23 жніўня, у Дзень памяці ахвяраў таталітарызму ў Эўропе, з Менску ў Катынь выправілася трэцяя беларуская пілігрымка, каб ушанаваць беларускіх ахвяраў Катыні.
Паездка арганізаваная Рухам салідарнасьці "Разам" і Рухам "За свабоду". У складзе дэлегацыі – беларускія гісторыкі, навукоўцы, грамадзкія дзеячы, журналісты, сьвятары.
Гісторык Ігар Кузьняцоў адзначыў, што рэзалюцыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ад 2009 году, у якой быў абвешчаны 23 жніўня, у гадавіну падпісаньня пакут Молатава-Рыбентропа, агульнаэўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, у Беларусі фактычна ігнаруецца. Пункты рэзалюцыі пра ўшанаваньне памяці ахвяраў, адкрыцьцё архіваў ды іншыя не выконваюцца беларускімі ўладамі.
Паводле Кузьняцова, за ўвесь час незалежнасьці, у Беларусі не была абароненая ніводная дысэртацыя на тэму масавых рэпрэсіяў сталінізму. У той час як у Расеі абаронена каля 30 дысэртацыяў на гэтую тэму.
Беларускі КДБ працягвае ўтрымліваць у таямніцы гэтай званы "Беларускі сьпіс Катыні".
Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў быў уведзены рэзалюцыяй Эўрапейскага парлямэнту 2 красавіка 2009. Эўрапарлямэнт пастанавіў, што гэты дзень будзе адзначацца 23 жніўня, у гадавіну падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа ў Маскве. 3 ліпеня 2009 году рэзалюцыю ў падтрымку адзначэньня памяці па ахвярах таталітарных рэжымаў у дзень 23 жніўня прыняла Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).
Фотарэпартаж з Катыні – на нашым сайце пазьней.