Дзьмітрыю Вусу дазволілі прысутнічаць на разглядзе касацыйнай скаргі

Дзьмітры Вус

19 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйныя скаргі на прыгаворы Паўлу Севярынцу, Ірыне Халіп, Сяргею Марцалеву, Дзьмітрыю Вусу, Міколу Статкевічу, Аляксандру Класкоўскаму. Палітвязень Арцём Грыбкоў паведаміў, што яму не даходзяць лісты з волі, а ягоныя допісы блізкім людзям вяртаюцца назад. Сяргей Казакоў падтрымлівае сваякоў і ня мае намеру па вызваленьні зьяжджаць зь Беларусі. Яўген Сакрэт не чакае апраўдальнага прысуду, калі будзе разглядацца касацыйная скарга, і спадзяецца на хуткі перавод з карантыну ў калёнію.

Кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус, асуджаны на 5,5 гадоў турмы за акцыю пратэсту 19 сьнежня, атрымаў дазвол прысутнічаць у залі паседжаньня падчас разгляду ягонай касацыйнай скаргі. Аднак ці адбудзецца гэта насамрэч, невядома, паколькі няма пэўнасьці, ці выпісаны Дзьмітрый Вус з турэмнага шпіталю, кажа ягоная жонка Яўгенія Вус:

«Я ўчора ліст ад яго атрымала і ў ім пазначана, што ў яго іншая камэра зараз. Наколькі я памятаю, у яго было ці тое 34, ці то 35. Зараз жа я атрымліваю другі ліст з камэры 15. Тое, што яго перавялі ў іншую камэру, то гэта факт. Але ці перавялі ў камэры шпіталю ці ў СІЗА — вось гэта я ня ведаю. Піша, што атрымаў дазвол і будзе прысутнічаць у судзе».

30 ліпеня актывісты Берасьця плянуюць правесьці пікеты ў шэрагу гарадоў Беларусі ў падтрымку Мікіты Ліхавіда. За два месяцы ён пяты раз трапіў у карцэр з-за таго, што называе сябе незаконна асуджаным. Гэтым разам 21-гадовага Мікіту пакаралі карцэрам на 20 сутак і выйдзе ён 20 ліпеня. Маці палітвязьня Алена Ліхавід мяркуе, што сын не пакіне змаганьня:
Яго могуць перавесьці ў камэру закрытага тыпу, дзе могуць утрымліваць да паўгоду.

«Я зразумела, што Мікіта мяняць тактыку не зьбіраецца. І я настроіла сябе, што яго перавядуць у камэру закрытага тыпу, бо ў карцэры таксама ёсьць абмежаваньне па ўтрыманьні. Пасьля яго могуць перавесьці ў камэру закрытага тыпу, дзе могуць утрымліваць да паўгоду, а пасьля пераводзяць у турму».

Арцём Грыбкоў застаецца ў турме на вуліцы Валадарскага таксама ў чаканьні: 19 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйную скаргу на рашэньне суду першаснай інстанцыі, які асудзіў Арцёма на 4 гады зьняволеньня. Аднак на апраўдальны прыгавор палітвязень не спадзяецца і кажа, што гатовы адбываць прызначаны тэрмін. Пра гэта ў апошнім лісьце ён паведаміў сваёй дзяўчыне Сьвятлане. Гаворыць Сьвятлана Юранок:

«Як заўсёды: піша, што сьпёка невыносная. Хоча, каб хутчэй перавялі ў калёнію, а яго не пераводзяць. Спадзяваньняў у яго няма на тое, што нешта зьменіцца. Кажа, ну што — адседзім, рыхтуецца. Але маіх лістоў апошніх ён не атрымліваў — тры мае лісты апошнія мне вярнулі. Яны былі раскрытыя, прачытаныя. Што ім там не спадабалася — ня ведаю. Таксама і ягоныя два лісты яму вярталі. Гэта ён паведаміў мне ўжо ў апошнім лісьце з «Валадаркі».

