Зьміцер Бандарэнка ідзе на папраўку. Дзьмітрыю Вусу не перадаюць лекі. Да Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адвакатку. Жонка Аляксандра Атрошчанкава і родныя Ільлі Васілевіча толькі што вярнуліся з кароткатэрміновага спатканьня.
Сёньня адвакатка Мар'яна Сямешка прыехала ў Горацкую калёнію, каб наведаць свайго падабароннага Зьмітра Дашкевіча, якога ўжо трэці раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Але яе не пусьцілі. Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка, якая была побач з адвакаткай і размаўляла з кіраўніцтвам калёніі, распавяла:
"Намесьнік начальніка Горацкай калёніі па рэжымна-апэратыўнай працы Аляксандар Лапатка заявіў спадарыні Сямешцы, што пабачыць Дашкевіча ёй не дазваляе — з той прычыны, што зьняволены знаходзіцца ў ШЫЗА. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня гэта абсалютная бязглузьдзіца, бо адвакат, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, мае права бачыць свайго падабароннага без абмежаваньня ў часе і месцы, а да таго ж — у канфідэнцыйнай абстаноўцы".
Зьміцер Бандарэнка пасьля складанай апэрацыі на хрыбетніку папраўляецца. Ён па-ранейшаму ў пятым клінічным шпіталі, распавяла ягоная жонка Вольга:
"Я яго сёньня ўбачыла, ён ужо ўставаў. Размаўляла зь лекарам СІЗА, запыталася, калі яны Дзіму забяруць. Лекар адказала, што самі яны яго не забяруць, а толькі тады, калі яго аддадуць са шпіталя. А раней і мне, і Зьмітру казалі, што ў пятніцу яго ўжо вернуць у СІЗА. І гэта вельмі радуе. Цяпер мы перажываем за рэабілітацыю, каб яму далі аднавіцца. Таму што вельмі шмат проціпаказаньняў: сядзець два месяцы нельга, толькі ляжаць і хадзіць, хадзіць няшмат. Патрэбна фізіятэрапія, якой няма ў калёніі".
На пачатку ліпеня Дзьмітрыя Вуса прывезьлі з Магілёўскай калёніі на "Валадарку", дзе ў яго рэзка пагоршылася здароўе. Ягоная жонка спадарыня Яўгенія спадзяецца, што ў пятніцу яе мужа перавядуць з "Валадаркі" ў Магілёўскую калёнію, бо тут вельмі дрэнныя ўмовы:
"Пяцёх вязьняў перавялі ў камэру, разьлічаную на чатырох, дзе чатыры ложкі — быццам бы іхную камэру фарбуюць. Там вельмі сьпякотна, не хапае паветра. У яго ціск узьняўся, сэрца баліць. Я на мінулым тыдні адправіла мэдыцынскую бандэролю зь лекамі, кардыёмагніл і лекі ад ціску. Дагэтуль яму нічога не перадалі. Пры гэтым самі лекары ніякай дапамогі не аказваюць".
Жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар'я Корсак толькі што вярнулася з калёніі "Віцьба-3", дзе мела доўгатэрміновае спатканьне з мужам:
"Спатканьне праходзіла, як Саша пажартаваў, у недарагім гатэлі з добрай аховай. Я вельмі рада была яго бачыць, аж з турмы выходзіць не хацелася, я б там з задавальненьнем засталася, толькі б зь ім быць... Саша вельмі схуднеў. Вядома, мы прывезьлі шмат ежы. Калі я пабачыла, як Саша глядзіць на гэтую ежу, шчыра кажучы, у мяне ўнутры ўсё сьціснулася... Мне вельмі не спадабалася вада — яна вельмі жорсткая, такое ўражаньне, што яе ня вельмі добра ачышчаюць. У нас была гарачая вада ў гэтым гатэліку, а ў іхным атрадзе яе ўвогуле няма. Увосень Саша зьбіраецца вучыцца ў ПТВ на дрэваапрацоўшчыка, таксама, я спадзяюся, ён будзе працягваць навучаньне ў ЭГУ".