпрам» апэлюе да сумы ў 288 даляраў за тысячу кубамэтраў газу, тады як падчас «Дажынак» Аляксандар Лукашэнка запэўніваў, што гэтая лічба ніяк не перавысіць 230 даляраў. На перакананьне аналітыкаў, вялікая залежнасьць беларускай прамысловасьці ад расейскага газу і рост яго кошту нават на некалькі даляраў выкліча падаражаньне ўсіх тавараў і паслугаў.

Гэта я ня ведаю, з боку ўрада які будзе подзьвіг Геракла ...