У судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваецца суд над заснавальнікам інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алесем Яўдахам.
28 і 29 верасьня працягнуўся допыт сьведак, якіх з боку абвінавачаньня замоўлена 230 чалавек. Гэта менчукі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі, якія набывалі беларускія кнігі з дапамогай Алеся. На гэты момант дапытана каля трох дзясяткаў чалавек.
Заснавальніка інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, а менавіта — распаўсюдзе беларускіх кніг праз пошту. Яму абраная мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі пра нявыезд. Алесь Яўдаха вінаватым сябе не прызнае.
Судовы працэс мае аднавіцца 14 кастрычніка.