Журналісты накіравалі зварот у Генэральную пракуратуру з прычыны шматлікіх фактаў іх затрыманьняў, арыштаў і зьбіцьця падчас акцый "маўклівага пратэсту".
Паводле БАЖ, у канцы чэрвеня-пачатку ліпеня па ўсёй Беларусі падчас вулічных акцый было затрымана болей за 70 журналістаў, зь іх некалькі чалавек нават пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі, хаця выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. БАЖ у заяве адзначае, што затрыманьні журналістаў праводзілі людзі ў цывільным, якія не называліся, а таксама, што падчас затрыманьняў шмат журналістаў былі зьбітыя, шмат каму пашкодзілі прафэсійную апаратуру. Такія дзеяньня журналісты лічаць незаконнымі і просіць пракуратуру правесьці праверку і пакараць тых, хто парушаў закон у дачыненьні да журналістаў.
Усяго пад зваротам падпісалася болей за 30 журналістаў, якія пацярпелі ад дзеяньняў невядомых праваахоўнікаў падчас акцый "маўклівага пратэсту". 13 ліпеня зварот перадаў у Генэральную пракуратуру намесьнік старшыні БАЖ Андрэя Бастунец.
"Нам было заяўлена, што цягам месяца пройдзе праверка і дадуць адказ. Дапаможа гэта ці не спыніць гвалт адносна журналістаў, якія працуюць на вулічных акцыях, прадказаць не бяруся. Але нам трэба рабіць сваю справу і мы будзем яе рабіць", -- сказаў Андрэй Бастунец, калі выйшаў з пракуратуры Беларусі.
Такі ж зварот накіраваны ў міністэрства ўнутраных спраў, а копіі – ў міністэрства інфармацыі і Вярхоўны суд Беларусі.

Your browser doesn’t support HTML5