Мы папрасілі Дауда Хатака, калегу з пакістанскай службы нашага радыё, даць нам інфармацыю пра дзьве тэрарыстычныя арганізацыі, Тэгрык-э-Талібан Пакістан і Ляшкар-э-Тэйба, якія згадваюцца ў кантэксьце апублікаваных у інтэрнэце дакумэнтаў аб меркаванай продажы беларускай зброі гэтым пакістанскім групоўкам.
Хатак: Тэгрык-э-Талібан – гэта групоўка пакістанскага Талібану, якая ўзьнікла ў 2005 годзе. Яна складаецца зь дзевяці групаў баевікоў. Некаторыя зь іх змагаюцца супраць пакістанскага ўраду, а некаторыя – супраць міжнародных вайсковых сілаў у Аўганістане. Усе яны аб’яднаныя пад назвай Тэгрык-э-Талібан Пакістан. Пачаткова Тэгрык-э-Талібан Пакістан быў засяроджаны на баявых дзеяньнях у Аўганістане, але цяпер некаторыя з групаў змагаюцца супраць урадавых сілаў у Пакістане, дзе яны хочуць увесьці сыстэму ўлады, абапертую на ісламе. Яны выкарыстоўваюць розныя гвалтоўныя сродкі ў гэтай барацьбе: кропкавыя забойствы, бомбавыя атакі самагубцаў, падрываньне транспарту на дарогах, атакі супраць пакістанскай арміі, атакі супраць палітычных лідэраў і звычайных цывільных асобаў.
Што тычыцца Ляшкар-э-Тэйба, гэтая адна з групаў, якія засяроджваюцца галоўным чынам на Кашміры, за які змагаюцца Пакістан зь Індыяй. Але ў апошніх гадах былі таксама паведамленьні, што Ляшкар-э-Тэйба пачала дзейнічаць і па-за Пакістанам, хоць яе дзеяньні наогул засяроджваюцца на Індыі.
Максімюк: Паводле згаданых дакумэнтаў, гэтыя групоўкі маглі заплаціць беларускаму боку каля 20 мільёнаў эўра за меркаваныю пастаўкі зброі. Адкуль у іх такія грошы?
Хатак: Цяжка сказаць, адкуль у іх ажно столькі грошай. Але, гледзячы на стыль і характар іх дзеяньняў, можна сказаць, што грошы яны здабываюць, напрыклад, выкупамі за выкрадзеных людзей. Некаторыя з гэтых групаў маюць сувязі з Аль-Каідай і атрымоўваюць грошы праз каналы гэтай арганізацыі, ад яе замежных прыхільнікаў у арабскіх краінах, а магчыма, што і ад урадаў некаторых краінаў. Ну і некаторыя заможныя людзі ў Пакістане і Аўганістане падтрымліваюць гэтыя групы. Карацей, яны маюць грошы з розных крыніцаў. Але тое, на чым яны па-відавочнаму зарабляюць у Пакістане – гэта выкраданьні людзей або накладаньне «падаткаў» на людзей і на транспарт на дарогах, якія ідуць праз тэрыторыі іх плямёнаў.
Максімюк: Як вялікую праблему гэтыя групоўкі ствараюць для пакістанскага ўраду?
Хатак: Я ня думаю, што гэтыя групы маюць магчымасьці скінуць урад у Пакістане. Пакістан мае вельмі моцную і добра арганізаваную армію. Але я магу сказаць, што Тэгрык-э-Талібан стварае шмат праблемаў для пакістанскай арміі і пакістанскага ўраду. Што тычыцца Ляшкар-э-Тэйба, дык яна наогул лічыцца праўрадавай групоўкай. Яна не займаецца тэрарыстычнымі атакамі супраць пакістанскай арміі ці пакістанскага ўраду. А вось у Тэгрык-э-Талібан, як я ўжо казаў, дзевяць розных груп, і там няма поўнай каардынацыі. Некаторыя з гэтых групаў змагаюцца з пакістанскім урадам і атакуюць пакістанскую армію. Нельга сказаць, што яны кантралююць нейкую тэрыторыю поўнасьцю, але можна сказаць, што ў некаторых месцах сваёй племянной тэрыторыі яны ствараюць сур’ёзныя праблемы. І яны могуць атакаваць урадавыя сілы ня толькі на гэтай тэрыторыі, але і ў самым Ісламабадзе.
