Генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт заявіў сёньня на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі, што вінаватыя ў перадачы дадзеных з банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага шэраг супрацоўнікаў пракуратуры, якія не выконвалі належным чынам свае службовыя абавязкі, звольненыя з пасадаў.
Паводле Сэрэмэта, звольненыя кіраўнік дэпартамэнту міжнароднага супрацоўніцтва Кшыштаф Каршніцкі і ягоная намесьніца Анна Вісьнеўская.
Сэрэмэт: “Я спадзяюся, што гэтыя рашэньні прадухіляць выкананьне такіх запытаў і паспрыяюць ачыстцы сытуацыі, зь якой мы маем цяпер дачыненьне.”
Генпракурор Польшчы таксама сказаў, што яму “па-чалавечы вельмі прыкра за тое, што здарылася”. Паводле ягоных словаў, сёлета зь Менску прыйшлі два запыты ў справе банкаўскіх рахункаў, прычым другі таксама быў “у справе асобы, якая зьвязаная з апазыцыйнай дзейнасьцю”, але ў выпадку яе пракуратура Польшчы запыт не задаволіла.
Напрыканцы мінулага тыдня, калі аказалася, што Генпракуратура перадала афіцыйнаму Менску інфармацыю ў справе Бяляцкага, практычна ўсе найбольш важныя палітыкі краіны моцна скрытыкавалі гэты крок.
Прэм’ер-міністар Дональд Туск назваў тое, што адбылося “дурнотаю, а не некампэтэнтнасьцю”, а лідэр буйнейшай апазыцыйнай партыі “Права і справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі заклікаў да грунтоўнай рэформы генпракуратуры, запрапанаваўшы вярнуць кантроль над пракуратурай міністру юстыцыі. Паводле Качыньскага, гэта дазволіла б, сярод іншага, пазьбегнуць падобных выпадкаў.
У выніку нядаўняй рэформы міністар юстыцыі перастаў быць адначасова і генэральным пракурорам – пракуратура сталася незалежнай ад ураду.
Між тым прадстаўнік ураду, міністар Павал Грась адзначыў раней, што МЗС Польшчы ў студзені сёлета папярэджваў пракуратуру аб тым, што падобныя сытуацыі могуць мець мейсца ды заклікаў грунтоўна правяраць запыты афіцыйнага Менску ды праводзіць кансультацыі па іх са зьнешнепалітычным ведамствам. Гэта пераказаў сваім падначаленым і генпракурор Анджэй Сэрэмэт.
“Я расчараваны пазыцыяй некаторых супрацоўнікаў пракуратуры, якія не выканалі мае даручэньні”, - адзначыў Сэрэмэт.
Паводле генпракурора, цяпер па ўсіх запытах беларускага боку будуць праводзіцца кансультацыі з МЗС Польшчы.

Я расчараваны пазыцыяй некаторых супрацоўнікаў пракуратуры, якія не выканалі мае даручэньні