22 верасьня на працэсе па выбухах у Віцебску і Менску скончылі чытаць паказаньні аднаго з абвінавачаных — Дзьмітрыя Канавалава. Апыталі пацярпелых і сьведку, што была разам з падсуднымі на кватэры.
16:50 На судзе апыталі сьведку Яну Пачыцкую. Яна была разам з Кавалёвым і Канавалавым у кватэры 11 красавіка.
З Канавалавым сьведка пазнаёмілася праз «Вконтакте», прыкладна за год да выбуху. Ён там быў зарэгістраваны як Макс Мядзьведзеў. Пазьней ён патлумачыў ёй, што мусіў узяць псэўданім, бо ў войску карыстаньне сацсеткамі не ўхвалялася. Упершыню яна пабачыла Канавалава 10 красавіка. Яны сустрэліся і ўсе разам пайшлі ў краму па гарэлку з закускай, а тады на кватэру. Яна была зь сяброўкай, але тая неўзабаве сышла. Хлопцы пілі ўвесь час, адно што ў дзень перад выбухам Канавалаў амаль ня піў. Увесь гэты час сьведка правяла на іх кватэры, начавала там дзьве начы.
11 красавіка яна чула, як Кавалёў і Канавалаў перашэптваліся за шырмай. Калі яна зазірнула, пабачыла там торбу. Таксама перад сыходам Канавалава яна чула, як Кавалёў казаў яму: можа, ты ўсё ж ня будзеш? Канавалаў адказаў: не, пайду.
Паводле яе слоў, калі па навінах 11 красавіка паказалі рэпартаж пра выбух, Канавалаў расьсьмяяўся, а калі Лукашэнка аб’явіў жалобу, Канавалаў прапанаваў выпіць за гэта. Увесь той вечар ён быў у добрым гуморы, і нават нешта сьпяваў на кухні.
Напярэдадні Канавалаў быў наадварот у кепскім настроі, нават спытаўся ў яе: што б ты рабіла, калі б табе засталося жыць зусім мала?
Калі ўначы 12 красавіка міліцыянты пазванілі ў дзьверы, Канавалаў пачаў кідацца па кухні з словамі «Я папаўся», а потым зачыніўся ў прыбіральні.
Пачыцкая згадала, што калі іх прывезьлі ў міліцыю, то там у калідоры яна пачула, што Канавалаву стала кепска і яму выклікалі хуткую дапамогу.
Пачыцкая заявіла, што пра падсудных нічога дрэннага сказаць ня можа. Кавалёў, паводле яе, добры хлопец, зь ім ёсьць пра што пагаварыць.
Сьведка прыйшла ў суд у вялікіх чорных акулярах, адказвала на пытаньні, не паварочваючыся тварам да залі.
Канавалаў не задаў Яне Пачыцкай ніводнага пытаньня, Кавалёў задаў некалькі.
У працэсе абвешчаны перапынак да 23 верасьня.
13:50 Падчас сёньняшняга паседжаньня ў судзе былі зачытаныя паказаньні знаёмай Канавалава Натальлі Пікінай, паведаміла «Наша ніва». Дзяўчына сказала, што бывала ў падвале Канавалава. Паводле яе словаў, там вісела вяроўка зь пятлёю, а на сьценах былі намаляваныя «нямецкія крыжы».
Канавалаў у часе сьледзтва зьняпраўдзіў гэтыя заявы. Ён заявіў, што Пікіна ніколі не бывала ў яго ў падвале, што вяроўкі зь пятлёю там не было і што ён сам ніколі не маляваў нямецкіх крыжоў.
13:13 Сястра аднаго з загінулых Юлія Герасімава просіць, каб Канавалаву прысудзілі сьмяротнае пакараньне, а Кавалёву — пажыцьцёвае зьняволеньне.
«Канавалаву я прашу прызначыць вышэйшую меру пакараньня — сьмяротнае пакараньне, а Кавалёву — пажыцьцёвае зьняволеньне», — цытуе яе словы Інтэрфакс.
У першай палове дня зачытвалі пратаколы допыту, які адбыўся 27 траўня.
На допыце Канавалаў заявіў, што тэрактамі ён зьбіраўся дамагчыся зьмены палітычнай улады.
На тым, каб агаласіць гэтыя паказаньні, настаяў пацярпелы Саакян.
Калі гэтыя паказаньні агаласіў судзьдзя Федарцоў, Саакян яшчэ раз сказаў, што той агалошвае іх ня цалкам: «Чаму судзьдзя не агалошвае той часткі паказаньняў, дзе Канавалаў казаў, што хацеў зьмяніць палітычны лад?»
Судзьдзя зрабіў заўвагу Саакяну і папярэдзіў яго.
З пратаколу допыту. Сьледчы да Канавалава: Калі вы зьбіраліся зьмяніць палітычны лад, то як, вы думалі, адрэагуе насельніцтва на тое, што вы зрабілі тэракт з ахвярамі?
Канавалаў адказаў, што ён спадзяваўся, што яго ня знойдуць.
Канавалаў падчас допыту адзначыў, што ён ня быў ні ў якай партыі ці арганізацыі, бо ведаў, што тады яго хутка вылічаць спэцслужбы.
Былі зачытаныя пратаколы допытаў за 11, 13, 18, 24, 29 чэрвеня і 27 траўня.
У пратаколе за 11 чэрвеня напісана: Канавалаў прызнаў, што аднойчы хацеў учыніць самагубства. Праўда, ён адмовіўся распавядаць падрабязнасьці.
На тым самым допыце ён паведаміў, што першыя выпрабаваньні выбуховага прыстасаваньня, якое спрацавала на 3 ліпеня 2008 году, ён правёў яшчэ ў 2007 годзе. Канавалаў таксама заявіў, што пра гэтыя выпрабаваньні ведаў Кавалёў.
Канавалаў пазнаў сябе на фатаздымках з камэраў сачэньня, якія былі зробленыя ў мэтро 10 і 11 красавіка, у дзень тэракту. На здымках таксама зафіксавана, як яны з Кавалёвым цягнуць торбу з бомбай.
З пратаколаў допыту вынікае, што ў справе сярод іншых ёсьць рэчыўныя доказы — часткі прыпою, якія дасталі зь целаў ахвяраў. Такі самы прыпой быў на паяльніку Канавалава.
Пачаўся допыт пацярпелых.
15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Канавалава і Кавалёва таксама вінавацяць у тым, што яны арганізавалі іншыя выбухі — у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году).
Your browser doesn’t support HTML5

Канавалава вінавацяць у злачынствах паводле:
- частак 1, 2, 3 артыкула 289 (тэрарызм)
- частак 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
- частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
- частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
- частак 1 артыкула 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі
Кавалёва вінавацяць у злачынствах паводле:
- часткі 6 артыкула 16 (дапамога ў злачынстве)
- часткі 3 артыкула 289 (тэрарызм)
- часткі 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
- частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
- частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
- часткі 2 артыкула 405 (укрывальніцтва злачынстваў)
- частак 1, 2 артыкула 406 (неданясеньне аб злачынстве)