Пачаткова Тэгрык-э-Талібан Пакістан быў засяроджаны на баявых дзеяньнях у Аўганістане, але цяпер некаторыя з групаў змагаюцца супраць урадавых сілаў у Пакістане
Хатак: Тэгрык-э-Талібан – гэта групоўка пакістанскага Талібану, якая ўзьнікла ў 2005 годзе. Яна складаецца зь дзевяці групаў баевікоў. Некаторыя зь іх змагаюцца супраць пакістанскага ўраду, а некаторыя – супраць міжнародных вайсковых сілаў у Аўганістане. Усе яны аб’яднаныя пад назвай Тэгрык-э-Талібан Пакістан. Пачаткова Тэгрык-э-Талібан Пакістан быў засяроджаны на баявых дзеяньнях у Аўганістане, але цяпер некаторыя з групаў змагаюцца супраць урадавых сілаў у Пакістане, дзе яны хочуць увесьці сыстэму ўлады, абапертую на ісламе. Яны выкарыстоўваюць розныя гвалтоўныя сродкі ў гэтай барацьбе: кропкавыя забойствы, бомбавыя атакі самагубцаў, падрываньне транспарту на дарогах, атакі супраць пакістанскай арміі, атакі супраць палітычных лідэраў і звычайных цывільных асобаў.
Што тычыцца Ляшкар-э-Тэйба, гэтая адна з групаў, якія засяроджваюцца галоўным чынам на Кашміры, за які змагаюцца Пакістан зь Індыяй. Але ў апошніх гадах былі таксама паведамленьні, што Ляшкар-э-Тэйба пачала дзейнічаць і па-за Пакістанам, хоць яе дзеяньні наогул засяроджваюцца на Індыі.
Максімюк: Паводле згаданых дакумэнтаў, гэтыя групоўкі маглі заплаціць беларускаму боку каля 20 мільёнаў эўра за меркаваныю пастаўкі зброі. Адкуль у іх такія грошы?
гледзячы на стыль і характар іх дзеяньняў, можна сказаць, што грошы яны здабываюць, напрыклад, выкупамі за выкрадзеных людзей
Хатак: Цяжка сказаць, адкуль у іх ажно столькі грошай. Але, гледзячы на стыль і характар іх дзеяньняў, можна сказаць, што грошы яны здабываюць, напрыклад, выкупамі за выкрадзеных людзей. Некаторыя з гэтых групаў маюць сувязі з Аль-Каідай і атрымоўваюць грошы праз каналы гэтай арганізацыі, ад яе замежных прыхільнікаў у арабскіх краінах, а магчыма, што і ад урадаў некаторых краінаў. Ну і некаторыя заможныя людзі ў Пакістане і Аўганістане падтрымліваюць гэтыя групы. Карацей, яны маюць грошы з розных крыніцаў. Але тое, на чым яны па-відавочнаму зарабляюць у Пакістане – гэта выкраданьні людзей або накладаньне «падаткаў» на людзей і на транспарт на дарогах, якія ідуць праз тэрыторыі іх плямёнаў.
Максімюк: Як вялікую праблему гэтыя групоўкі ствараюць для пакістанскага ўраду?
Што тычыцца Ляшкар-э-Тэйба, дык яна наогул лічыцца праўрадавай групоўкай. Яна не займаецца тэрарыстычнымі атакамі супраць пакістанскай арміі ці пакістанскага ўраду