20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. За дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, лёсы людзей. Сваім жыцьцём яны пісалі гісторыю — верылі і змагаліся, любілі і ненавідзелі. А ў спадчыну дзецям пакінулі цэлую краіну. Як склаліся лёсы тых, хто зрабіў Беларусь незалежнай? Як ацэньваюць зробленае іх дзеці? Пра гэта ў праграме «Бацькі і дзеці беларускай незалежнасьці» штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.
Паўліна Вітушчанка — 18-гадовая беларуска, якая жыве і малюе ў Вільні. На пачатку жніўня ў менскім клюбе «Графіці» праходзіла яе першая пэрсанальная выстава жывапісу «Nebulae».
Паўліна Вітушчанка: Гэты жывапіс візуальна інсьпіраваны прыгожым беларускім лесам. А выстава — аб тым, што такое рух, што такое дарога, што адчувае суб’ект, які рухаецца, як ён каэкзыстуе з мэтай, з самой дарогай. Тут больш пытаньняў, чым адказаў. Я яшчэ ня ў той стадыі, каб даваць адказы. Часам добрае пытаньне важнейшае за адказ«.
Паўліна — дачка віленскіх беларусаў Людвікі Кардзіс і Сяргея Вітушкі. Гэтыя незвычайныя людзі яшчэ тры дзясяткі гадоў таму зрабілі беларушчыну сваёй прафэсіяй. Сяргей Вітушка пры канцы 80-х быў адным зь лідэраў дэмакратычнага моладзевага руху, старшынём легендарнага клюбу «Талака», удзельнікам і арганізатарам ключавых грамадзкіх падзеяў таго часу. Людвіка са сваімі сябрамі ўжо доўгі час рупліва аберагае спадчыну віленскіх беларусаў. У такіх амаль ідэальных, лябараторных умовах беларушчыны гадуецца Паўліна:
Людвіка Кардзіс: «Паўліна — адзіны чалавек у сьвеце, які мае прозьвішча, што адпавядае беларускай традыцыі. Калі яна нарадзілася, мы ўжо ведалі, што ў беларускай гімназіі ўсе дзяўчаты былі адмыслова запісаныя: Зоя Аляксандраўна Коўш — Каўшанка, Міраслава Станкевіч — Станкевічанка. Па сутнасьці, гэтая традыцыя была і ў маіх мясьцінах. Калі Паўліна нарадзілася, у нас ня ўзьнікла пытаньняў, як яе запісаць. Я пайшла ў установу, дзе праводзілі рэгістрацыю дзяцей, і ім тлумачу праблему. Там папрасілі прынесьці нейкі дакумант. І тады зь беларускай катэдры я прынесла даведку, што ў беларусаў сапраўды існуе традыцыя, калі жанчына да замужжа носіць бацькава прозьвішча з дадаткам «-анка».
Калі я ўжо забірала гэтае пасьведчаньне, гэтая жанчына мне кажа: «Ну вы дасьціпныя, палякі і то з „-увнай“ не прыйшлі, а беларусы зь Вітушчанкай прыйшлі». Так што Паўліна стала Вітушчанкай.
Выхаваньне Паўліны Вітушчанкі можна лічыць прыкладам клясычнай беларускай хатняй адукацыі.
Паўліна Вітушчанка: «Хоць мы жылі не на тэрыторыі Беларусі, але мая першая мова была беларуская. Было шмат і калыханак, і кніжак, і памятаю вершы Ларысы Геніюш. Беларускае асяродзьдзе было. Іншыя мовы былі па-за домам. А дома толькі па-беларуску, і неяк пытаньняў не ўзьнікала, усё выглядала натуральна.
