Былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава перавялі з Наваполацку ў Бабруйскую калёнію. З горацкай калёніі этапавалі палітвязьня і лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча. Ягоны паплечнік Эдуард Лобаў адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні. Былому кандыдату ў прэзыдэнты Міколу Статкевічу працягваюць абмяжоўваць кантакты з роднымі.
Паведамленьне, што палітвязьня Андрэя Саньнікава пераводзяць з наваполацкай калёніі ў Бабруйск, ягоная жонка Ірына Халіп атрымала ранкам 21 верасьня. У тэрміновай тэлеграме ад імя начальніка калёніі паведамлялася, што ён этапаваны ў Бабруйск напярэдадні, кажа Ірына Халіп:
“Нават ня ведаю, ці ён ужо даехаў да Бабруйску. Адвакат паедзе да яго ў пятніцу — гэта мы ўжо вырашылі. Што я магу сказаць? На мой погляд, гэта проста зьдзек з чалавека. І гэта відавочнае сьведчаньне таго, што Лукашэнка брэша, нікога ён вызваляць не зьбіраецца. І калі гэтая ўлада не фашыстоўская, дык якая ж?”
Таксама ўчора стала вядома, што з калёніі ў Горках часова пераведзены ў магілёўскую турму яшчэ адзін палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Адбываць астатні тэрмін яго плянуюць накіраваць у адну з чатырох калёніяў, паведаміла праваабаронца Наста Лойка:
“Там былі чатыры варыянты калёніяў — Мазыр, Івацэвічы, Ваўкавыск і Глыбокае. Куды дакладна яго адправяць, яшчэ невядома. Але гэта калёніі роўнага ўзроўню — гэта не пагаршэньне ўмоў. Думаю, што адміністрацыя горацкай калёніі ставілася да яго больш чым неадэкватна. Гэта ўсё пацьвярджалася, Зьміцер трымаў галадоўкі. Гэты канфлікт нельга было разьвязаць інакш, і таму яго пастанавілі перавесьці, я так думаю”.
Поўная адсутнасьць інфармацыі ад Міколы Статкевіча на фоне пераводаў іншых вядомых палітвязьняў у новыя калёніі асабліва хвалюе сваякоў, кажа жонка палітыка Марына Адамовіч:
“Абсалютна ніякая інфармацыя пра Міколу не выходзіць — абсалютна. Калі раней хоць штосьці было вядома — нехта прыяжджаў са спатканьня ці яшчэ як, то цяпер — нічога. І гэта больш чым напружвае, асабліва на фоне гэтых пераводаў, якія адбываюцца днямі. Гэта азначае, што чалавек застаўся ў калёніі адзін, чалавек, якія зьяўляецца адным з асноўных суб’ектаў торгу, і што яны паспрабуюць зрабіць, невядома”.
Таксама няма інфармацыі ад былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса. Адвакатка палітвязьня паведаміла, што разгляд нагляднай скаргі на судовае рашэньне аб зьняволеньні палітыка адкладзены на месяц, паведаміла Яўгенія — жонка Дзьмітрыя Вуса:
"Нібыта судзьдзя, які павінен разглядаць скаргу, у адпачынку, і далі час пазнаёміцца з матэрыяламі справы. Але як яно насамрэч… Магчыма, чакаюць нейкага рашэньня па палітвязьнях".
Паплечнік Зьмітра Дашкевіча ў "Маладым фронце", палітвязень Эдуард Лобаў сёньня тэлефанаваў маці з калёніі ў Івацэвічах. Гэта адбылося пасьля таго, як маці Марына Лобава зьвярталася да кіраўніцтва калёніі з запытамі, ці ня чыняць ціску на сына, патрабуючы пісаць просьбу аб памілаваньні.
"Гаворка была вельмі кароткая — хвілін пяць, — гаворыць Марына Лобава. — Я ў яго спыталася пра самае галоўнае, што мяне хвалюе — як там сытуацыя з прапановамі прасіць памілаваньня. Ён сказаў, што пасьля вызваленьня зь іх калёніі Мірзаянава і Вінаградава ўсё сьціхла і цяпер спакойна. А дагэтуль яго штодня выклікалі і прапаноўвалі пісаць такую паперу. Але яшчэ на самым пачатку ён мне напісаў, што ня лічыць сябе ні ў чым вінаватым і прасіць памілаваньня ён не намераны".
Яшчэ адзін палітвязень Зьміцер Бандарэнка даслаў з турэмнага шпіталю два лісты сваёй жонцы Вользе.
