Пра гэта праграме “Свабода ў турмах” распавялі колішнія сядзельцы Глыбоцкай калёніі, якая да апошняга часу належала да самага жорсткага ў турэмнай герархіі асобага рэжыму.
Удзельнікі новай перадачы сядзелі ў Глыбокім пры канцы 1990-х – пачатку 2000-х. Тады яны ўпершыню даведаліся пра невядомы на той час масавы расстрэл вязьняў ў чэрвені 1941, а таксама пра тое, як не на жарт спалохаліся арыштанты 20 гадоў таму, калі ў калёнію ўвайшла ваенная тэхніка. Тыя гісторыі тады яшчэ 20-гадовыя пачулі ад старых сядзельцаў-рэцыдывістаў, якія шмат чаго бачылі на сваім веку. Да апошняга часу менавіта праз такіх старых арыштантаў маладым пакаленьням пераходзіў вусны турэмны летапіс яшчэ называюць “турэмныя байкі”.
Колішні сядзелец Андрэй узгадвае:
«Калі быў распад СССР, у Глыбокім усе, хто на той час сядзеў, а гэта небясьпечныя рэцыдывісты, расказвалі, што тыя падзеі прымусілі іх істотна пахвалявацца. Бо калёнію акружылі БТР і пры першай жа адмашцы яны б зраўнялі гэтую калёнію зь зямлёй. Я ведаю, што ў іх ёсьць такое ўказаньне, калі вельмі небясьпечны рэцыдывіст – а на турэмны рэжым часта накіроўвалі паводле 21 артыкулу – сацыяльна небясьпечны для грамадзтва. І калі нейкая вайна ці ваеннае становішча, гэту катэгорыю асобаў ліквідуюць. Хоць гэта нідзе не прапісана, аднак пра гэта ўсе ведаюць».
Андрэй мяркуе, што ў турмах большасьці постсавецкіх краін існуе так званае негалоснае правіла адносна ліквідацыі асабліва небясьпечнага кантынгенту вязьняў падчас надзвычайнай сытуацыі.
Гісторыі ад астрожнікаў у новай праграме пракамэнтуе гісторык Ігар Кузьняцоў.
Сярод іншых тэмаў:
У эфіры ў суботу, 27 жніўня

- Сындром прызвычайваньня да несвабоды – гартаючы пошту
- Ці варта баяцца асуджаных жанчын? Апытаньне на вуліцах Гомеля
- “Пакараньне ежай” або ці перажылі б кіраўнікі краіны турэмны абед?
У эфіры ў суботу, 27 жніўня