Сяргей Вітушка: «Як нарадзілася дачка, мы ніяк па-другому і гаварыць ужо на той час не маглі — толькі па-беларуску: думалі па-беларуску, рабілі беларускую работу. Фактычна, гэта была прафэсія — беларушчына. Усё, чым займаўся, было зьвязанае з грамадзкай, з гуманітарнай сфэрай. І дзіцё гадавалася ў такой атмасфэры, калі абсалютная большасьць сяброў — беларусы, зьвязаныя біяграфіяй маладосьці, гэтымі ўчынкамі, вандроўкамі, канцэртамі, грамадзкай дзейнасьцю. І дзіцё зь пялюшак, як кажуць, усё гэта бачыла. Бралі яе заўсёды на свае імпрэзы. Яна, напрыклад, рвалася сама ўжо пазьней у сьвядомым узросьце. У 2006 годзе падчас выбараў яна ўжо катэгарычна заявіла — „пайду на плошчу“. І была на плошчы са сьцягам і бачыла дэманстрацыю, як АМАП адціскаў людзей з плошчы. Яна ўжо мае за плячыма пэўную біяграфію. Прыйдзе час, яна сама адкрые для сябе Беларусь, знойдзе сваё месца. Яна свабодны чалавек, яна зусім інтэгравалася ў літоўскую культуру тут, выдатна па-літоўску гаворыць, някепская гаворка англійская, француская. У яе ўжо цэлы сьвет — радзіма. Я рады, што ў яе ёсьць сябры і ў Беларусі і яна з ахвотай туды едзе».
На прыкладзе гэтай сям’і робіцца відавочным тое, як жывуць і мяняюцца ў сям’і і грамадзтве беларускія традыцыі.
Сяргей Вітушка: «Я атрымаў такое выхаваньне, што ідэалы сям’і шанаваліся і ніякіх думак іншых, што ў мяне будзе сям’я, у мяне будуць дзеці, проста не было. Так было заведзена зь дзядоў-прадзядоў, і гэта натуральным чынам у маёй галаве так адклалася. Працаваў у школе, падабалася мне гэтая праца. Я і лічыў, і лічу, што дарослы чалавек павінен павучаць маладое пакаленьне. Не заўсёды яны адразу чуюць, але недзе гэта адкладаецца. Калі самі стануць бацькамі, тады многае будзе пераацэнена. Я 30 гадоў таму лічыў сябе такім ужо разумным і жыў зусім ня так, як мае бацькі жылі. А потым перагледзеў многія свае падыходы да жыцьця і зразумеў сваіх бацькоў, запаважаў яшчэ больш.
У маёй сям’і не было ніколі пярэчаньня. Гаварылі па-беларуску і мама, і цёткі. Шанавалася беларуская мова. Адна з маіх родных цётак працавала ў музэі Янкі Купалы, другая — настаўніцай беларускай мовы. І беларускіх кніжак у хаце заўсёды было шмат. Гэта мой такі выпадак. А на вёсцы з бабуляй толькі чыста па-беларуску гаварылі. У мяне з бацькамі не было ніякага канфлікту. У іншых людзей быў такі канфлікт, і бацькі не прымалі гэта ўсё. Па-рознаму гэта ў кожнага чалавека складвалася.
А для Людвікі Беларусь пачалася зь Вільні:
Людвіка Кардзіс: «У 1989-м для мяне пачалося знаёмства са старымі віленскімі беларусамі. Я вельмі шчасьлівая, таму што гэта былі мае духоўныя настаўнікі. Гэта былі людзі, якіх я вельмі любіла і якія мяне любілі. Адыход кожнага чалавека быў вялікай стратай, вялікім перажываньнем у маім жыцьці. Яны фактычна мне прывілі любоў да беларушчыны, таму што я сама народжаная ў Астраўцы. Гаворка ў хаце заўсёды была беларуская. Прычым ня тое што ў некаторых была трасянка, а ў нас добра гаварылі па-беларуску.
