Сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША прыме Анатоля Лябедзьку

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 верасьня ў Вашынгтоне будзе прыняты сьпікерам Палаты прадстаўнікоў кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі Джонам Бэйнэрам. Сустрэча на такім высокім роўні, адзначаюць палітолягі, сьведчыць пра вялікую ўвагу амэрыканскіх парлямэнтароў да беларускіх спраў.

Анатоль Лябедзька паведаміў "Свабодзе" з Вашынгтону, што сёньня ён сустракаецца і з амэрыканскім сэнатарам Шымкусам, які даўно займаецца беларускімі справамі. Магчыма, адбудуцца размовы з сэнатарамі Маккейнам і Сьмітам, якія таксама даўно цікавяцца Беларусьсю.

Лідэр АГП удзельнічае ў Парлямэнцкім форуме новых дэмакратыяў, які праходзіць сёньня ў сталіцы ЗША. У ім удзельнічаюць як дзейныя, так і былыя парлямэнтары з розных краінаў. Сёньня ж на форуме пройдуць дэбаты па трох тэмах. Адна зь іх — становішча ў Беларусі, галоўны дакладчык на гэтых дэбатах — спадар Лябедзька.