Пра абвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 г. прыгадвае дэпутат Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Юры Беленькі.
Беленькі: Калі першы дзень сэсіі пачаўся менавіта з гаворкі пра путч, пра тое, ці можа Дземянцей быць старшынём, пра падтрымку хунты з боку пэўных асобаў і структур на Беларусі, то ўжо ў другі дзень гаворка больш ішла пра тое, як нам надаць статус Канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб Незалежнасьці.
І нават калі паглядзець ня толькі зьмест выступаў, найперш, канечне, Зянона Пазьняка (быў ужо даклад ягоны першы, ужо 24, і паўторны выступ ужо 25-га), то можна заўважыць па духу, па зьмесьце, што ўсё ж такі калі першы даклад моцна чапляў “путч”, то другі выступ быў ужо выключна накіраваны на тое, як нам дасягнуць незалежнасьці.
Другі выступ Пазьняка, я б сказаў, гэта ўвогуле фэнамэнальная рэч. Я памятаю свае адчуваньні ў залі Вярхоўнага Савету. Калі Пазьняк, адчуўшы, што мы даціснулі вось гэтую камуністычную бальшыню тым, што большая частка яе прадстаўнікоў была ў пэўнай ступені завязаная ў гэты путч, то Пазьняк прапанаваў ім выйсьці. Ён нават ужыў такі зварот да іх, як “шаноўныя калегі”. Згадаў пра тое, што маладая расейская дэмакратыя больш падобная да “імпэрскай”, яна ідзе ў гэтым накірунку. Трошкі прыпалохаў Ельцыным. І пасьля гэтага для многіх з нас быў даволі нечаканы выступ аднаго з актыўных прадстаўнікоў большасьці камуністычнай Мачуленкі, які сказаў фразу, якая была там проста, як гром для многіх. Ён сказаў прыблізна так: “Вы ведаеце, спадары дэпутаты, а спадар жа Пазьняк мае рацыю. Нам трэба стопрацэнтова падтрымаць дэпутата Пазьняка”. Гэта такі момант, які не забываецца.
Можа, на сёньняшні дзень дзіўна прагучыць, але некаторыя дэпутаты, кшталту Булахава, і яшчэ некаторыя, яны аказаліся больш рэакцыйнымі, чым нават гэтая камуністычная намэнклятура. Яны сталі прыдумляць нейкія юрыдычныя зачэпкі, казаць, што мы ня можам зараз вось проста так узяць і надаць статус Канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб незалежнасьці…Нагадаю, што перад пачаткам сэсіі Пазьняк сказаў такую фразу: “У нас ёсьць прыблізна тры дні. Вось калі мы за гэтыя тры дні зробім сваю справу – зробім Беларусь незалежнай, то зробім. Калі не – то потым гэта наўрад ці ўдасца. Наступныя падзеі потым паказалі. Калі мы – а гэта была канстытуцыйная большасьць – прагаласавалі, надалі Дэклярацыі статус Канстытуцыйнага закону, замацавалі гэта ўсё юрыдычна, сапраўды праз некалькі дзён многія камуністы (ім прыйшоў сыгнал з Масквы), у асноўным гэта вэтэранская арганізацыя, наколькі я памятаю, была, выказвалі такія меркаваньні – а як бы гэта ўсё “адкруціць” назад. Але адкруціць назад ужо было немагчыма, бо гэта таксама была патрэбная канстытуцыйная большасьць – дзьве траціны дэпутатаў, і канечне, мы ўжо нават Дэмклюбам блякавалі такую магчымасьць.
Канечне, засталося на ўсё жыцьцё адчуваньне 25 жніўня. Мы прагаласавалі за наданьне статусу сувэрэннай нашай дзяржаве, гэта ўжо было пасьля васьмі гадзін вечара. Гэта была нядзеля. Вось мы разумеем, што гэта такое, бо Фронт прыняў рашэньне яшчэ, у траўні 1990-га году аб тым, што наш стратэгічны шлях -- здабыць незалежнасьць, сувэрэнітэт Беларусі. Мы ішлі да гэтага, мы ўсё гэта рабілі. На пачатку на нашыя прапановы ўвогуле было галасоў 40 было ў Вярхоўным Савеце. І вось мы гэта зьдзейсьнілі. Мы зрабілі тое, за што біліся і аддавалі жыцьці нашыя продкі, -- за незалежнасьць дзяржавы. І вось мы гэта зрабілі, мы выходзім на плошчу.. Вы можаце сабе ўявіць, якія нашыя пачуцьці былі. На ўсё жыцьцё засталося такое таксама адчуваньне – я вось выходжу, ужо нейкія прыцемкі былі, езьдзіць транспарт, ходзяць людзі… На плошчы нас, канечне, сустракалі, але я так далей паглядзеў, думаю, людзі не разумеюць, што зараз адбылося некалькі хвілін таму – для нашага народу, для нашай дзяржавы. Потым, канечне, выступы – на плошчы, на мітынгу – вельмі эмацыйныя, вельмі натхнёныя, ад сэрца, душы. Сапраўды, я б сказаў, адчуваньне шчасьця было…
Ну а пасьля гэтага адразу ўключыліся, каб пачаць ствараць усе інстытуцыі незалежнай дзяржавы. Максымальна, што мы маглі тады, апазыцыя, мы карысталіся тады стратэгічным нашым посьпехам. І камуністы, можна сказаць, тады ў фарватэры ішлі – яны нават моцна тады не супраціўляліся. Нам удалося тады многія-многія рэчы, неабходныя для існаваньня незалежнай дзяржавы юрыдычна замацаваць, прыняць у якасьці законаў, пастаноў.