Прамаўляючы перад вернікамі падчас урачыстага асьвячэньня адноўленага алтара гарадзенскай катэдры, ксёндз-пробашч Ян Кучынскі зазначыў, што алтар сёньня вяртаецца ня толькі да вернікаў, да гораду, а і да ўсяе Эўропы, бо падобнага ў Эўропе не існуе.
Ад самай раніцы ў фарным касьцёле шмат людзей. Старэйшая спадарыня, якая сядзіць на лаве ў касьцёле, распавядае, што імша доўжылася цэлую ноч, і гэтая ноч, зь яе слоў, праляцела як хвілінка. Настрой у яе дагэтуль узрушаны, сьвяточны.
Спадарыня: "Гэта такі важны дзень, нібыта мы сёньня нарадзіліся. Я цэлую божую ноч тут правяла і спаць не хацела. Гэта для нас, вернікаў, найгалоўнейшы дзень…".
Узрушаны сёньня і ксёндз-пробашч касьцёла Ян Кучынскі. Журналісты задаюць яму шмат пытаньняў. Ён апавядае, што касьцёл рэстаўраваўся ў чатыры этапы: абсьледаваньне ўсяго алтара і ягонага стану, адбудова згарэлай часткі алтара і ўсяе пабудовы, калярыстыка і ўрэшце — пазалота.
Асабліва дзякуе ксёндз-пробашч міністэрствам культуры Польшчы і Беларусі, якія, зь яго слоў, прызначылі навуковых кіраўнікоў рэстаўрацыі, правялі вялікую дасьледніцкую працу і таксама дапамаглі як фундатары.
Вельмі цёпла кажа пробашч пра тых, хто непасрэдна выконваў працы: пра сталяра Вячаслава Алешчыка з Горадні, майстра-разьбяра з Воранава Казіміра Місюру і ягонага сына Ігара, пра Паўла Нячмірава, які дапамагаў выточваць разьбу. Ён таксама зазначае, што апошні раз алтар рэстаўраваўся ў 1900 годзе, але ніколі ня быў такі, як цяпер.
Кучынскі: "Увесь алтар гэтым разам нават прамазалі супрацьпажарнымі сродкамі, якія таксама абароняць яго ад розных насякомых. Нам дапамаглі ў гэтым супрацоўнікі МНС, дасталі неабходныя сродкі".
Побач з касьцёлам сустракаю вядомую гарадзенскую пісьменьніцу Дануту Бічэль, у яе таксама сьвеціцца твар ад радасьці.
"Я сапраўды адчуваю, што гэта мой касьцёл, што яго зрабілі нашы продкі. Я вось цяпер ішла і гаварыла ружанец за тых, хто жыў у 18 стагодзьдзі, што яны тут былі. Цудоўныя людзі, бо дрэнныя людзі ніколі б не змаглі збудаваць такі шэдэўр архітэктуры".
Майстар-разьбяр Казімір Місюра распавядае, што праца давалася няпроста, шмат даводзілася вывучаць дадатковых матэрыялаў, каб захаваць стыль аўтара Ёгана Шміта, які зрабіў алтар у 18 стагодзьдзі.
"Сапраўды, гэта выдатны мастацкі твор, адчуваецца найвялікшае майстэрства. Ёган Шміт, дарэчы, працаваў са сваімі вучнямі. Яны рабілі як бы ў адной танальнасьці, вельмі адчуваецца адна рука, гэта значыць — вельмі прафэсійная школа".
Самы вялікі, вышынёю каля 20 м, барочны алтар у Рэчы Паспалітай быў створаны ў 1736—1737 гадах майстрам-разьбяром Ёганам Шмітам паводле праекту Хрыстофэра Пойкера з Каралеўца (цяперашняга Калінінграду). Архітэктурная канструкцыя ня мае сабе падобных. У двух ярусах паміж дынамічна згрупаванымі дваццацьцю калёнамі зьмешчаныя 22 драўляныя скульптуры сьвятых. У цэнтры ўзвышаецца скульптура Хрыста, якія дабраслаўляе прапаведніка Францішка Ксавэрыя і ўсіх прысутных у храме.
Пяць гадоў таму алтар амаль цалкам згарэў пры пажары, які, паводле афіцыйнай вэрсіі, здарыўся ад кароткага замыканьня.
Паводле абмераў зьнішчаную канструкцыю нанава выканаў сталяр Вячаслаў Алешчык з Горадні. Над аднаўленьнем драўляных скульптураў сьвятых і складанага расьліннага дэкору працаваў майстар-разьбяр з Воранава Казімір Місюра з сынам Ігарам. Накладную разьбу дапамагаў выточваць Павал Нячміраў.