Пра занепакоенасьць здароўем і жыцьцём Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча сёньня заявілі жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Ірына Халіп і праваабаронца Алена Танкачова. На адрас абодвух палітвязьняў у часе турэмных этапаў гучалі пагрозы забіць або скалечыць.
Ірына Халіп мела размову з адвакатамі Андрэя Саньнікава адразу пасьля таго, як тыя ў панядзелак і аўторак сустракаліся зь яе мужам у Магілёўскім СІЗА:
"Сытуацыя такая, што я магу сказаць зусім пэўна — яго жыцьцю пагражае сур'ёзная небясьпека. Таксама сур'ёзная небясьпека пагражае жыцьцю лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча. Самая апошняя інфармацыя, якую ўчора атрымала адвакат Андрэя, якая наведвала яго ў СІЗА горада Магілёва, — гэта ягоны мэсыдж: "Ратуйце Дашкевіча любымі шляхамі, ажно да напісаньня прашэньня аб памілаваньні ўсім беларускім народам. Іначай ён ня выжыве".
У часе турэмнага этапу, які пачаўся 20 верасьня і доўжыцца дагэтуль, Андрэй Саньнікаў трапіў у Віцебскім цэнтрале ў адну камэру з Дашкевічам. Іншы вязень гэтай камэры, Давыдовіч, заявіў Дашкевічу, што ў таго будуць вялікія праблемы ў Глыбоцкай турме, што яго, хутчэй за ўсё, заб'юць. Ірына Халіп:
"Адна-адзіная добрая навіна ў тым, што Дашкевіч усё ж спыніў галадоўку. Мой муж Андрэй сказаў, што Дашкевіч у жудасным стане, вельмі худы, у яго не было ежы, бо ён быў пазбаўлены перадач у горацкай калёніі".
Як распавяла Ірына Халіп, аналягічныя пагрозы пазьней прагучалі і на адрас самога Андрэя Саньнікава. Гэта здарылася пазьней, ужо ў Магілёўскім СІЗА. Там у камэру да Саньнікава завялі зьняволенага Грыгор'ева, і той распавёў, што падчас этапу да яго падыходзілі двое ў цывільным і папярэджвалі: трэба быць асьцярожным у адной камэры з Саньнікавам, бо таго могуць "забіць альбо сур'ёзна пакалечыць". Іншыя зьняволеныя ў камэры падтрымалі Грыгор'ева, кажа спадарыня Халіп:
"Яны пачалі казаць: так, Андрэй Алегавіч, да Бабруйску вы не даедзеце. Мы вас забіваць не зьбіраемся, але, самі разумееце, правакацыі могуць быць розныя. Вас могуць перавесьці ў іншую камэру, дзе вас могуць моцна біць, а могуць і забіць зусім. Хіба цяжка патлумачыць — ну, зэкі пазабівалі адзін аднаго. Здараецца".
Пасьля гэтага Саньнікаў двое сутак ня спаў, асьцерагаючыся нападу ў сьне. Ён запісаўся на прыём у адміністрацыю, але безвынікова. Тым часам ад самой Ірыны Халіп цэлы тыдзень у Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў хавалі інфармацыю пра месца знаходжаньня мужа. У панядзелак нарэшце прызналіся, што ён у Магілёве, і да яго тэрмінова паехаў адвакат, які напісаў заяву адміністрацыі СІЗА, што ёсьць пагроза жыцьцю і здароўю Саньнікава. Тады Андрэя перавялі ў адзіночную камэру. Ірына Халіп у сувязі з усім гэтым наўпрост зьвярнулася да кіраўніцтва турэмнай сыстэмы Беларусі:
"Я зьвяртаюся да іх: грамадзяне начальнікі, не рабіце злачынстваў, не бярыце на сябе забойства, цяжкія цялесныя пашкоджаньні, спыніце гэтае "бязьмежжа". Адказваць у рэшце рэшт давядзецца вам, "гэб'ё" адмажацца, як заўсёды. Апомніцеся і перастаньце прэсаваць майго мужа, вярніце яго туды, дзе ён адбывае пакараньне".
Да гэтага часу невядома, калі ж Саньнікава давязуць да бабруйскай турмы. Цяпер гэтаму нібыта замінае рамонт дарогі. Ірына Халіп зазначае, што ў Саньнікава пры гэтым не вымагаюць пісаць прашэньне аб памілаваньні, як гэта рабілі зь іншымі палітвязьнямі. Разважаючы пра матывы такога ціску на яе мужа, Ірына мяркуе, што Андрэя, магчыма, хочуць так запрэсаваць, каб ён сам пайшоў на напісаньне такога прашэньня, альбо жадаюць зьнішчыць яго як асобу, каб ён у прынцыпе адмовіўся ад палітыкі.
Ірына Халіп перакананая, што ўлады, вызваліўшы пад ціскам Захаду шэраг палітвязьняў, пачалі нейкую незразумелую шматхадовую гульню з тымі, хто застаўся ў турмах, у тым ліку з экс-кандыдатамі на прэзыдэнта Саньнікавым, Вусам, Статкевічам. Ад апошняга ўжо два тыдні няма ніякіх вестак. Сытуацыя крытычная, перакананая Ірына Халіп. Зь ёю пагаджаецца праваабаронца Алена Танкачова:
"Мы разумеем, што зараз адбываецца нешта ў адносінах да гэтай групы людзей, але мы не разумеем, што. Магчыма, гэта апошняя спроба зламаць іх псыхалягічна, а магчыма, і празь фізычны ціск. Мы ня ведаем, што адбываецца, але мы відавочна канстатуем, што ўзрос ціск, які выклікае нашую калясальную занепакоенасьць".