Аляксандар Класкоўскі разам з адвакаткай рыхтуе наглядныя скаргі на прысуд. Паўлу Вінаградаву ўпершыню прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Ільля Васілевіч будзе працаваць у калёніі краўцом. Нямеччына адрэагавала на паведамленьне пра няшчасны выпадак зь Міколам Статкевічам чарговай хваляй салідарнасьці.
Бацька Аляксандра Класкоўскага атрымаў ад сына з Шклоўскай калёніі ліст месячнай даўніны. Ён лічыць, што цяпер наагул ужо страціўся сэнс ва ўсялякай перапісцы:
«Па-першае, доўга ідуць лісты. Па-другое, зразумела, што ўсё адно нельга шчыра пісаць. Вось пасьля выпадку са Статкевічам, які стаў шырока вядомы, калі ягоны ліст зачытвалі перад „аўтарытэтамі“ ў зоне, а потым сьпілавалі турнік, нешта шчыра пісаць туды ці адтуль — проста небясьпечна, таму што ўсё на іх скуры адбіваецца».
Адвакатка Ірына Бурак езьдзіла ў калёнію, яны ўзгаднілі пазыцыі і рыхтуюць наглядныя скаргі. Адвакатка — ад сябе, і паралельна яшчэ адзін варыянт — ад яго імя. Ён на сустрэчы з адвакаткай сказаў: «Я не хачу пісаць прашэньне аб памілаваньні, адзіны юрыдычны шлях, які, маўляў, мяне не прыніжае, — гэта абгрунтаваньне таго, чаму я лічу гэты прысуд несправядлівым».
Сьвятлана Вінаградава, жонка палітвязьня Паўла Вінаградава, які адбывае пакараньне ў івацэвіцкіх «Ваўчыных норах», распавяла, што і да яе мужа нарэшце зьвярнуліся з просьбай напісаць прашэньне аб памілаваньні:
«Ад Паўла ў панядзелак прыйшоў ліст, у якім ён піша, што станоўча вырашылася пытаньне з нашым доўгатэрміновым спатканьнем, і пры канцы верасьня мы разам з бацькамі паедзем. Маці Пашы прыехала з Італіі і таксама паедзе на спатканьне. А ўчора ўвечары мне тэлефанавала маці Эдуарда Лобава і распавяла, што ёй тэлефанаваў сын і распавёў, што цяпер ужо ўсім прапаноўвалі напісаць прашэньні аб памілаваньні, у тым ліку і Пашу, і анархісту Францкевічу — і ўсе адмовіліся. Атрымліваецца, з тых, хто застаўся за кратамі — усе адмовіліся пісаць прашэньні. Ну, а так, мяркуючы па лісьце, настрой вельмі бадзёры ў Паўла».
Маці Ільлі Васілевіча, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19, распавяла:
«У пятніцу тэлефанаваў Ільля і сказаў, што другі раз да яго прыходзілі з просьбай, каб напісаў прашэньне аб памілаваньні. Нічога ён не напісаў».
Карэспандэнтка: «А вы спрабавалі неяк паўплываць на яго, каб напісаў гэтае прашэньне?».
«Гэта абсалютна бессэнсоўна. Я добра ведаю свайго сына, пра гэта нават і гаворкі ісьці ня можа. Распавёў таксама, што хутка будзе ўжо ў кравецкім цэху працаваць, праходзіў практыку. Будзе краўцом. 40 чалавек у ягонай казарме, кажа, што стала ўжо халаднавата. Калі я прапанавала выслаць цёплае адзеньне, сказаў: „Мама, ня трэба, я ў кастрычніку ўжо вярнуся“. А пасылка з адзеньнем, якую маці паслала Мірзаянаву, перад тым як зьехаць на Сахалін, вярнулася — маўляў, не па сэзоне».
Нямеччына адрэагавала на паведамленьне пра няшчасны выпадак зь Міколам Статкевічам чарговай хваляй салідарнасьці. Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зыгмар Габрыэль накіраваў беларускаму амбасадару Андрэю Гіро запыт з патрабаваньнем паведаміць пра стан здароўя Статкевіча. З аналягічнымі патрабаваньнямі выступілі дэпутаты Бундэстагу ад фракцыі ХДС/ХСС Філіп Місфэльдэр і Карл Вэльман, а таксама розныя праваабарончыя арганізацыі.
МЗС Нямеччыны на запыт дэпутаткі Бундэстагу Марылюізы Бэк пацьвердзіў, што аднаўленьне якога-колечы дыялёгу з афіцыйным Менскам цалкам немагчымае, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітзьняволеныя.