Пра аднаўленьне незалежнасьці Беларусі 25 ў жніўня 1991 г. Прыгадвае дэпутат Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Алесь Шут.
Шут: Калі путч пачаўся, у той дзень я быў за межамі Беларусі, але адразу прыехаў.
Абуральныя былі паводзіны і нашых камуністаў, і абуральныя былі паводзіны Малафеева -- ў той час першага сакратара ЦК Беларусі. Ён выйшаў на трыбуну, дык дэпутаты прыйшлі да трыбуны і яго адтуль сагналі. Памятаю, што было вырашана пытаньне аб тым, каб Дэклярацыю аб незалежнасьці Беларусі прыняць як канстытуцыйны закон. І гэта было прынята.
На плошчы людзі былі. Яны прынесьлі сьцягі. Дарэчы, у мяне як раз ёсьць той сьцяг, які мы вывесілі з пакою нашай апазыцыі. Тады яшчэ ня быў прыняты бел-чырвона-белы сьцяг. Я выйшаў на плошчу і кажу хлопцу: “Дай сьцяг, мы вывесім”. Хлопец даў мне гэты сьцяг, мы вывесілі яго, і было бачна, у якім пакоі апазыцыя засядае.