“Піша з нагоды вылучэньня яго на Сахараўскую прэмію, што вельмі яму прыемна, – расказвае Вольга Бандарэнка. – Што ён надзвычай рады за ўсіх, хто выйшаў, і нізкі паклон усім, хто выстаяў. Піша, што мы былі пралёгам арабскай вясны, што цяпер сырыйцы — апошнія перад намі, што ў нас усё будзе па-іншаму. Ня ведаю, што ён мае на ўвазе, але людзі распавядаюць, што ў калёніях міліцыянты масава падаюць рапарты аб звальненьні з прычыны заробкаў — магчыма, гэта дае нейкія спадзяваньні”.

Гэта відавочнае сьведчаньне таго, што Лукашэнка брэша, нікога ён вызваляць не зьбіраецца.
Таксама ўчора стала вядома, што з калёніі ў Горках часова пераведзены ў магілёўскую турму яшчэ адзін палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Адбываць астатні тэрмін яго плянуюць накіраваць у адну з чатырох калёніяў, паведаміла праваабаронца Наста Лойка:
“Там былі чатыры варыянты калёніяў — Мазыр, Івацэвічы, Ваўкавыск і Глыбокае. Куды дакладна яго адправяць, яшчэ невядома. Але гэта калёніі роўнага ўзроўню — гэта не пагаршэньне ўмоў. Думаю, што адміністрацыя горацкай калёніі ставілася да яго больш чым неадэкватна. Гэта ўсё пацьвярджалася, Зьміцер трымаў галадоўкі. Гэты канфлікт нельга было разьвязаць інакш, і таму яго пастанавілі перавесьці, я так думаю”.
Гэты канфлікт нельга было разьвязаць інакш, і таму Дашкевіча пастанавілі перавесьці.
Поўная адсутнасьць інфармацыі ад Міколы Статкевіча на фоне пераводаў іншых вядомых палітвязьняў у новыя калёніі асабліва хвалюе сваякоў, кажа жонка палітыка Марына Адамовіч:
“Абсалютна ніякая інфармацыя пра Міколу не выходзіць — абсалютна. Калі раней хоць штосьці было вядома — нехта прыяжджаў са спатканьня ці яшчэ як, то цяпер — нічога. І гэта больш чым напружвае, асабліва на фоне гэтых пераводаў, якія адбываюцца днямі. Гэта азначае, што чалавек застаўся ў калёніі адзін, чалавек, якія зьяўляецца адным з асноўных суб’ектаў торгу, і што яны паспрабуюць зрабіць, невядома”.
Таксама няма інфармацыі ад былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса. Адвакатка палітвязьня паведаміла, што разгляд нагляднай скаргі на судовае рашэньне аб зьняволеньні палітыка адкладзены на месяц, паведаміла Яўгенія — жонка Дзьмітрыя Вуса:
"Нібыта судзьдзя, які павінен разглядаць скаргу, у адпачынку, і далі час пазнаёміцца з матэрыяламі справы. Але як яно насамрэч… Магчыма, чакаюць нейкага рашэньня па палітвязьнях".
Паплечнік Зьмітра Дашкевіча ў "Маладым фронце", палітвязень Эдуард Лобаў сёньня тэлефанаваў маці з калёніі ў Івацэвічах. Гэта адбылося пасьля таго, як маці Марына Лобава зьвярталася да кіраўніцтва калёніі з запытамі, ці ня чыняць ціску на сына, патрабуючы пісаць просьбу аб памілаваньні.
Эдуард мне напісаў, што ня лічыць сябе ні ў чым вінаватым і прасіць памілаваньня не намераны.
"Гаворка была вельмі кароткая — хвілін пяць, — гаворыць Марына Лобава. — Я ў яго спыталася пра самае галоўнае, што мяне хвалюе — як там сытуацыя з прапановамі прасіць памілаваньня. Ён сказаў, што пасьля вызваленьня зь іх калёніі Мірзаянава і Вінаградава ўсё сьціхла і цяпер спакойна. А дагэтуль яго штодня выклікалі і прапаноўвалі пісаць такую паперу. Але яшчэ на самым пачатку ён мне напісаў, што ня лічыць сябе ні ў чым вінаватым і прасіць памілаваньня ён не намераны".
Яшчэ адзін палітвязень Зьміцер Бандарэнка даслаў з турэмнага шпіталю два лісты сваёй жонцы Вользе.
Піша, што мы былі пралёгам арабскай вясны, што цяпер сырыйцы — апошнія перад намі, што ў нас усё будзе па-іншаму.