Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты за студзень—ліпень 2011 году. Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 сьнежня 2010 году і 31 ліпеня 2011 году.
У пяцёрку краін, дзе даляр падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 65,27% (з 3.000 да 4.958 рублёў), Таджыкістан — на 7,02% (з 4,4031 да 4,7121 самоні), Узбэкістан — на 5,18% (з 1.640 да 1.724,94 сума), Украіна — на 0,12% (з 7,9617 да 7,9712 грыўны) і Армэнія — на 0,01% (з 363,44 да 363,48 драма).
У Туркмэністане курс даляра не зьмяніўся (2,85 маната).
Амэрыканская валюта патаньнела ў Казахстане — на 0,92% (са 147,50 да 146,14 тэнге), Азэрбайджане — на 1,42% (з 0,7979 да 0,7866 маната), Кыргызстане — на 5,32% (з 47,0992 да 44,5952 сома), Малдове — на 6,17% (з 12,1539 да 11,4045 лея), Эстоніі — на 6,29% (з 0,7484 да 0,7013 эўра), Грузіі — на 6,65% (з 1,7728 да 1,6549 лары), Літве — на 7,84% (з 2,6099 да 2,4052 літа), Латвіі — на 8,41% (з 0,535 да 0,49 лата) і Расеі — на 9,18% (з 30,4769 да 27,6796 рубля).
У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсьць свая валюта, курс даляра павялічыўся з пачатку году на 1,96% (з 10,2 да 10,4 рубля).
У 2010 годзе Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты (на 4,79%), у 2009 годзе — першае (на 30,14%), у 2008 годзе — дзявятае (на 2,33%).