Разгляду касацыйнай скаргі, прызначанага на 22 ліпеня, у Магілёўскай турме таксама чакае Яўген Сакрэт, асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня на 3 гады зьняволеньня. На гэтае доўгае знаходжаньне ў карантыне вязень наракае найбольш. Яўген Сакрэт таксама не спадзяецца на апраўдальны прысуд і чакае, каб яго хутчэй перавялі ў калёнію, паведаміла ягоная сястра Ірына Сакрэт:

«Агулам у яго нармальны настрой. Адзінае, што яго „дастала“ — гэта абмежаваная прастора ў карантыне. А ў астатнім ён ня скардзіцца ні на здароўе, ні на што іншае. Адзінае, што я дасылала яму бандэролю зь вітамінамі і былі клопаты з гэтым. Аказваецца — трэба было даслаць копіі нашых пасьведчаньняў аб нараджэньні, каб было відаць, што мы брат і сястра. Каб пацьвердзіць, што гэтая бандэроля менавіта ад сястры, а не ад няведама каго».
Я кажу яму: ты што?! Як так?! Беларусь з намі гэтак абышлася, гэтак нас пакрыўдзіла?! А ён кажа: ну вось так — яна мне патрэбная.

22 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Казакова — самага маладога палітвязьня, якому 19 год споўнілася ў лютым, калі юнак ужо знаходзіўся ў турме на Валадарскага. Цяпер Сяргей Казакоў у карантыне Бабруйскай турмы. Як і іншыя вязьні, гатовы адбываць прысуджаныя яму тры гады турмы і ў кожным разе ня мае намеру пакідаць Беларусь, кажа ягоная маці Ганна Казакова:

«Вельмі добра трымаецца — я зусім нават не чакала. Ён ня проста сам трымаецца, а і мяне яшчэ падтрымлівае, піша, каб не адчайваліся, каб не сумавалі, што ўсё будзе добра. Ён нас так аберагае, што мне падаецца, што нават праўду хавае. Калі на спатканьні я яму казала: Сярожка, давай, выходзь — паедзеш у любую краіну, паступіш вучыцца — усе дарогі адкрытыя. А ён кажа — не, мама, я ў Беларусі буду. Я кажу яму: ты што?! Як так?! Беларусь з намі гэтак абышлася, гэтак нас пакрыўдзіла?! А ён кажа: ну вось так — яна мне патрэбная».

Разам зь Сяргеем Казаковым і Яўгенам Сакрэтам разгляду касацыйнай скаргі 22 ліпеня чакаюць таксама Дзьмітрый Даронін, Сьцяпан Лобан, Віталь Мацукевіч і Алег Федаркевіч. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня яны асуджаныя на турэмнае зьняволеньне тэрмінам ад 3 да 3,5 гадоў.


дашлі ліст палітвязьню


Аляксандар Сяргеевіч Атрошчанкаў

2113000 Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, папраўчая калёнія № 3

Мікалай Мікалаевіч
Аўтуховіч

225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы-3, ІУ-5, атрад 13

Зьміцер Яўгенавіч
Бандарэнка

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1
Будзе накіраваны:
213105 г.Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Зьміцер Буланаў

213105 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Ільля Васілевіч

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Павал Юр'евіч
Вінаградаў

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20 папраўчая калёнія № 22

Дзьмітры
Іванавіч Вус

213105 г.Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 19

Алег Гнедчык

213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калёнія № 17

Арцём Фёдаравіч
Грыбкоў

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Будзе накіраваны:
213800 Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1 папраўчая калёнія № 2

Зьміцер Даронін

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Зьміцер Вячаслававіч Дашкевіч

213410 Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 папраўчая калёнія № 9

Зьміцер Дрозд

213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Папраўчая калонія № 2

Сяргей Казакоў

220030 г. Менск,
вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Аляксандар Аляксандравіч
Квяткевіч

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20 папраўчая калёнія № 22

Алесь Раманавіч
Кіркевіч

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Будзе накіраваны:
211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 папраўчая калёнія № 10

Аляксандар Аляксандравіч
Класкоўскі

213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калёнія № 17

Мікіта Юр'евіч
Ліхавід

211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10

Уладзімер Лобан

213004, Магілёўская вобл., Шклоўскі р-н, п. Маладзёжны, папраўчая калёнія № 17

Эдуард Лобаў

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калёнія № 22

Аляксандар Малчанаў

213105 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Віталь Мацукевіч

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Фёдар Рымавіч
Мірзаянаў

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Будзе накіраваны: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы»