Але аб нацыянальнай прыналежнасьці ўжо было пытаньне, таму што мой край, мая радзіма да Беларусі былі далучаныя ў 1945 годзе, савецкая ўлада прыйшла пасьля вайны. А гэтаму папярэднічала тое, што большая частка радні маёй была вывезеная ў Казахстан, і да сёньня яшчэ большая частка знаходзіцца ў Польшчы ці ў іншых краінах. І вось праз гэта была нелюбоў да слова «Беларусь», бо мая маці лічыла, што «Беларусь» прыйшла і парушыла шчасьлівае, спакойнае жыцьцё, разбурыла яе радзіму. Мова беларуская была заўсёды, але мы не беларусы былі, мы былі самі па сабе. Вось у нас была Вільня пад бокам, а Менск — гэта ў нас была ўжо Расія. Я гадавалася ў такіх умовах.
Школа была ў мяне расейская, і не было ў нас такой настаўніцы беларускай мовы, якая б прышчапіла любоў да беларушчыны. Фактычна для мяне любоў да беларушчыны адбылася празь літоўцаў. Я прыехала ў Вільню 27 гадоў таму, і не было столькі літоўскай мовы на вуліцах Вільні. Вільня была іншая, яна была цікавая, можна было пачуць і жыдоўскую мову, і беларуская больш гучала. Але калі я паступала ва ўнівэрсытэт Віленскі, то перад іспытам па гісторыі настаўнік, які сустракаўся з намі, першы для мяне сказаў, што Статут Вялікага Княства Літоўскага быў напісаны на старабеларускай мове. Гэта была першая кропка, якая запала мне ў галаву. Я пасьля пачала раздумваць самастойна, прыяжджаючы ў Беларусь, чытаць «Маладосць» і «Чырвоную змену». Фактычна да сустрэчы зь віленскімі нашымі «дзядамі», як мы іх называлі, дарагімі мне людзьмі, я ўжо прыйшла падрыхтаваная. Мне ўжо трэба было тое, што яны пасьля «ўлілі» ў мяне. Яны казалі: «Мы зробім зь цябе сапраўдную беларуску», так яно і атрымалася».
Паўліна Вітушчанка ў свае 18 гадоў ужо лічыць мастацтва — прафэсіяй. Цяпер яна рыхтуе другую выставу — у менскай галерэі «Ў».
Паўліна Вітушка: «Наступная выстава будзе ў лістападзе. Яна менавіта аб міталягічных вобразах, мэтафізычнай ідэнтыфікацыі, якая асабліва хвалюе ў маім узросьце».
Перажываючы пэрыяд пошукаў свайго месца ў сьвеце, Паўліна ўжо бачыць у ім расстаўленыя бацькамі вешкі:
Паўліна Вітушка: «Мы працуем усе трое ў розных сфэрах, але часам гаворым аб тых жа рэчах, аб тых жа каранях. Тое, што мама займаецца музэем, тое, што бацька калісьці ў „Талацэ“ сьпяваў народныя песьні, усё гэта важна».
Асаблівасьці мастацкага сьветабачаньня Паўліны фармаваліся ў прысутнасьці жывых прыкладаў беларускага мастацтва і гісторыі:
Паўліна Вітушка: «Што наконт тых рэчаў, што знаходзяцца ў нас дома, то я проста ў гэтым жыву, з гэтым жыву. Я кепска ўяўляю сьцены дома без карцін Сергіевіча, Цыркунова, Алега Аблажэя, Крысьціны, жонкі яго. Гэта ўсё так арганічна — падымаеш вочы і ведаеш, што там знойдзеш».
Людвіка Кардзіс: «Так сталася, што ў хаце зьбіраюцца нейкія і дакумэнты, і кніжкі, і творы мастацтва. Часова — ад таго, што няма памяшканьня, а людзі адыходзяць, а іхныя блізкія аддаюць рэчы, якія тыя зьбіралі. Гэта натуральна музэйныя экспанаты, і ты можаш патрымаць іх у руцэ. Я думаю, што гэта натуральна паўплывала на Паўліну, бо ведаю, што нават калі нехта дарослы, абсалютна сфармаваны ўжо чалавек прыходзіць у госьці, і то ў яго часам вочы загараюцца і рукі дрыжаць, калі бярэ ў рукі нейкую рэч.
