Дар’я Каткоўская, блогерка, юрыст зь Менску
adelka.livejournal.com/
www.facebook.com/katkouskaja
Спачатку надвор’е памянялася месцамі і ў чэрвені быў ліпень, а ў ліпені чэрвень.
У самым пачатку лета на маёй сьпіне як стыгмат выступіў рыцар-вершнік, якому цяпер усе жыцьцё наканавана мяне абараняць.
Фота — Салідарнасьць gazetaby.com
Усіх падзялілі на тых, хто "жыве не па сродках" і "па сродках". Я, як вынікала, жыву не па сродках. Модныя трэнды ў першую чаргу тычыліся прынтоў на футболках — у горадзе хаатычна зьяўляюцца людзі ў цішотках "ШОС", найбольшая канцэнтрацыя іх назіраецца ў раёне плошчы Перамогі. Прынт на цішотцы дапамагае мінакам праверыць зрок і ўласную кемлівасьць. Зь іншых тэндэнцыяў сэзону — прынты "ротарная жатка не абмалот", "пятая калёна", "жыву не па сродках". Самыя модныя гараджане сталі называць хіпстэрскія "лукі" "цыбулямі". Таксама можна было назіраць модныя тэндэнцыі сярод "цывільных" — шкарпэткі+сандалі, майкі-пола, блакітныя або ружовыя кашулі, барсэткі. Права насіць модную камізэльку заслужыў толькі прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Ластоўскі.
Нягледзячы на несьпякотнае надвор’е, беларусы паводзілі сябе неадэкватна — сыпалі цукар па плошчах, кідалі дробныя грошы пад ногі, пляскалі, мычэлі, тупалі, грукалі і "мешали движению пешеходов и горожан". Серада стала днём сакральным — на сераду трэба было плянаваць набыцьцё шкарпэтак у ГУМе, сустрэчу зь сябрам у Цэнтральным (калі не пашэнціць — то ў РАУСе), паход на марозіва ў цэнтральны Макдональдс. Далонямі, падэшвамі сваіх кедаў і абцасамі сваіх чаравічкаў я ўносіла пасільны ўклад у тое, каб серада была вясёлая. Карыстаючыся нагодай, перадаю вялікае прывітаньне і знакі павагі ўсім гарадам, весям, абл- і райцэнтрам, дзе людзі выходзілі па серадах на вуліцу. Дзякуй, беларусы, вы нас натхнялі, матывавалі і ўзрушалі. Такога яшчэ не было.
http://www.youtube.com/embed/8rr6_2MVFBM
Відэа НН пра мой удзел у акцыі "Стоп-бэнзін"
Тыя, хто серадовым вечарам ня трапіў у кіпцюры работнічкаў Куляшова (ён трываў два месяцы, але ня вытрымаў і радасна прызнаўся), зьбіраліся серадовымі вечарамі і працягвалі радавацца жыцьцю. Потым масавыя серады зьніклі, але традыцыя радавацца па серадах у беларусаў невыкараняльная.
Асабістым вынікам серадовага пэрыяду гэтага лета сталася зьява касьмічна-паэтычная — паэтка Валярына Кустава прысьвяціла мне верш. Першы ў жыцьці прысьвечаны табе верш кранае вельмі глыбока. Асабліва калі ён сапраўды пра цябе.
Дружа,
калі ты вырасьцеш,
цябе ляснуць аб ходнік
будзь ты дзяўчынка ці хлопчык
цябе абавязкова
ляснуць.
аб ходнік.
магчыма,
з разьбегу
з усёй дурноты,
якую
яны
назавуць законам
цябе ляснуць аб ходнік
помні
калі ты адчуеш — што кроў на вуснах
калі пабачыш — у вачох пацямнела
калі цябе страх агорне
помні
цябе папярэджвалі:
не паводле права —
паводле закону,
цябе абавязкова
ляснуць аб ходнік
І калі ты будзеш
ляжаць у крыві і брудзе
і цябе
будуць мінаць
незнаёмыя чужыя
і знаёмыя чужыя
людзі
на цябе падзьме
the wind of change
(вецер пераменаў? —
не паверыш ты
і напоўніш ім грудзі)
ён уздыме тваю чупрыну
ён уздыме сьцягі
і харугвы
ён уздыме моўчкі
на прэнгу
яго
уздыме
а пакуль
сьвята трывае
мы будзем расхістваць цьвердзь
мы будзем расхістваць сьвет
як круты Чэ як сьвяты Z
cвабода альбо сьмерць
мы будзем расхістваць
we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем сьлед
дружа,
мярзоты большае
але большае
большае й згоды
вачыма маўчыць праўда
авацыі ладзіць свабода
І будзе заслона.
І воплескі ў залі.
а мы папярэджвалі.
а мы — ха! — казалі.
