Вечарам 8 ліпеня пасьля пяцісутачнага адміністрацыйнага арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Мінску павінен быў выйсьці 69-гадовы праваабаронца Валерый Шчукін, якога затрымалі 3 ліпеня на Прывакзальнай плошчы падчас акцыі маўклівага пратэсту. Незадоўга да заканчэньня тэрміну пакараньня аўтаматчыкі ў міліцэйскай форме вывезьлі яго ў бязьлюдны раён гораду і пакінулі там.
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Шчукін паведаміў, што тэрмін пакараньня мінаў у 19:35. «Хвілін за 20 да гэтага мяне папрасілі прайсьці ўніз з рэчамі — звычайная працэдура перад вызваленьнем. Аддалі тэлефон, і тут высьветлілася, што мяне чакаюць двое з аўтаматамі, а зь імі невядомы ў цывільным. На ім не было напісана, што ён з КДБ, ён маўчаў, але міліцыянеры ўвесь час глядзелі на яго, і было ясна, што гэта вялікая „шышка“.
Мне сказалі, што трэба праехаць у РУУС. Я адказаў, што нікуды не паеду і буду чакаць завяршэньня тэрміну тут. Дзяжурны заявіў, што я абавязаны падпарадкавацца, бо тэрмін арышту яшчэ не скончыўся. Я пачаў тэлефанаваць блізкім. Дзяжурны заламаў рукі, вырваў тэлефон, які я ўжо потым знайшоў у сумцы.
Гэтыя двое з аўтаматамі зацягнулі мяне на задняе сядзеньне міліцэйскага аўтамабіля, у якім знаходзіўся вадзіцель, таксама ў форме. Чалавек у цывільным застаўся ў ЦІП. Адзін зь міліцыянераў, вагой кілаграмаў 90, сказаў мне: ці ты садзішся сам, ці я сяду на цябе. Сядзець пад міліцэйскай задніцай мне было не вельмі цікава, і я сеў сам. Рэчы закінулі ў багажнік.
Ехалі нядоўга. Прывезьлі ў раён завулка Соф’і Кавалеўскай, прыкладна за кілямэтар ад апошняга прыпынку аўтобуса, дзе мяне з рэчамі і пакінулі — паміж плотам і ярам. Імітацыі расстрэлу не было, але ўсё адно задавальненьне не з прыемных. Я патэлефанаваў сваім, мяне забралі і прывезьлі да сьцен ЦІП, дзе чакалі астатнія», — расказаў Валерый Шчукін.
Гэта здарэньне ён назваў «абсалютным бязьмежжам». У той жа час Шчукін лічыць, што сьпецслужбы выбралі няправільную мішэнь: «Знайшлі каго палохаць — кадравага афіцэра. Мне ўжо амаль 70 гадоў. Усё адно, памру я ў 70 ці мяне расстраляюць у 69».
На Прывакзальнай плошчы 3 ліпеня Шчукін абараняў ад невядомых у цывільным свайго ўнука, а судовы працэс у дачыненьні да праваабаронцы зацягнуўся на чатыры гадзіны.
http://www.youtube.com/embed/zXeHZ1RVHyc?rel=0 http://maps.google.com/maps?q=53.860399,27.508521&num=1&sll=53.860152,27.509476&sspn=0.003486,0.010568&ie=UTF8&ll=53.868522,27.504959&spn=0.070853,0.180931&z=12&output=embed
Завулак Соф’і Кавалеўскай