У палацы культуры менскага трактарнага заводу працягвае працу чарговы зьезд Партыі БНФ. Што азначае безальтэрнатыўнае вылучэньне на пасаду старшыні партыі Аляксея Янукевіча? Ці будзе Партыя БНФ браць удзел у парлямэнцкіх выбарах? Як павялічыць уплыў партыі на грамадзтва?
Зьезд унёс праўкі ў партыйны статут. Цяпер адна асоба можа балятавацца на пасаду старшыні два разы запар. Колькі ж магчымасьцяў балятавацца, апроч цяперашняй, застаецца ў дзейнага старшыні Аляксея Янукевіча?
Спадар Янукевіч сказаў карэспандэнту "Свабоды": "Адпаведна з рашэньнем, якое сёньня было прынятае, гэтыя зьмены і абмежаваньні будуць дзейнічаць з кіраўніцтва, якое будзе абрана зараз. З улікам таго, што толькі мая кандыдатура прапанаваная, калі я буду падтрыманы, то адпаведна з сёньняшнім рашэньнем, пры жаданьні і пры волі дэлегатаў, буду мець магчымасьць на наступны тэрмін, праз тры гады, таксама вылучацца".
Спадар Янукевіч абіраецца на пасаду старшыні на безальтэрнатыўнай аснове. Ці азначае гэта, што ўнутрыпартыйныя, унутрыпалітычныя спрэчкі спыненыя?
"Так, гэтыя спрэчкі фактычна спыніліся ў працэсе кампаніі партыйнага кандыдата Рыгора Кастусёва. Я думаю, на 90% нашы рэгіянальныя структуры ўключыліся ў гэту кампанію і гэта зьняло ўсе пытаньні. Таму на сёньня такіх спрэчак фактычна няма".
Ці будзе Партыя БНФ браць удзел у бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах?
"Гэтае рашэньне прыме зьезд. Прынамсі зьезд задасьць пэўныя рамкі для кіраўніцтва, каб прымаць такое рашэньне. Я думаю, мы павінны рыхтавацца і павінны браць удзел безумоўна пры ўмове, што пэўныя, істотныя зьмены адбудуцца. У прыватнасьці, што будуць вызваленыя ўсе палітвязьні. Я думаю, што тут жа будуць пытаньні рэформы выбарчага заканадаўства. У якасьці ўмовы зьезд падтрымае і свабоду дзейнасьці для незалежных СМІ і шэраг іншых патрабаваньняў. Сёньня ў нас будзе адмысловае таемнае галасаваньне па тым, на якіх умовах мы павінны будзем прымаць удзел, калі яны будуць выконвацца, у наступных парлямэнцкіх выбарах".
Дэлегат Сяргей Мальчык адмовіўся балятавацца на пасаду старшыні партыі на карысьці Аляксея Янукевіча. Спадар Мальчык патлумачыў, што гэта ніякі не дэмарш і не дэманстрацыя нейкіх супярэчнасьцей. Як на думку спадара Мальчыка трэба ўмацоўваць аўтарытэт і ўплыў Партыі БНФ у грамадзкім жыцьці?
"Уплыў Партыі БНФ заўсёды быў і ёсьць. Да прыкладу, калі Партыя БНФ выйшла з АДС, то АДС спыніў сваё існаваньне яшчэ два гады таму. Гэта ёсьць як мінімум аўтарытэт партыі ў дэмакратычным полі. Што да грамадзтва, то БНФ павінна ставіць пытаньні актуальныя для насельніцтва Беларусі. І прапаноўваюць сваю дэмакратычную, нацыянальную альтэрнатыву таму, што зараз ёсьць. Калі ў нас будзе зразумелая, даступная і прыймальная людзьмі альтэрнатыва, то людзі будуць нас разумець і падтрымліваць. Калі ў нас ня будзе адкрытай, яўнай, прыймальнай для насельніцтва альтэрнатывы, то зразумела ўплыў партыі будзе памяншацца".
Алесь Васьковіч з Мар'інай горкі спачатку высунуў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні партыі, але потым устрымаўся.
"Галоўнае, чаму я вырашыў пайсьці на гэты крок. Каб актуалізаваць такую праблему. Калі палітвязьні яны на відавоку, то вельмі шмат шэраговых сяброў партыі застаюцца па-за ўвагай, кінутыя сам насам з праблемамі, якія ствараюць мясцовыя ўлады, чыноўнікі. Партыя павінна на шмат больш увагі гэтым людзям удзяляць і дапамагаць ім адстойваць свае правы. Сябры партыі павінны адчуваць падтрымку".