Прэзідзент усё ісправіць

Пасьля вызваленьня 11 палітвязьняў і частковай лібэралізацыі валютнага курсу старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка спрачаюцца пра межы магутнасьці Аляксандра Лукашэнкі.




Прэзідзент усё ісправіць

Your browser doesn’t support HTML5

Прэзідзент усё ісправіць



Грышка:
Заімшэлая ўлада рэзка пахіснулася,
І народу рэкі хутка выцякуць на вуліцы.

Саўка:
Эта, ты паймі, Грыгорый, врэменныя труднасьці.
Прэзідзент усё ісправіць, прэзідзент разруліць всё.

Грышка:
Курс даляра б’е ўсе рэкорды алімпійскія,
А зарплаты, як былі, засталіся нізкія.

Саўка:
Усё раўно нас ажыдает радаснае шчасьцье.
Прэзідзент усё ісправіць, усё ў явонай власьці.

Грышка:
Як заўжды, з Эўропай палітвязьнямі гандлююцца,
А стабільнаць, хоць ты трэсьні, усё не ўсталюецца.

Саўка:
Эта ўсё на нашам небе ўрэменныя тучы,
Прэзідзент усё ісправіць, он жа ўсемагушчы.

Грышка:
Вёска, горад – кошты ўгору. Дэфіцыт на мяса.
І народ услых гаворыць, што раней баяўся.

Саўка:
Скора, скора ўжэ наступіць эра райскіх кушчэй.
Прэзідзент усё ісправіць, он на сьвеце лучшый.

Грышка:
Усё, накрылася стабільнасьць цяжкім медным тазам.
Гэй, пайшлі на плошчу, Саўка! Будзьма з намі разам!

Саўка:
Усё правільна сказала Даля Грыбаўскайце,
Лучшэ апазіцыю зь цюрмы не выпускайце!