Ёсьць працы Сергіевіча, ёсьць арыгінальныя сшыткі вучняў Віленскай беларускай гімназіі, ёсьць прадметы прыкладной працы. Ёсьць шмат даваеннай беларускай літаратуры.
Ёсьць вельмі шмат проста такіх цікавых рэчаў. Напрыклад, адна кабета падарыла голачкі для патэфона, якія Забэйда-Суміцкі калісьці даслаў ці прывёз ксяндзу Адаму Станкевічу. Або, напрыклад, працы Зоі Аляксандраўны Каўшанкі: «Пагоня», якую яна вышывала ў 20-х гадах, калі была вучаніцай Віленскай беларускай гімназіі, або ейная славутая праца «Поўнач», якую яна вышывала, седзячы ў сталінскіх лягерах на поўначы. Матэрыялам для яе служылі турэмныя нацельныя кашулі старыя.
Ёсьць некаторыя і рэдкія кнігі, але ўсё гэта чакае свайго часу, чакае чалавека, спэцыяліста, які б гэтым правільна распарадзіўся.
Часам нейкія экспанаты дастаюцца з самых неверагодных мясьцінаў. Аднойчы кабета папрасіла дапамагчы прыбіраць ёй складзік, а там знайшлася арыгінальная кніга Сваяка «Мая ліра» і знайшліся капэрты, праўда, безь лістоў, Ларысы Геніюш, адрасаваныя ейнаму цесьцю Клімовічу. Але не кажу, што гэта валіцца зь неба. Некаторыя экспанаты купляюцца за свае грошы, альбо мы зьбіраем на нешта. Вядзецца такая праца: тое, што можа рабіцца, каб гэта не загінула, не прапала нідзе. Хай яно цяпер параскіданае па розных месцах. Але мы ведаем, што яно ў нас і проста чакае свайго часу.
Няма на сёньняшні дзень людзей, якія б рэальна хадзілі і дамагаліся памяшканьня. І каб гэтыя рэчы не прападалі, яны зьбіраюцца ў нас і чакаюць свайго часу, чакаюць, калі яны будуць выстаўленыя ў музэі. Я спадзяюся, што ўсё ж такі беларускі музэй у Вільні будзе, і тыя экспанаты, якія зьбіраюцца ў хаце, яны там зоймуць сваё пачэснае мейсца.
Радыё Свабода: «Паўліна, вы лічыце Літву радзімай?»
Паўліна Вітушчанка: «Не. Для мяне гэта краіна, у якой я нарадзілася, жыву і пазьней жыць ня буду. Наколькі я абстрактна цяпер бачу сваю будучыню, я ня буду ў Вільні. Мару аб мастацкай адукацыі і філязофскай. І літоўская мова — гэта цяпер спосаб рухацца, жыць у той краіне. Я проста яе добра ведаю, прыемная мова, але для мяне беларуская мова ўсё ж такі першая і больш родная. І думаю я па-беларуску. Інакш нават ня надта атрымліваецца.
Мне вельмі важная міталёгія беларуская, ад гэтага шмат што ідзе ў маіх мастацкіх праектах. Нейкія напаўтрансцэндэнтныя карані, вобразы амаль мэтафізычныя — гэта ўсё для мяне вельмі-вельмі прыгожа, вельмі цікава гэта ўсё выкарыстоўваць, трансьляваць праз новыя мэдыі для сучаснага чалавека. Мне здаецца, гэта важна, вельмі цікава для людзей.
Натуральна, калі народ трымаецца сваіх каранёў. Ну што яшчэ можа быць? Гісторыя? Але гісторыю вельмі лёгка дзяліць, і той, хто перамагае, перапісвае яе па-свойму. А ў міталёгіі ўсё больш проста, зразумела: ёсьць мова, мэнталітэт, які шмат на што ўплывае. Мне здаецца, варта трымацца гэтага, таму што гэта сапраўднае».
