Ці зьявілася пасьля нарады 30 жніўня пэўнасьць наконт таго, якой будзе валютная палітыка дзяржавы? Ці азначаюць апошнія заявы кіраўніцтва, што для прадпрыемстваў курс валюты будзе адпавядаць рынкаваму, а насельніцтву давядзецца купляць даляры па пашпартах? Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка вяртаецца да камандных мэтадаў у эканоміцы, або ягоныя рэзкія заявы — гэта проста палітычная рыторыка для насельніцтва?
На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканамісты Міхал Залескі і Леанід Злотнікаў. Перадачу вядзе Віталь Цыганкоў.
Цыганкоў: Доўгачаканая нарада па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, якая адбылася 30 жніўня, здаецца, так і не прынесла пэўнасьці, якой усё ж будзе палітыка дзяржавы ў праблеме валютнага крызісу. Відавочна, аднак, што на гэты момант фактычна кіраўніцтва дзяржавы зацьвердзіла множнасьць розных курсаў беларускага рубля ў адносінах да даляра і працяг абмежаваньняў на рынку наяўнай валюты. Прынамсі, было заяўлена, што Нацыянальны банк не пазьней за кастрычнік павінен увесьці электронную сыстэму ўліку куплі валюты па пашпарце, па кожным пакупніку пэрсанальна. Наколькі мэтазгоднымі вам бачацца такія крокі, ці прывядуць яна да разьвязаньня валютнага крызісу?
Залескі: Лукашэнка заяўляе шмат, але я думаю, што ён пакуль ня ведае, што рабіць. Таму ён падвешвае і зацягвае сытуацыю. Бо ўсе заяўленыя захады пакуль ня цягнуць за сабой адпаведных пастановаў Саўміну, рашэньняў Нацбанку. А людзі ж працуюць паводле дакладных інструкцыяў, якіх пакуль няма. Ці будуць гэтыя інструкцыі гатовыя за два тыдні, як заяўлена?
Цыганкоў: Непадрыхтаванасьць — гэта адзін бок, гэта пры жаданьні можна выправіць зь цягам часу. Але як вы ацэніце агульны заяўлены кірунак фінансавай палітыкі? Было сказана, што будзе рынкавы курс для прадпрыемстваў, але лібэралізацыі наяўнага рынку валюты ня будзе. Як вы гэта ацэніце?
Залескі: Прагматыка гэтага кірунку ў тым, каб абслугоўваць бягучую запазычанасьць і адначасова забясьпечваць крытычны імпарт. Нам патрэбна такая валютная плынь, якая б дазваляла разьлічвацца па бягучых абавязаньнях. Так, экспарт расьце, але імпарт не скарачаецца да такога памеру, каб было станоўчае сальда.
Цыганкоў: Спадар Злотнікаў, на вашую думку, наколькі радыкальныя і дзейсныя прапанаваныя крокі, ці дадуць яны рады валютнаму крызісу?
Злотнікаў: Я думаю, нешта будзе мяняцца. Мяркую, што так ці іначай валюта ў абменьніках зьявіцца. Але зьявіцца па вельмі вялікім курсе, бо значная яе частка будзе ісьці па нізкім курсе прадпрыемствам. Рэшткі пойдуць на дадатковую сэсію і, магчыма, будуць разьмяркоўвацца па рынкавым курсе. Але гэты курс будзе вельмі высокі, бо ня ўся валюта туды пойдзе.
Што тычыцца паўмераў наконт існаваньня розных валютных курсаў і абмежаваньняў, то гэтым ня вырашыць галоўнага пытаньня. Яно ў тым, каб дабіцца пазытыўнага гандлёвага балянсу. Бо калі ня будзе дасягнута такое сальда ці ня будзе добрых крыніцаў паступленьня валюты — замежныя інвэстыцыі, даходы ад прыватызацыі — то паўмеры не дапамогуць.
Цыганкоў: Ці можна сказаць, што ў пэўным сэнсе Беларусь вярнулася амаль на дзесяцігодзьдзе назад, калі ў краіне існавала множнасьць курсаў?
Злотнікаў: Натуральна, можна. Множнасьць курсаў зьявілася ў 1996-м годзе і існавала да 2001 году. Потым вялікія паступленьні валюты, якія былі зьвязаныя з дапамогай Расеі, з ростам цэнаў на нафтапрадукты, стварылі ўмовы, калі можна было перайсьці да адзінага курсу. Але цяпер Расея ўжо ня так нам дапамагае, і даходы ад гандлю нафтапрадуктамі зноў упалі.
Мы вярнуліся ў часы, калі валюта будзе даражэйшая. У такіх умовах ня ўсе прадпрыемствы могуць выжыць, працаваць па такім курсе. Таму дзяржава выбрала такі падыход — перайсьці да множнасьці валютных курсаў, каб падтрымаць дзяржаўныя прадпрыемствы ў першую чаргу.
