13 верасьня слонімскі раённы суд разгледзіць скаргу дэмакратычнага актывіста Івана Бедкі да мясцовага райвыканкама. Мясцовая раённая адміністрацыя, на думку Бедкі, неабгрунтавана двойчы забараняла яму праводзіць пікеты: у абарону палітзьняволеных і супраць зьбядненьня насельніцтва.
У пісьмовых адмовах з райвыканкаму гаворыцца, што заяўкі на правядзеньне пікетаў, якія плянаваліся на 6-га і 14-га жніўня, не адпавядаюць артыкулу 5 закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”.
Іван Бедка лічыць гэта звычайнай адпіскай, у якой мясцовыя ўлады нават не палічылі патрэбным патлумачыць яму, што канкрэтна ў ягоных дзеяньнях не адпавядае закону і гэтым самым парушылі яго канстытуцыйныя правы.
Будка кажа, што ў судзе ён будзе дамагацца канкрэтнага адказу на пытаньне, якія пункты закону ён парушыў, калі падаў заяўку на пікеты.