Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні 20-годзьдзя наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай 27 ліпеня 1990 году.
У яго ўвайшлі прадстаўнікі пяці партый і рухаў — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін, намесьнік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, актывіст "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка і адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.
З нагоды юбілею з 25 жніўня па 19 верасьня яны правядуць шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх — навуковая канфэрэнцыя пра тое, што прынёс Беларусі сувэрэнітэт, выставы суполкі "Пагоня", творчыя конкурсы для моладзі, якая нарадзілася падчас існаваньня незалежнай дзяржавы, ускладаньне кветак на магілы дзеячаў Адраджэньня.
Сёньняшні дзень сябры аргкамітэту адзначылі тым, што зрабілі перадачы для палітвязьняў, зьняволеных у турме на Акрэсьціна. А 18-й гадзіне яны ўскладуць кветкі на магілы Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, а таксама да помнікаў Янку Купалу і Якубу Коласу.