У Беларусі створана ўрадавая міжведамасная камісія па ліквідацыі пагрозы затапленьня аднаго з руднікоў ААТ "Беларуськалій". Камісію ўзначаліў першага віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.
Як паведаміў намесьнік дырэктара дэпартамэнту па геалёгіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Ўладзімер Варакса, у склад камісіі увайшлі прадстаўнікі шэрагу органаў, у тым ліку Мінпрыроды і Міністэрства надзвычайных сытуацый. Камісія займаецца высьвятленьнем прычын падтапленьня і павінна распрацаваць меры яго ліквідацыі.
Падтапленьне шахты аднаго з руднікоў 2-га рудаўпраўленьня "Беларуськалію" расоламі, якія зьмяшчаюцца ў горнай пародзе, адбылося ў канцы чэрвеня. У цяперашні час расолы адпампоўваецца, іх прыток і хімічны склад стабільны. Завершана будаўніцтва часовых перамычак і пачата будаўніцтва капітальных збудаваньняў.
Камэнтуючы прычыны няштатнай сытуацыі, Варакса сказаў: "Папярэдне дапускаліся некалькі прыродных фактараў. Можа быць, іх некалькі – зьбег абставінаў, можа быць, адзін, а можа, наогул там нічога страшнага няма". Паводле яго слоў, ня выключана, што прычына падтапленьня – карставыя воды.
Варакса падкрэсьліў, што пры распрацоўцы падземных радовішчаў заўсёды прысутнічае "суб'ектыўны фактар", зьвязаны з будовай участку нетраў зямной кары. "Вывучыць кожны сантымэтар участку немагчыма, таму што выведка і вывучэньне каштавалі б у сотні разоў даражэй, чым здабыча карысных выкапняў", – сказаў ён.