а мы ведалі
што толькі тыя
каго будуць
біць у сэрцы
і біць па твары
здолеюць узьняцца
і зьдзейсьніць свае
мары
we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем сьлед
Краіна цудоўным летам-2011 стаяла ў чэргах, ныла на хатніх і працоўных кухнях, скупляла валюту. Чэргі, у сваю чаргу, нылі ў бок валютчыкаў, што "зажэрліся": складалася дзіўнае адчуваньне, быццам краіна лічыць, што валютчыкі абавязаныя ўзваліць на сябе ўсе абавязкі дзяржавы — ня толькі ажыцьцяўляць куплю-продаж валюты (прычым пажадана па "хаатычна складзеных цэнах", згодна з выдатным беларускім эканамічным тэрмінам, уведзеным яшчэ адной урадавай прыгажуняй Надзеяй Каткавец), але і праводзіць сацыяльную палітыку і прадаваць валюту выключна на сацыяльныя патрэбы і па сацыяльных коштах. Гарадзкія легенды дапоўніліся легендай пра сям’ю менскіх дактароў, якія ўзялі адпачынак і за месяц кругласуткавага стаяньня ў чэргах па валюту "падняліся" на курсавых розьніцах на дзесяць тысяч даляраў. Легенда кажа, што толькі беларускі доктар можа вытрываць такі кругласуткавы бізнэс. Чарговая гарадзкая легенда, якая зьяўляецца штогод, не абмінула і лета-2011 — пра дзеда-аўтастопшчыка, які прадракае memento mori вышэйшага кіраўніцтва на чарговых дажынках.
Галоўным дзівам лета-2011 стала сустрэча Новага, 2011 году. Зьбег сьнежаньскіх абставін пазбавіў нас навагодняга настрою і сьвята. Яшчэ ў лютым, калі была з сынам на балеце "Шчаўкунчык", спаймала сябе на думцы, што пры поглядзе на вялікую навагоднюю ялінку мяне перасмыкнула ад успамінаў пра ноч 19 сьнежня зь ялінкамі на плошчах і сустрэчай Новага году на марозе пад плотам вязьніцы на завулку Акрэсьціна. Летам стала зразумела, што калі Новы год не сустрэнеш — тады ён або зусім не пачнецца, або будзе багаты на дзівосы. 2011-ы год мы сустрэлі 26 чэрвеня ў лясах і палях на хутары за пару кілямэтраў ад літоўскай мяжы. Мы ўпрыгожылі ялінку цацкамі і сапраўднымі навагоднімі ліхтарамі, рабілі аліўе і астуджалі савецкае шампанскае, дзеці на табурэтках чыталі пад ялінкай вершы. Шукалі ў стогадовых куфрах падарункі. З выступам да народу праз старую раму зьвярнуўся блогер Ліпковіч. Сутнасьці ніхто ня памятае, але было жыцьцёва і весела. Я думаю, што заўсёды лепш позна, чым ніколі — так што калі мы, беларусы, нешта не пасьпелі зараз, у нас заўсёды есьць магчымасьць пасьпець гэта ў будучым — галоўнае, гэта настрой і вера ў тое, што ты робіш.

САТ’ЯГРАХА*
Дар' і КаткоўскайДружа,
калі ты вырасьцеш,
цябе ляснуць аб ходнік
будзь ты дзяўчынка ці хлопчык
цябе абавязкова
ляснуць.
аб ходнік.
магчыма,
з разьбегу
з усёй дурноты,
якую
яны
назавуць законам
цябе ляснуць аб ходнік
помні
калі ты адчуеш — што кроў на вуснах
калі пабачыш — у вачох пацямнела
калі цябе страх агорне
помні
цябе папярэджвалі:
не паводле права —
паводле закону,
цябе абавязкова
ляснуць аб ходнік
І калі ты будзеш
ляжаць у крыві і брудзе
і цябе
будуць мінаць
незнаёмыя чужыя
і знаёмыя чужыя
людзі
на цябе падзьме
the wind of change
(вецер пераменаў? —
не паверыш ты
і напоўніш ім грудзі)
ён уздыме тваю чупрыну
ён уздыме сьцягі
і харугвы
ён уздыме моўчкі
на прэнгу
яго
уздыме
а пакуль
сьвята трывае
мы будзем расхістваць цьвердзь
мы будзем расхістваць сьвет
як круты Чэ як сьвяты Z
cвабода альбо сьмерць
мы будзем расхістваць
we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем сьлед
дружа,
мярзоты большае
але большае
большае й згоды
вачыма маўчыць праўда
авацыі ладзіць свабода
І будзе заслона.
І воплескі ў залі.
а мы папярэджвалі.
а мы — ха! — казалі.
а мы ведалі
што толькі тыя
каго будуць
біць у сэрцы
і біць па твары
здолеюць узьняцца
і зьдзейсьніць свае
мары
we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем сьлед
* Сат’яграха — санскрыт.: упартасьць у ісьціне; у Індыі – канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.