Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка абмяркоўваюць сытуацыю ў Лібіі і лёс зрынутага дыктатара Муамара Кадафі.
Песьня лібійскага добраахвотніка
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка:
Сягоньня, у гэту срэду,
Я памяняю жызьнь.
У Лівію паеду
І буду там служыць.
Красівы, загарэлы,
Вінтоўка на рамне…
І што ты будзеш дзелаць
Тут, Грышка, безь мяне?
Грышка:
Здаецца, што запозна
Прыдумаў гэта ты.
Ну, хто цябе там возьме!
Кадафі ўжо кранты.
Ты, Саўка, надта шпаркі.
І гэта ўсё дарма.
Ты ж там ня знойдзеш шкваркі.
І чаркі там няма.
Саўка:
Паслушай, ты ня каркай!
Ня вякай пад руку.
Касаема што шкваркі, -
І ў нас ана “ку-ку”.
А там барашкаў мора -
Люляке-баб, шашлык…
Брасай усё, Грыгорый!
Служыць са мной пашлі!
Грышка:
Я ў госьці запрашаю
Цябе, мой сябручок,
На сьвята ўраджаю –
Капуста, кабачок…
Згатуем на вячэру
З гародніны рагу,
Прагонім да халеры
Сьмяротную тугу.
Саўка:
Кашмар і дзікі ужас!
Тут вздрогне і Хічкок.
На заўтрак і на ужын –
Капуста, кабачок.
І страшна, і праціўна
Пра гэта думаць мне…
Уж лучшэ я, красівы,
Пагібну на вайне.