Беларусь выходзіць з праекту па асваеньні нафтавага радовішча Джафэйр у Іране. У чым прычына правалу гэтага шырока разрэклямаванага амбіцыйнага праекту? На гэтае пытаньне адказвае экспэрт у справах Блізкага Ўсходу Сяргей Богдан.
Богдан: Там з самага пачатку было шмат праблемаў. Беларускі бок стараўся ні за што не плаціць сваімі грашыма, доўга імкнуліся знайсьці зьнешнюю крыніцу фінансаваньня, што дзівіла іранскі бок, бо ўся ідэя палягала ў тым, каб нехта ўклаў грошы ў распрацоўку гэтага радовішча.
Другая праблема палягала ў тым, што Беларуснафта, ведаючы, як працаваць на постсавецкай прасторы, мела праблемы з тым, каб адаптавацца да іранскіх умоваў. У Іране шмат цэнтраў прыняцьця рашэньняў. Людзі з адной палітычнай групоўкі, зь якімі вы дамовіліся сёньня, заўтра могуць там ужо нічога не кантраляваць.
Не зусім зразумела, з кім пра што дамаўляцца і хто што будзе выконваць.
Апроч таго, было і шмат іншых момантаў. Беларусь пачала пагражаць зачыніць завод па вытворчасьці аўтамашын "Саманд" і справа ідзе да таго, што зачыніць. Для Ірану гэта быў праект прэстыжу да пэўнай ступені. Усе СМІ ў Іране прамаўчалі пра заяву першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі, што гэты завод Беларусі непатрэбны і лепш яго аддаць кітайцам. Іранцы спадзяваліся, што гэты завод у Беларусі стане выхадам на рынак СНД, "Саманд" - прадмет нацыянальнага гонару яшчэ з шахскіх часоў.
І ў адказ на адмову Менску ад гэтага праекту можна было чакаць, што Тэгеран спыніць іншы, прэстыжны для беларускага боку праект - па здабычы нафты ў Іране.
Іран даўно выказваў незадаволенасьць тым, як робяцца справы зь Беларусьсю. Яшчэ пазалетась іранскі пасол у Беларусі, выступаючы на круглым стане ў Тэгеране, вельмі крытычна казаў пра эфэктыўнасьць адміністрацыйнай сыстэмы ў Беларусі.
Дракахруст: Сяргей, а ня мог быць разрыў кантракту насамрэч ініцыятывай Менску, спробай палагодзіць адносіны са Злучанымі Штатамі? У траўні "Беларуснафта" патрапіла пад амэрыканскія санкцыі менавіта з-за кантракту з Іранам.
Богдан: Гэтая вэрсія мае права на існаваньне. Але мне больш верагоднай падаецца вэрсія, што гэта помста іранцаў за закрыцьцё праекту з "Самандам". Хаця як праект "Саманд" ня быў прыбытковым для Ірану, гэтак і нафтавы праект ня быў надта прыбытковым для Беларусі. Таму цалкам магчыма, што і беларускі бок на пэўным этапе вырашыў так зрабіць. Апошнім часам людзі з адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі вельмі крытычна адгукаліся наконт дзейнасьці іранцаў у Беларусі. Напрыканцы варта сказаць, што ўся Ўсходняя Эўропа, уключна зь Беларусьсю, мае толькі адно выйсьце з расейскай манаполіі на пастаўку энэрганосьбітаў, гэта дастаўка іх з Блізкага Ўсходу. Гэта магчыма ўжо сёньня. Газавыя трубы працягнутыя яшчэ пры шаху да Баку, нафтавыя трубы выходзяць ужо на ўзьбярэжжа Чорнага мора. Іранскі рэжым, маючы канфлікт з ЗША, стварае палітычную праблему, якая не дазваляе працягваць гэты транзыт далей і рабіць маштабныя пастаўкі ва Ўсходнюю Эўропу. Але ўжо і цяпер тэхнічна гэта магчыма.