21 верасьня ў цэнтры Менску адбылася маўклівая акцыя пратэсту, у якой узялі ўдзел дзясяткі чалавек. Плясканьне ў ладкі скончылася без затрыманьняў.
А 19-й гадзіне ў Менску ўдзельнікі маўклівай акцыі пачалі зьбірацца каля McDonald’s. Тут было шмат журналістаў, людзей ў цывільным і спэцназаўцаў. Аднак супрацоўнікі міліцыі не чынілі ніякіх перашкодаў, адзінае што сачылі, каб праход у цэнтры ходніка быў вольны. Таксама у адрозьненьне ад ранейшых акцый ніякіх агароджаў не было ўсталявана на Кастрычніцкай плошчы. Удзельнікі, а іх было некалькі дзясяткаў, пачалі пляскаць у ладкі а 19:50. Яны ня мелі ніякай сымболікі ці плякатаў. Аплядысмэнты доўжыліся каля 10 хвілінаў з воклічамі «Жыве Беларусь!» і «Пераменаў!».
Спадарыня Валянціна: «Жыве Беларусь! Я прыйшла на акцыю, бо хачу добра жыць. Я прыйшла на акцыю супраць уладаў. Супраць рэжыму Лукашэнкі. Я хачу, каб мае дзеці жылі ў шчасьлівай краіне. Каб я магла дзецям, хворым на дыябэт, спакойна купіць кавалак мяса. І каб ня думала, ідучы з працы, чым іх пакараміць. Таму я прыйшла сюды. Але галоўнае — з палітычных прычынаў».
Пэнсіянэрка Людміла Фёдараўна: «Я ўжо 17 гадоў пляскаю. Я бачыла, што гэта такое, і за яго ніводнага разу не галасавала. Мне 67 гадоў, сварацца на пэнсіянэраў. Я разабралася адразу. Я прыйшла, бо мяне не задавальняе тое, што адбываецца ў краіне. Мне не падабаецца, што садзяць людзей, якія ні ў чым не вінаватыя».
Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» гэтым разам падрыхтавала і распаўсюдзіла праз інтэрнэт шэраг сваіх патрабаваньняў да ўладаў — ад вызваленьня палітвязьняў да індэксацыі заробкаў.
Малады чалавек Андрэй сказаў, што прыйшоў на акцыю, бо ня верыць дзейнай уладзе ў краіне:
«Таму і пляскаем, бо хочам, каб нешта зьмянілася. І верым у тое, што нешта зьменіцца. Я думаю, што ня вельмі многа людзей сюды прыйшло, бо многія баяцца гэтага рэжыму, у некага дзеці, сям’я, праца. А калі прыйдзеш сюды, то ёсьць верагоднасьць, што страціш сваю працу і ня будзе чым карміць сябе і дзяцей».
Карэспандэнт: «А вы што, не баіцеся?»
«Колькі можна баяцца? Калі ўсе будуць баяцца, то нічога не атрымаецца. Павінна прыйсьці хоць некалькі чалавек, каб ведалі, што ёсьць тыя, хто супраць. І пасьля, можа, усе паглядзяць і прыйдуць».
Акцыя ўдалася б нават тады, калі б на яе прыйшоў хоць адзін чалаваек, — лічыць Аляксей. Ён перакананы, што маўклівыя акцыі неабходныя:
«Яшчэ дагэтуль знаходзяцца за кратамі палітычныя зьняволеныя. Людзі хочуць свабоды для сваёй краіны. Такія акцыі патрэбныя».
А ці павінны на такія акцыі прыходзіць палітыкі?
Аляксей: «Калі палітык шчыры, ад душы, а не за грошы, то павінен. Бо тут нікому ня плацяць абсалютна. Нікому ніводнай капейкі. Тут усё добраахвотна, і людзі прыходзяць па сваім унутраным перакананьні».
Ільля Богдан ня першы раз бярэ ўдзел у маўклівай акцыі. Ацэньваючы тое, як праходзіла акцыя сёньня і як да яе паставіліся ўлады, ён адзначыў:
«Шмат думак было наконт таго, ці патрэбныя яны цяпер і ў якім фармаце. І нехта казаў, што яны губляюць свой сэнс, бо яны нібыта „здуліся“. Але я не падтрымліваю скептыкаў, якія кажуць, што ўсё. Можам і мусім выходзіць. Прытым гэтыя акцыі маюць сацыяльяны характар і закранаюць тэмы, якія турбуюць бальшыню людзей. Хтосьці меркаваў, што сёньня ня будзе жорсткай рэакцыі, бо зноў пачалася гульня ў палітвязьняў і лібэралізацыю з Эўропай. Бо цяпер частка на волі і толькі лідэры засталіся за кратамі. Няма, напэўна, лідэраў, якія павінны выводзіць людзей альбо хаця б прысутнічаць тут».

Таму і пляскаем, бо хочам, каб нешта зьмянілася. І верым у тое, што нешта зьменіцца.