Паўтары гадзіны правяла ў пастарунку ў Бабруйску актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіна Сьмірнова. Яе затрымалі на вуліцы Горкага падчас збору подпісаў за правядзеньне Народнага сходу. Міліцыянты склалі на актывістку пратакол апытаньня.
Галіна Сьмірнова мяркуе, што ў міліцыю патэлефанаваў дворнік і каб затрымаць яе да прыезду міліцыянтаў стаў чапляцца з пытаньнямі. Пазьней прыехаў начальнік ЖЭУ, які быў сьведкам у міліцыі.
“Пратакол складаў маёр Рудзько. Ён выпытваў, што гэта за сход, навошта ён. Я яму адказала, што хачу пачуць як можна пражыць на заробак у 500 тысяч рублёў. Для таго, каб правесьці такі сход трэба сабраць пэўную колькасьць подпісаў. Яго хочам правесьці ў Бабруйску. Што да паводзінаў камунальнікаў, якія патэлефанавалі ў міліцыю, то я думаю, што гэтыя людзі проста запалоханыя. Таму так і зрабілі. Наступстваў ад затрыманьняў, мяркую, для мяне ня будзе”.
За няпоўныя чатыры гадзіны Галіна Сьмірнова сабрала 26 подпісаў. Актывістка заяўляе, што людзі ахвотна падпісваюцца, але сумняваецца, што ўсе яны пойдуць на сход. Многія баяцца, кажа Галіна Сьмірнова.