Сяргей Вітушка, прыгадваючы мары трыццацігадовай даўніны, прызнае сваю адказнасьць за тое, што паміж дачкой і радзімай ляжыць мяжа.
Сяргей Вітушка: «Савецкі Саюз 80-х гадоў — гэта ня сталінскі Савецкі Саюз, гэта дзьве розныя дзяржавы. Самі чыноўнікі ўжо ня верылі ў тыя ідэалы, якія на пачатку стагодзьдзя бальшавікі прыдумалі і спрабавалі насадзіць. Нам было нескладана працаваць, бо ўсе хацелі гэтых пераменаў, усе прагнулі навінаў, і такіх рэпрэсіяў, як цяпер, такога зьбіцьця, такіх штрафаў, турмаў тады не было. Безумоўна, былі выключэньні з вучобы, з працы. Штрафы былі такія сьмешныя на сёньняшні дзень.
Памятаю, я і Віктар Івашкевіч па 50 рублёў заплацілі за мітынг у Курапатах. З талакоўскай касы ўзялі гэтыя грошы. Тады такі быў час. Вось калі было жаданьне дэмакратыі, пошукі дэмакратыі ў грамадзтве, дык гэта тады.
А потым аказалася, што ўсё гэта зьвязана зь вялікай працаю, зь вялікай адказнасьцю. Узьніклі новыя праблемы, як, скажам, мяжа. Усе крычалі: «Незалежнасьць, незалежнасьць», але калі б тады сказалі, што паміж Вільняй і Менскам вырасьце вось такая мяжа, якая ў нас сёньня ёсьць, я б сто разоў падумаў, а ці прысьпешваць вось гэтыя перамены па развале Савецкага Саюзу. Гэта, як паказвае цяпер гістарычная практыка, ня самае страшнае было ў тым жыцьці. Акцэнт трэба было рабіць на іншым. На пераменах у людзях, на выхаваньні гаспадарлівасьці, на выхаваньні адказнасьці, сьмеласьці, на разуменьні, што плата за дэмакратыю — гэта штодзённая пільнасьць. Ты ня маеш права дазволіць праскочыць у начальства нейкаму дурню, нейкаму шарлятану. Ты пастаянна мусіш быць напагатове — хадзіць на выбары, актыўна цікавіцца, хто і што абяцае, ня верыць пустым абяцанкам. Я ўжо потым прачытаў адну з аповесьцяў Гарэцкага, дзе на перадвыбарчым сходзе беларускі студэнт абяцае: «Мы зробім і тое, і тое, і тое». А потым выходзіць бальшавік-матрос і кажа: «А мы дадзім усяго больш». І людзі галасуюць за яго.
А гэтыя межы, мне здаецца, ніколі ня будуць справядлівыя. Заўсёды застануцца нейкія тэрыторыі, з-за якіх можна спрачацца, бо там засталіся землякі па-за межамі. Як іх ні перасунь, гэта заўсёды будзе праблема. У Эўропе вырашылі гэтую праблему, і цяпер немцы і французы могуць спакойна ў Зьвязе жыць. Але ўсё гэта коштам такім, што беларусы Вільні і беларусы Ашмянаў і Астраўца разьдзеленыя непераадольнай мяжой.
Таму так атрымалася, што нейкія рэчы, каторыя адбыліся пры незалежнасьці, мяне вельмі цешаць. Людзі сур’ёзьней задумваюцца над тым, што яны беларусы, адчуваюць сябе цэльнай супольнасьцю. Але ў той жа час многія рэчы трывожныя».
Радыё Свабода: «Паўліна, ці вы ўдзячныя бацькам за тое, што яны перадвызначылі ваш шлях у Беларусь?»