Цыганкоў: Сапраўды, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пачынаючы зь сярэдзіны верасьня на валютна-фондавай біржы адкрыецца дадатковая сэсія, на якой курс рубля будзе вызначацца попытам і прапановай. Таксама было сказана пра скасаваньне ільгот для прадпрыемстваў. Ці азначае гэта, што для прадпрыемстваў курс валюты будзе адпавядаць рынкаваму, і як гэта адаб'ецца на працы рэальнага сэктару? Адны, як кажа спадар Злотнікаў, могуць ня выжыць; зь іншага боку, дэвальвацыя дапамагае экспартэрам. Які эфэкт пераможа — станоўчы ці нэгатыўны?
Залескі: Мне здаецца, эфэктаў пазытыўных тут чакаць ня трэба, бо ў нас у кожным даляры экспарту ад 75 да 90 працэнтаў імпарту, у залежнасьці ад галіны. Мы як былі зборачным цэхам СССР, дык цяпер засталіся зборачным цэхам постсавецкай прасторы. Толькі цяпер зьбіраем з кітайскіх і тайваньскіх дэталяў. Так што чакаць, што ад дэвальвацыі нешта расквітнее, не выпадае.
За Лукашэнкам наша эканоміка стала як пражэрлівая карова. Яна доіцца, але ёй трэба ўсё больш кармоў. І атрымліваецца, што яна зьядае больш, чым дае малака. І паўстае пытаньне: ці яе зарэзаць, ці даіць далей, ці прадаць суседу і купляць малако ў яго? І прадпрыемствы, якія будуць купляць валюту, пачнуць зноў хадзіць па розных чыноўніках і прасіць для сябе магчымасьці даць ім палёгку. Бо па рынкавых курсах валюты яны стануць неканкурэнтаздольнымі адносна расейскіх і польскіх прадпрыемстваў, ня кажучы ўжо пра кітайскія і інданэзійскія.
Цыганкоў: На гэтай нарадзе Лукашэнка відавочна зьвярнуўся для звыклай для сябе рыторыкі і зноў загаварыў пра адміністратыўныя захады. Напрыклад, было абвешчана, што касуецца мараторый на праверкі суб'ектаў гаспадараньня. Было таксама сказана і пра вялізныя заробкі банкіраў, зь якімі трэба разабрацца. Па-вашаму, такія заявы сьведчаць пра вяртаньне да камандных мэтадаў у эканоміцы ці гэта проста палітычная рыторыка для насельніцтва?
Злотнікаў: Цяжка адказаць, што меў на ўвазе прэзыдэнт, ці гэта сапраўды вяртаньне да тых ідэалягічных каштоўнасьцяў, якіх ён прытрымліваецца. Я нагадаю, што падчас першай прэзыдэнцкай кампаніі ў Лукашэнкі быў лёзунг, што ўсе даходы, атрыманыя за кошт падвышэньня цэнаў, трэба перадаць дзяржаве, а кіраўнікоў, якія дапусьцілі рост цэнаў, пакараць.
Цыганкоў: Вы хочаце сказаць, што прыблізна тое самае Лукашэнка гаварыў і на нарадзе 30 жніўня?
Злотнікаў: Так, таму гэта зусім не вяртаньне да старых мэтадаў. Рэч у тым, што прэзыдэнт ніколі і не адыходзіў ад гэтых мэтадаў. Калі і былі нейкія рынкавыя крокі, то пасьля гэтага Лукашэнка зноў вяртаўся да камандных мэтадаў і папулісцкіх лёзунгаў. Для мяне нічога нечаканага ў гэтым не было.
Цыганкоў: Тым ня менш жыцьцё прымушае Аляксандра Лукашэнку ісьці на пэўныя рынкавыя крокі. Ягоныя апошнія заявы, па-вашаму — гэта проста бразганьне перад пэўным электаратам? Альбо будуць рэальныя крокі, узмацненьне праверак, "навядзеньне парадку" ў банкаўскіх даходах?
Залескі: Гэта нагадвае мне тое, што казалі адэскія рэкеціры да Кастрычніцкай рэвалюцыі — "будзем рабіць зь лімона ліманад". Выціскаць тое, што яшчэ засталося ў тых, у каго нешта ёсьць. Грошы патрэбны, і трэба забіраць іх у таго, у каго яны ёсьць. А такіх у Беларусі ўсё менш. Калі гуляе чалавек на нейкай пляцоўцы і ў яго застаецца ўсё менш прасторы (абставіны і супернікі не даюць), то ён будзе займацца найбольш адпрацаванымі прыёмамі — "хто на што вучыўся". Лукашэнка добра ўмее адымаць і дзяліць. І будзе гэта рабіць.

"Валюта ў абменьніках зьявіцца. Але па вельмі вялікім курсе"

"За Лукашэнкам наша эканоміка стала як пражэрлівая карова"

"Лукашэнка ніколі і не адыходзіў ад адміністратыўных мэтадаў"