Беларусь атрымае крэдыт ад расейскага "Сбербанка" праз здабыўное прадпрыемства "Беларуськалій", не закладаючы 35% акцыяў, што было абавязковай умовай падчас двухбаковых перамоваў яшчэ месяц таму. Праўда, і сума зьменшылася ўдвая — мільярд замест анансаваных двух. З дапамогай гэтых сродкаў урад спадзяецца распачаць інтэрвэнцыі ў банкаўскі сэктар, каб стабілізаваць сытуацыю на валютным рынку. 14 верасьня на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рынкавы курс рубля пачне вызначацца не валявым рашэньнем Нацбанку, а на падставе попыту і прапановы.
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што дасягнутая канчатковая дамоўленасьць аб выдачы крэдыту. Чыноўнік таксама ўдакладніў, на што пойдуць пазычаныя грошы:
"У мэтах стабілізацыі сытуацыі на ўнутраным валютным рынку дасягнутыя пагадненьні са "Сбербанкам" Расеі аб прыцягненьні адкрытым акцыянэрным таварыствам "Беларуськалій" крэдытных рэсурсаў у аб'ёме 1 мільярд даляраў. Пры гэтым прадстаўленьне ў заклад акцый прадпрыемства для забесьпячэньня вяртаньня крэдыту не прадугледжваецца".
У часе папярэдніх перамоваў з расейскім "Сбербанкам" беларускія ўлады меркавалі атрымаць 2 мільярды даляраў пад заклад больш чым траціны акцыяў "Беларуськалія". Але гэткая схема выклікала незадавальненьне ў кіраўніцтве калійнага гіганта. Так, генэральны дырэктар прадпрыемства Валеры Кірыенка заявіў, што ўраду трэба адмовіцца ад крэдыту на такіх умовах. Па яго словах, ня маючы гарантый вяртаньня грошай крэдытору, можна страціць аднаго з асноўных пастаўшчыкоў валюты ў бюджэт.
Якім чынам удалося адбіцца ад перадачы пад кантроль расейцаў 35% акцый — не паведамляецца. На думку эканаміста Віктара Цярэшчанкі, ня выключана, што знайшоўся нейкі трэці бок, які прапанаваў гэтыя акцыі набыць за рэальныя грошы. Прыкладам, такое жаданьне неаднаразова агучваў урад Індыі:
"Усе гэтыя закулісныя гульні, якія вядуцца, мала нам вядомыя. І народу гэта ўвогуле нічога ня кажа. Але ня выключана, што знайшоўся яшчэ хтосьці з крэдытораў, які кажа: я куплю 35% акцый, навошта вы іх закладаеце? Напрыклад, за 5 мільярдаў даляраў. Не за 30 мільярдаў 100% акцый, як некалі Лукашэнка хацеў (то бок 10% — гэта 3 мільярды), а набуду за 3—5 мільярдаў 35%. Дык гэта ж для інвэстара вельмі ўдалы варыянт. Таму тое, што ўлады пагаджаюцца на падобныя схемы, няйначай як крык душы, бо сытуацыя гранічна складаная. І гэта сьведчыць толькі пра тое, што гэта проста агонія, пункт невяртаньня, гэта каляпс у эканоміцы дзяржавы. Інакш тут ня скажаш".
Торг вакол "Беларуськалію" пачаўся ў разгар фінансавага крызісу, у якім апынулася краіна на тле бязьдзеяньня вышэйшага кіраўніцтва. Яшчэ ўвесну чыноўнікі адрапартавалі пра цікавасьць да салігорскага прадпрыемства з боку расейскай кампаніі "Ўралкалій", уладальнік якой Сулейман Керымаў нібыта прапанаваў 15 мільярдаў даляраў за 50% акцый. Гіпатэтычны мільярд перадаплаты з падачы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея ўлады нават пачалі дзяліць на розныя мэты, аднак урэшце зьдзелка не адбылася. Эканаміст Леў Марголін не выключае, што насамрэч такіх грошай Беларусі ніхто і не прапаноўваў:
"Я вельмі сумняюся, што Керымаў насамрэч прапаноўваў за "Беларуськалій" 15 мільярдаў даляраў. Таму што такія зьвесткі, як паказвае практыка, заўсёды зьяўляюцца ад нейкіх трэціх асобаў, а не наўпрост ад самога Керымава ці яшчэ ад каго-небудзь, хто тэарэтычна ці ў рэальнасьці зацікаўлены ў набыцьці стратэгічнай беларускай маёмасьці. Таму беларускія ўлады бяруць тое, што на гэты момант рэальна даюць".
Пасьля паўгода разгойдваньня ўлады заявілі пра намер пачаць "аздараўленьне" сытуацыі на валютным рынку. Дзелавой супольнасьці абяцаюць, што 14 верасьня падчас дадатковай сэсіі на біржы адбудзецца пераход ад ручнога кіраваньня курсам рубля да рынкавых мэханізмаў — інакш кажучы, суадносіны рубля з асноўнымі валютамі будуць вызначацца на падставе попыту і прапановы. У Нацбанку абяцаюць, што неўзабаве пасьля пачатку таргоў у вольным доступе ў абменных пунктах зьявяцца даляры ды эўра. Канвэртаваць у замежную валюту рублі, якія за вясну і лета абясцэніліся амаль утрая, беларусы ня маюць магчымасьці ад сакавіка.
Аптымізм чыноўнікаў наконт хуткага выхаду з валютнага крызісу падзяляюць ня ўсе. Экспэрты нагадваюць пра вялізны адкладзены попыт на СКВ, які набраўся за апошнія месяцы. Ёсьць небясьпека, што насельніцтва скупіць наяўную валюту па любым курсе, таму патрабуюцца значныя інтэрвэнцыі. Бязь зьнешніх пазыкаў тут не абысьціся. Пакуль жа ў актыў можна аднесьці 800 мільёнаў даляраў з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС ды 300 мільёнаў даляраў, атрыманыя пад гарантыі ўсё таго ж "Беларуськалія" ад Азэрбайджану. Беларуская заяўка на 8 мільярдаў даляраў, пададзеная ў Міжнародны валютны фонд, абкладаецца ўмовамі, якія Аляксандар Лукашэнка ўжо назваў недапушчальнымі і палітычна матываванымі. Ці хопіць на фінансавую стабілізацыю мільярда ад "Сбербанку" — аналітыкі ня ўпэўненыя.