Паўліна Вітушчанка: «Я кепска ўяўляю, як гэта яшчэ магло б быць. Усё так натуральна і арганічна. Ня думаю, што маю права супраціўляцца гэтаму. Як ёсьць, так і добра. Цяпер адчуваю нейкую адказнасьць за тое, што бацькі мне далі. Ня ведаю, ці правільна будзе гэта ў адносінах да маіх дзяцей, але я вельмі б хацела, каб яны былі беларускамоўныя».

Першыя вучні беларускай школы ў Вільні. 1 верасьня 1992 году. Сяргей Дубавец падсаджвае вучня да шыльды ў гонар Францыска Скарыны, побач — Сяргей Вітушка і Людвіка Кардзіс.

Яны казалі: «Мы зробім зь цябе сапраўдную беларуску», так яно і атрымалася.
Школа была ў мяне расейская, і не было ў нас такой настаўніцы беларускай мовы, якая б прышчапіла любоў да беларушчыны. Фактычна для мяне любоў да беларушчыны адбылася празь літоўцаў. Я прыехала ў Вільню 27 гадоў таму, і не было столькі літоўскай мовы на вуліцах Вільні. Вільня была іншая, яна была цікавая, можна было пачуць і жыдоўскую мову, і беларуская больш гучала. Але калі я паступала ва ўнівэрсытэт Віленскі, то перад іспытам па гісторыі настаўнік, які сустракаўся з намі, першы для мяне сказаў, што Статут Вялікага Княства Літоўскага быў напісаны на старабеларускай мове. Гэта была першая кропка, якая запала мне ў галаву. Я пасьля пачала раздумваць самастойна, прыяжджаючы ў Беларусь, чытаць «Маладосць» і «Чырвоную змену». Фактычна да сустрэчы зь віленскімі нашымі «дзядамі», як мы іх называлі, дарагімі мне людзьмі, я ўжо прыйшла падрыхтаваная. Мне ўжо трэба было тое, што яны пасьля «ўлілі» ў мяне. Яны казалі: «Мы зробім зь цябе сапраўдную беларуску», так яно і атрымалася».
Паўліна Вітушчанка ў свае 18 гадоў ужо лічыць мастацтва — прафэсіяй. Цяпер яна рыхтуе другую выставу — у менскай галерэі «Ў».
Паўліна Вітушка: «Наступная выстава будзе ў лістападзе. Яна менавіта аб міталягічных вобразах, мэтафізычнай ідэнтыфікацыі, якая асабліва хвалюе ў маім узросьце».
Перажываючы пэрыяд пошукаў свайго месца ў сьвеце, Паўліна ўжо бачыць у ім расстаўленыя бацькамі вешкі:
Паўліна Вітушка: «Мы працуем усе трое ў розных сфэрах, але часам гаворым аб тых жа рэчах, аб тых жа каранях. Тое, што мама займаецца музэем, тое, што бацька калісьці ў „Талацэ“ сьпяваў народныя песьні, усё гэта важна».
Асаблівасьці мастацкага сьветабачаньня Паўліны фармаваліся ў прысутнасьці жывых прыкладаў беларускага мастацтва і гісторыі:
Паўліна Вітушка: «Што наконт тых рэчаў, што знаходзяцца ў нас дома, то я проста ў гэтым жыву, з гэтым жыву. Я кепска ўяўляю сьцены дома без карцін Сергіевіча, Цыркунова, Алега Аблажэя, Крысьціны, жонкі яго. Гэта ўсё так арганічна — падымаеш вочы і ведаеш, што там знойдзеш».
Ёсьць працы Сергіевіча, ёсьць арыгінальныя сшыткі вучняў Віленскай беларускай гімназіі.
Людвіка Кардзіс: «Так сталася, што ў хаце зьбіраюцца нейкія і дакумэнты, і кніжкі, і творы мастацтва. Часова — ад таго, што няма памяшканьня, а людзі адыходзяць, а іхныя блізкія аддаюць рэчы, якія тыя зьбіралі. Гэта натуральна музэйныя экспанаты, і ты можаш патрымаць іх у руцэ. Я думаю, што гэта натуральна паўплывала на Паўліну, бо ведаю, што нават калі нехта дарослы, абсалютна сфармаваны ўжо чалавек прыходзіць у госьці, і то ў яго часам вочы загараюцца і рукі дрыжаць, калі бярэ ў рукі нейкую рэч.