Дзьмітрый Новік

213004 Магілёўская вобл., г.Шклоў
папраўчая калёнія № 17, брыгада 141

Васіль Пятровіч
Парфянкоў

211030 Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А, папраўчая калёнія № 8

Андрэй Міхайлавіч
Пратасеня

213800 Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калёнія № 2, атрад 7

Яўген Вадзімавіч
Сакрэт

213105 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Андрэй Алегавіч Саньнікаў

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1
будзе накіраваны:
211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10

Мікола Віктаравіч
Статкевіч

213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калёнія № 17

Алег Уладзімеравіч
Федаркевіч

212030 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, 3-ці км, папраўчая калёнія № 19

Уладзімер Мікалаевіч
Хамічэнка

212030 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3-ці км, папраўчая калёнія № 19

Уладзімер Мікалаевіч
Яроменак

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1


Адрасы пададзеныя паводле праваабарончага цэнтру «Вясна»

Арцём Грыбкоў

Арцём Грыбкоў

Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 году ў Карэлічах.

Вучыўся ў менскім каледжы лёгкай прамысловасьці.

Ні ў якіх партыях ня быў, не захапляўся палітыкай.

Працаваў у гандлёвым цэнтры «Гіпа» грузчыкам і прасаўшчыком гідраўлічнага прэса.

Затрымалі 19 сьнежня 2010. У СІЗА ў Жодзіне адбыў 10 сутак. 12 студзеня зь месца працы забралі ў СІЗА на Валадарскага. Потым вызвалілі і затрымалі другі раз, трымалі ў СІЗА КДБ.

Дзьмітры Вус

Дзьмітры Вус
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску.

Юрыст, завочна скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».

З 16 гадоў працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», пасьля будаўніком.

1999–2003 гг. Дэпутат Менскага гарсавету дэпутатаў.

2007 г. Таксама ішоў на дэпутата, але яго не зарэгістравалі.

2008 г. Вылучаўся на дэпутата ў Палату прадстаўнікоў.

2010 г. Удзельнічаў у мясцовых выбарах, але не прайшоў у Менгарсавет.

Ачольвае выдавецтва «Трывіюм».

Жанаты, мае двух сыноў.

Беспартыйны.

Мікіта Ліхавід


Мікіта Ліхавід
Нарадзіўся 27 траўня 1990 г. у Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Пасьля падзей 19 сьнежня, па словах кіраўніцтва факультэту, выключаны ня быў, але аўтаматычна трапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеўшы здаць адзін залік з-за арышту), аднаўленьне зь якога ў бліжэйшыя 1—2 гады наўрад ці магчымае. Хоць у той жа час хлопцу прыйшло афіцыйнае запрашэньне на сэсію.

Актывіст руху "За свабоду". Затрыманы 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці, асуджаны на 15-суткавы арышт. 23 студзеня пастанова аб арышце скасаваная. Мікіта зрабіўся абвінавачаным па справе аб падзеях на плошчы Незалежнасьці.

Сяргей Казакоў

Сяргей Казакоў
Нарадзіўся 12 лютага 1992 году ў Ленінагорску ў Расеі. Скончыў менскую сярэднюю школу № 85. Сур’ёзна захапляўся музыкай. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Быў затрыманы 27 студзеня ў якасьці падазраванага па справе аб масавых беспарадках. Выстаўлена абвінавачаньне па артыкуле 293 КК. Зараз пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага.

Яўген Сакрэт

Яўген Сакрэт
Нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. Выпускнік лесагаспадарчага факультэту Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Зьвестак пра яго сяброўства ў партыях і рухах няма, але гэта чалавек, які ніколі не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў-2010 быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.


Затрыманы 19 сьнежня, адбыў 10-суткавы арышт. Паўторнае затрыманьне адбылося, верагодней за ўсё, 17 студзеня 2011 г., калі Яўген не прыйшоў да сваякоў начаваць. Праз тры дні ў іх дом прыйшлі зь ператрусам. Яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).