Актывісты ініцыятывы "Астравецкая атамная — гэта злачынства" накіравалі адкрыты зварот на імя старшыні Канстытуцыйнага суду і Генэральнага пракурора з просьбай даць прававую ацэнку праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі – наколькі ён адпавядае беларускаму заканадаўству. Як сьцьвярджаюць заяўнікі, узьвядзеньне АЭС наўпрост супярэчыць артыкулу 18 Канстытуцыі, які дэкляруе бязьядзерны статус Беларусі.
Нагодай, каб вярнуцца да тэмы ўзьвядзеньня першай беларускай атамнай станцыі, стала нядаўняя сустрэча ў Сочы прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі. Дзьмітрый Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка пацьвердзілі намер пачаць будаўніцтва АЭС у Астраўцы на Гарадзеншчыне ўжо сёлета.
Каардынатар грамадзкай ініцыятывы "Бязьядзерная Беларусь" Раман Ясевіч лічыць, што АЭС зробіць беларусаў закладнікамі так званага мірнага атаму. Дарэчы, касьцяк ініцыятывы складае якраз моладзь Астравецкага раёну, якая ня хоча жыць ва ўмовах экалягічнай небясьпекі:
"Нам неабходна расказаць людзям праўду. Найперш пра тое, што нават АЭС, якія працуюць безаварыйна, небясьпечныя для здароўя. Пра тое, што ў раёне нават не прадугледжаныя меры абароны насельніцтва на выпадак надзвычайнай сытуацыі. Пра тое, што ў скрайнім выпадку нашы блізкія, родныя людзі, тыя, хто там жыве — асабліва гэта маладыя сем'і, дзеці, цяжарныя жанчыны — зазнаюць надзвычай вялікую рызыку. Яны павінны пра ўсё гэта ведаць. Наш маральны абавязак — расказаць ім пра гэта".
Антыядзерныя актывісты перакананыя: праекты, якія тычацца кожнага беларуса, не павінны прымацца кулюарна, без шырокага абмеркаваньня. На іх думку, адным з кампрамісных рашэньняў мог бы стаць агульнанацыянальны рэфэрэндум у справе мэтазгоднасьці АЭС. Аднак, ведаючы рэальныя настроі ў грамадзтве, улады ня хочуць раіцца зь людзьмі. Гаворыць грамадзкі актывіст з Астраўца Іван Крук:
"Мы лічым, што АЭС ня месца ў нашым раёне. Бо ў Нарачанска-Вілейскай санаторнай зоне трэба будаваць пансіянаты, а ня атамную станцыю. Таму што гэта будзе адмоўна ўплываць на насельніцтва, на здароўе людзей. Замест неабгрунтаваных плянаў нашым уладам трэба было б браць прыклад зь Нямеччыны, якая робіць рэальныя захады , каб блякаваць, закрыць атамныя станцыі на сваёй тэрыторыі, а не займацца іх будаўніцтвам. Навукоўцы ўсяго сьвету ўжо даказалі, што атамная энэргетыка ня толькі нэгатыўна ўплывае на здароўе, але і сам па сабе гэты праект вельмі дарагі — прынамсі для нашай краіны ён непад'ёмны. То бок праз гэты праект атамнай станцыі, перадусім у справе паставак урану, мы будзем цалкам залежаць ад Расеі".
Каардынатар ініцыятывы "Астравецкая атамная — гэта злачынства" Мікола Ўласевіч лічыць, што пакуль рэалізацыі праекту замінаюць супярэчнасьці наконт сумы крэдыту, які Масква абяцае Менску. Аднак ва ўмовах глыбокага крызісу, перакананы ён, Крэмль "дацісьне" беларускае кіраўніцтва. Тым больш што для Масквы гэта ня столькі эканамічны праект, колькі ваенна-палітычны:
"Яны сюды прыедуць са сваімі тэхналёгіямі, са сваімі спэцыялістамі, будуць будаваць. Па сутнасьці, гэтыя грошы будуць працаваць на расейскую эканоміку, і Беларусь ад гэтага нічога не атрымае. Магчыма, і разьлічвае наша кіраўніцтва атрымаць нейкія дывідэнды, з чаго дагэтуль ідзе торг па кошце — ці то 5, ці то 9 мільярдаў. Расейцы кажуць пра крэдыт у 4—5 мільярдаў, нашы хочуць нашмат больш. То бок кожны хоча адарваць ад гэтага куш. Але я ня бачу абсалютна ніякіх эканамічных выгадаў для Беларусі, толькі страты.
Было б эканамічнае абгрунтаваньне, былі б разьлікі — яны іх прад'явілі б, была б дакладная, зразумелая цана праекту. Яе няма? Няма! Значыць, лёгіка падказвае, што гэта абсалютна не эканамічны праект, а праект палітычны зь вельмі сур'ёзным ваенным складнікам — улічваючы, што АЭС будуецца на мяжы з Эўразьвязам, за паўсотні кілямэтраў ад Вільні. Пад гэтым парасонам будуць станцыі сачэньня з функцыямі аховы атамнай станцыі. Але, напэўна, ня толькі гаворка пра ахову — будзе праглядацца акваторыя ад Міжземнага мора да Баранцава. Я ўжо не кажу пра тое, што на АЭС можна праводзіць любыя дасьледаваньні, у тым ліку і ў ваенных мэтах".
Нараджэнец Астравеччыны, дзіцячы лекар Алег Віткоўскі апошнія гады жыве і працуе ў нямецкім Дуйсбургу. На яго думку, беларускім уладам варта было б узяць прыклад менавіта зь Нямеччыны, якая пасьля катастрофы на японскай Фукусіме неадкладна адрэагавала на надзвычайнае здарэньне:
"Пасьля таго як у сакавіку здараецца аварыя на Фукусіме, нямецкі ўрад рэагуе ўмомант: 7 атамных электрастанцый зачыняюцца. Адразу ж, у тым жа месяцы. Што да астатніх 19 станцый, якія на сёньня яшчэ працуюць, то прадугледжаная законам праграма аб закрыцьці іх да 2021 году. Цяпер статыстыка выглядае наступным чынам: працуюць 17 камэрцыйных станцый і яшчэ 11 станцый — як фізычныя лябараторыі для вывучэньня прынцыпаў і распрацоўкі сучасных мэтадаў пагашэньня рэакцыі. Таму што працэс не такі просты, узяць і выключыць станцыю рубільнікам немагчыма. Працэс па- свойму кіраваны, але разам з тым і некіраваны".

Your browser doesn’t support HTML5