Ёсьць працы Сергіевіча, ёсьць арыгінальныя сшыткі вучняў Віленскай беларускай гімназіі, ёсьць прадметы прыкладной працы. Ёсьць шмат даваеннай беларускай літаратуры.
Ёсьць вельмі шмат проста такіх цікавых рэчаў. Напрыклад, адна кабета падарыла голачкі для патэфона, якія Забэйда-Суміцкі калісьці даслаў ці прывёз ксяндзу Адаму Станкевічу. Або, напрыклад, працы Зоі Аляксандраўны Каўшанкі: «Пагоня», якую яна вышывала ў 20-х гадах, калі была вучаніцай Віленскай беларускай гімназіі, або ейная славутая праца «Поўнач», якую яна вышывала, седзячы ў сталінскіх лягерах на поўначы. Матэрыялам для яе служылі турэмныя нацельныя кашулі старыя.
Ёсьць некаторыя і рэдкія кнігі, але ўсё гэта чакае свайго часу, чакае чалавека, спэцыяліста, які б гэтым правільна распарадзіўся.
Часам нейкія экспанаты дастаюцца з самых неверагодных мясьцінаў. Аднойчы кабета папрасіла дапамагчы прыбіраць ёй складзік, а там знайшлася арыгінальная кніга Сваяка «Мая ліра» і знайшліся капэрты, праўда, безь лістоў, Ларысы Геніюш, адрасаваныя ейнаму цесьцю Клімовічу. Але не кажу, што гэта валіцца зь неба. Некаторыя экспанаты купляюцца за свае грошы, альбо мы зьбіраем на нешта. Вядзецца такая праца: тое, што можа рабіцца, каб гэта не загінула, не прапала нідзе. Хай яно цяпер параскіданае па розных месцах. Але мы ведаем, што яно ў нас і проста чакае свайго часу.
Няма на сёньняшні дзень людзей, якія б рэальна хадзілі і дамагаліся памяшканьня. І каб гэтыя рэчы не прападалі, яны зьбіраюцца ў нас і чакаюць свайго часу, чакаюць, калі яны будуць выстаўленыя ў музэі. Я спадзяюся, што ўсё ж такі беларускі музэй у Вільні будзе, і тыя экспанаты, якія зьбіраюцца ў хаце, яны там зоймуць сваё пачэснае мейсца.
Радыё Свабода: «Паўліна, вы лічыце Літву радзімай?»
Паўліна Вітушчанка: «Не. Для мяне гэта краіна, у якой я нарадзілася, жыву і пазьней жыць ня буду. Наколькі я абстрактна цяпер бачу сваю будучыню, я ня буду ў Вільні. Мару аб мастацкай адукацыі і філязофскай. І літоўская мова — гэта цяпер спосаб рухацца, жыць у той краіне. Я проста яе добра ведаю, прыемная мова, але для мяне беларуская мова ўсё ж такі першая і больш родная. І думаю я па-беларуску. Інакш нават ня надта атрымліваецца.
Мне вельмі важная міталёгія беларуская, ад гэтага шмат што ідзе ў маіх мастацкіх праектах. Нейкія напаўтрансцэндэнтныя карані, вобразы амаль мэтафізычныя — гэта ўсё для мяне вельмі-вельмі прыгожа, вельмі цікава гэта ўсё выкарыстоўваць, трансьляваць праз новыя мэдыі для сучаснага чалавека. Мне здаецца, гэта важна, вельмі цікава для людзей.
Натуральна, калі народ трымаецца сваіх каранёў. Ну што яшчэ можа быць? Гісторыя? Але гісторыю вельмі лёгка дзяліць, і той, хто перамагае, перапісвае яе па-свойму. А ў міталёгіі ўсё больш проста, зразумела: ёсьць мова, мэнталітэт, які шмат на што ўплывае. Мне здаецца, варта трымацца гэтага, таму што гэта сапраўднае».
