Аўтамабіль з праваабаронцамі і журналістамі, якія накіроўваліся ў Смаргонь на разгляд справы Юрыя Лінгі, тройчы спынялі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паведаміў дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы "Плятформа" Андрэй Бандарэнка.
Паводле яго слоў, сёньня ў 12.00 у райцэнтры пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Юрыя Лінгі, сьведкі зьбіцьця ў глыбоцкай калёніі (Віцебская вобласьць). Ён абвінавачваецца ў расьпіваньні сьпіртных напояў у грамадзкім месцы. Падчас затрыманьня 15 жніўня ён быў зьбіты, і яму давялося выклікаць хуткую дапамогу.
Па дарозе ў Смаргонь машыну з журналістамі спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія рухаліся ім насустрач. "Усё адбылося як у баявіку: машына ДАІ разьвярнулася і з уключанымі мігалкамі стала даганяць машыну з журналістамі", — сказаў Бандарэнка.
Паводле яго слоў, міліцыянэры растлумачылі, што прасьледавалі машыну, бо нібыта адзін з пасажыраў не выкарыстаў рэмень бясьпекі. Заадно яны праверылі дакумэнты ў адваката Лінгі.
"Праз 20 кілямэтраў машыну зноў спынілі для праверкі дакумэнтаў і мякка намякнулі, што ехаць ня варта… Тое ж самае ім сказалі супрацоўнікі ДАІ, спыніўшы машыну трэці раз для праверкі... фіранак на вокнах мікрааўтобуса", — сказаў Бандарэнка.
"Як трэба баяцца сваёй подласьці і дурасьці, каб марнаваць гэтулькі дзяржсродкаў на цкаваньне сьведак і праваабаронцаў, — пракамэнтаваў падзеі Андрэй Бандарэнка. — Мы хочам парадаваць начальніка Смаргонскага РАУС, што зьвярнуліся ў міжнародныя структуры, і ён сам хутка можа паўстаць перад судом".