Шушкевіч: Бяляцкі быў небясьпечны для ўлады

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў арышт кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага:

"Думаю, што ён стаў папярок горла нашай уладзе. Як чалавек, які выводзіць на чыстую ваду тых махінатараў, якія робяць выгляд, што ў нас гэта робіцца па законе, а насамрэч гэта робіцца насуперак прынцыпам, якія запісаны ў нас у канстытуцыі. А ў нас у канстытуцыі запісана і дэмакратыя. Бяляцкі рабіў маніторынг, натаваў гэта. І быў небясьпечны для ўлады. Таму яны адшукалі спосаб забраць яго ў няволю. Я ў вялікай роспачы ад гэтага".