Сяргей Вітушка, прыгадваючы мары трыццацігадовай даўніны, прызнае сваю адказнасьць за тое, што паміж дачкой і радзімай ляжыць мяжа.
Сяргей Вітушка: «Савецкі Саюз 80-х гадоў — гэта ня сталінскі Савецкі Саюз, гэта дзьве розныя дзяржавы. Самі чыноўнікі ўжо ня верылі ў тыя ідэалы, якія на пачатку стагодзьдзя бальшавікі прыдумалі і спрабавалі насадзіць. Нам было нескладана працаваць, бо ўсе хацелі гэтых пераменаў, усе прагнулі навінаў, і такіх рэпрэсіяў, як цяпер, такога зьбіцьця, такіх штрафаў, турмаў тады не было. Безумоўна, былі выключэньні з вучобы, з працы. Штрафы былі такія сьмешныя на сёньняшні дзень.
Памятаю, я і Віктар Івашкевіч па 50 рублёў заплацілі за мітынг у Курапатах. З талакоўскай касы ўзялі гэтыя грошы. Тады такі быў час. Вось калі было жаданьне дэмакратыі, пошукі дэмакратыі ў грамадзтве, дык гэта тады.
А потым аказалася, што ўсё гэта зьвязана зь вялікай працаю, зь вялікай адказнасьцю. Узьніклі новыя праблемы, як, скажам, мяжа. Усе крычалі: «Незалежнасьць, незалежнасьць», але калі б тады сказалі, што паміж Вільняй і Менскам вырасьце вось такая мяжа, якая ў нас сёньня ёсьць, я б сто разоў падумаў, а ці прысьпешваць вось гэтыя перамены па развале Савецкага Саюзу. Гэта, як паказвае цяпер гістарычная практыка, ня самае страшнае было ў тым жыцьці. Акцэнт трэба было рабіць на іншым. На пераменах у людзях, на выхаваньні гаспадарлівасьці, на выхаваньні адказнасьці, сьмеласьці, на разуменьні, што плата за дэмакратыю — гэта штодзённая пільнасьць. Ты ня маеш права дазволіць праскочыць у начальства нейкаму дурню, нейкаму шарлятану. Ты пастаянна мусіш быць напагатове — хадзіць на выбары, актыўна цікавіцца, хто і што абяцае, ня верыць пустым абяцанкам. Я ўжо потым прачытаў адну з аповесьцяў Гарэцкага, дзе на перадвыбарчым сходзе беларускі студэнт абяцае: «Мы зробім і тое, і тое, і тое». А потым выходзіць бальшавік-матрос і кажа: «А мы дадзім усяго больш». І людзі галасуюць за яго.
А гэтыя межы, мне здаецца, ніколі ня будуць справядлівыя. Заўсёды застануцца нейкія тэрыторыі, з-за якіх можна спрачацца, бо там засталіся землякі па-за межамі. Як іх ні перасунь, гэта заўсёды будзе праблема. У Эўропе вырашылі гэтую праблему, і цяпер немцы і французы могуць спакойна ў Зьвязе жыць. Але ўсё гэта коштам такім, што беларусы Вільні і беларусы Ашмянаў і Астраўца разьдзеленыя непераадольнай мяжой.
Таму так атрымалася, што нейкія рэчы, каторыя адбыліся пры незалежнасьці, мяне вельмі цешаць. Людзі сур’ёзьней задумваюцца над тым, што яны беларусы, адчуваюць сябе цэльнай супольнасьцю. Але ў той жа час многія рэчы трывожныя».
Пасьля беларускай імшы каля Мікалаеўскай царквы ў Вільні. Сяргей Вітушка, Яўген Кепаль, Уладзімер Кузьменка, Тацяна Сапач, Людвіка Кардзіс.