Жыхарка Гародні Вольга Макар з 7-гадовым сынам Уладам папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Жанчына заявіла пра перасьлед з боку міліцыі і пагрозы яе жыцьцю і жыцьцю сына, паведамляе БелаПАН.
Вользін брат, былы спэцназавец Ігар Макар падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году працаваў у камандзе кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Ігар Макар распавёў пра мэтады дзейнасьці «Алмазу» ў дачыненьні да апазыцыі і пра спробы схіліць яго да супрацоўніцтва. Празь некалькі месяцаў пасьля арышту Аляксандра Казуліна Ігар Макар уцёк зь Беларусі.
Камэнтуючы тое, што ягоная сястра папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі, Ігар Макар распавёў пра ціск на яе з боку міліцыі. Паводле Ігара Макара, Вольгу некалькі разоў выклікалі ў міліцыю, прымушалі здаць адбіткі пальцаў, абшуквалі і прымушалі «здаць» інфармацыю пра яго. Таксама Вользе Макар пагражалі, кажучы «не выходзіць на вуліцу з малым дзіцём, бо мала што можа здарыцца».